«Адпяваньне Аляксея адбудзецца ў царкве ў гонар абраза Божай Маці «Суціш мой смутак» у Мар’іне пад Масквой 1 сакавіка ў 14:00», – паведаміла прэс-сакратар палітыка Кіра Ярмыш.
Чакаецца, што 29 лютага апоўдні адбудзецца пасланьне Пуціна Фэдэральнаму сходу.
- Паводле афіцыйнай вэрсіі, Аляксей Навальны памёр у калёніі 16 лютага. Аднак расейскія праваабаронцы кажуць, што Навальнага, магчыма, катавалі перад сьмерцю, у прыватнасьці зьвязвалі і катавалі холадам.
- Гэтую інфармацыю перадалі галоўнаму расьсьледніку сьмерці Навальнага Хрысту Грозеву. Gulagu.net заклікаў адкласьці пахаваньне Навальнага і правесьці незалежную экспэртызу і дасьледаваньні па-за межамі Расеі.