Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Маскве завочна арыштаваў вядомага пісьменьніка Акуніна


Барыс Акунін
Барыс Акунін

У Расеі працягваецца перасьлед грамадзян, якія выступілі супраць вайны з Украінай.

Басманны раённы суд Масквы завочна арыштаваў пісьменьніка Барыса Акуніна (сапраўднае імя Грыгорый Чхартышвілі). Пра гэта паведаміла прэс-служба маскоўскіх судоў агульнай юрысдыкцыі.

Барыс Акунін — вядомы расейскі пісьменьнік. Ён быў сярод дзясяткаў расейскіх дзеячоў культуры, якія асудзілі поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну. 24 лютага ў сваім фэйсбуку ён заявіў, што пачалася новая страшная эпоха.

Пазьней кнігі Акуніна сталі прыбіраць з паліц у шэрагу расейскіх кнігарняў. А самога пісьменьніка абвінавацілі ў распаўсюдзе лжывай інфармацыі аб войску і ў публічным апраўданьні тэрарызму.

За крытыку Пуціна і яго агрэсіўнай палітыкі імя Акуніна было таксама выдалена з афішаў спэктакляў, пастаўленых на яго п'есы. Некаторыя тэатры нават зьнялі з рэпэртуару спэктаклі.

Барыс Акунін з 2014 году жыве ў Лёндане.

Ілжывай інфармацыяй пра расейскае войска ў РФ называюць практычна любыя выказваньні, якія супярэчаць афіцыйнай пазыцыі Крамля адносна вайны супраць Украіны.

Летась на Акуніна завялі крымінальную справу і ўнесьлі яго ў сьпіс гэтак званых іншаземных агентаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG