Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Інстытуце вывучэньня вайны расцанілі падпісаньне новых дамоў Беларусі з Расеяй як няздольнасьць Лукашэнкі супрацьстаяць Крамлю


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Санкт-Пецярбурзе. 30 студзеня 2024
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Санкт-Пецярбурзе. 30 студзеня 2024

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін зацьвердзілі тры пагадненьні аб рэалізацыі дамовы аб стварэньні «саюзнай дзяржавы», сумесным навукова-тэхнічным разьвіцьці і каардынацыі замежнай палітыкі дзьвюх краін.

Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што падпісаньне новых дамоваў паміж Беларусьсю і Расеяй спрыяе далейшай інтэграцыі Менску ў структуры кантраляванай Крамлём «саюзнай дзяржавы».

У справаздачы ISW асобна зьвяртаюць увагу на выказваньне Ўладзіміра Пуціна аб тым, што расейцы і беларусы — «братэрскія народы», аб’яднаныя агульнай гісторыяй і каштоўнасьцямі, а таксама на тое, што Аляксандар Лукашэнка паведаміў аб узгадненьні з расейскім прэзыдэнтам сваіх візытаў у краіны Афрыкі ў сьнежні 2023 году.

«Раней Лукашэнка супраціўляўся намаганьням Крамля ў далейшай інтэграцыі Беларусі ў „саюзную дзяржаву“, але наступствы ўзброенага паўстаньня ПВК „Вагнэр“, у разьвязаньні якога, як паведамлялася, адыграў ролю Лукашэнка, і гібель Яўгенія Прыгожына, магчыма, перашкодзілі здольнасьці Лукашэнкі супрацьстаяць далейшай інтэграцыі ў „саюзную дзяржаву“», — адзначаецца ў справаздачы.

29 студзеня ў Санкт-Пецярбургу (Расея) на пасяджэньні Вышэйшага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы» Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін зацьвердзілі тры пагадненьні аб рэалізацыі дамовы аб стварэньні «саюзнай дзяржавы», сумесным навукова-тэхнічным разьвіцьці і каардынацыі замежнай палітыкі дзьвюх краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG