Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18-гадовага сына Кадырава прызначылі міністрам і ўручылі найвышэйшую ўзнагароду Чачні


Ахмат Кадыраў і Ўладзімір Пуцін
Ахмат Кадыраў і Ўладзімір Пуцін

Старэйшы сын кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, 18-гадовы Ахмат, прызначаны міністрам па справах моладзі рэспублікі. Ён таксама атрымаў вышэйшую ўзнагароду рэспублікі, заснаваную ў гонар яго дзеда, — ордэн Кадырава.

Пра гэта паведаміў сьпікер парлямэнта Чачні Магамед Даудаў. Ён жа ўручыў Кадыраву ордэн.

«Ахмат пасьлядоўна займаў пасады старшыні Савета рэгіянальнага аддзяленьня Агульнарасейскага грамадзка-дзяржаўнага руху дзяцей і моладзі „Рух першых“ ЧР, а таксама першага намесьніка міністра ЧР па фізычнай культуры, спорце і маладзёжнай палітыцы», — піша Даудаў.

Сваякі і блізкія Рамзана Кадырава рэгулярна атрымліваюць узнагароды розных узроўняў і пасады ў Чачні. Так, 16 лютага яго старэйшую дачку ўзнагародзілі ордэнам так званай «ДНР». У пачатку лютага сын кіраўніка Чачні, 16-гадовы Адам, атрымаў мэдаль па выніках спаборніцтваў спэцназа UAE SWAT Challenge у Дубаі. Пры гэтым удзелу ў спаборніцтвах ён не прымаў.

За некалькі дзён да гэтага другая дачка Кадырава, 24-гадовая Хадзіжат, была прызначаная першым намесьнікам кіраўніка адміністрацыі кіраўніка і ўрада Чачні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG