Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве тысячы людзей прыйшлі на пахаваньне Навальнага. Каля царквы аўтазакі, на могілках — паліцыянты. ФОТА, ВІДЭА


Пахаваньне Аляксея Навальнага, Масква, 1 сакавіка 2024
Пахаваньне Аляксея Навальнага, Масква, 1 сакавіка 2024

Каманда Аляксея Навальнага заклікала грамадзян прыходзіць на службу і пахаваньне раней, а жыхароў іншых гарадоў і краін а 19-й пакласьці кветкі да мэмарыялаў.

На відэа з пахаваньня бачныя больш за тысячу людзей, якія прыйшлі на пахаваньне Аляксея Навальнага. З раніцы да царквы ў гонар абраза Божай Маці «Суціш мой смутак», дзе а 14-й пачнецца адпяваньне Аляксея Навальнага, сьцягнулі некалькі дзясяткаў аўтазакаў.

Эфір тэлеканалу «Настоящее время»:

Як можна было пабачыць у ранішняй трансьляцыі тэлеканалу «Дождь», аўтазакі прыпаркаваныя ўздоўж дарогі, што вядзе да царквы ў Мар’іне пад Масквой.

Чарга на разьвітаньне з Навальным
Чарга на разьвітаньне з Навальным

На Барысаўскіх могілках, дзе плянуюць пахаваць расейскага палітыка, з 29 лютага пачалі дзяжурыць супрацоўнікі паліцыі. На ўезьдзе таксама стаіць аўтамабіль патрульнай службы, машыны маскоўскіх гарадзкіх службаў і аўтазак.

На пахаваньні Навальнага ў Маскве
На пахаваньні Навальнага ў Маскве

Журналісты, як паведаміў тэлеканал «Настоящее время», зафіксавалі некалькіх супрацоўнікаў Цэнтру супрацьдзеяньня экстрэмізму (Цэнтру «Э») у цывільным, а каля мэтро «Барысава» — узмоцненыя нарады паліцыі.

Пахаваньне Аляксея Навальнага
Пахаваньне Аляксея Навальнага

Аднак за тры гадзіны да пачатку цырымоніі каля храма ўсё роўна пачалі зьбірацца людзі.

Калі катафалк прыехаў да царквы і пачалі выносіць труну зь целам Навальнага, людзі пачалі пляскаць у далоні і выгукваць: «Аляксей! Аляксей! Аляксей!», «Не прабачым!», «Навальны!», «Расея будзе вольнай!». Прадстаўнікі ягонай каманды паведамілі, што яшчэ патрэбна некалькі хвілін для падрыхтоўкі да службы. Спачатку ў царкву ўвойдуць сваякі, а потым, пэўна, пачнуць запускаць людзей, якія цяпер стаяць у чарзе на разьвітаньне.

Праз пэўны час прадстаўнікі каманды Аляксея Навальнага паведамілі аб праблемах з сувязьзю, у выніку чаго немагчыма атрымаць дакладную інфармацыі аб тым, што адбываецца ўнутры царквы. Вакол царквы ў некалькіх месцах сьвятары іншых цэркваў пачалі чытаць малітву.

Якіх-небудзь інцыдэнтаў ў царкве і каля яе не адбылося.

Пасьля адпяваньня ў царкве труну зь целам Аляксея Навальнага перамясьцілі ў катафалк і павезьлі на могілкі для пахаваньня. Натоўп людзей зьнёс агароджу і накіраваўся за катафалкам у кірунку могілак.

Аўтазакі каля царквы ў Мар’іне пад Масквой. Фота AP
Аўтазакі каля царквы ў Мар’іне пад Масквой. Фота AP

Каманда Аляксея Навальнага заклікала грамадзян прыходзіць на службу і пахаваньне раней, а жыхароў іншых гарадоў і краін а 19-й пакласьці кветкі да мэмарыялаў.

  • Паводле афіцыйнай вэрсіі, Аляксей Навальны памёр у калёніі 16 лютага. Аднак расейскія праваабаронцы кажуць, што Навальнага, магчыма, катавалі перад сьмерцю, у прыватнасьці зьвязвалі і катавалі холадам.
  • Гэтую інфармацыю перадалі галоўнаму расьсьледніку сьмерці Навальнага Хрысту Грозеву. Gulagu.net заклікаў адкласьці пахаваньне Навальнага і правесьці незалежную экспэртызу і дасьледаваньні па-за межамі Расеі.
Сілавікі ля царквы ў Маскве, дзе будзе разьвітаньне з Навальным
Сілавікі ля царквы ў Маскве, дзе будзе разьвітаньне з Навальным

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG