Пад морам, пад камянямі

Як ЗША абвясьцілі кантроль над вялікай тэрыторыяй у Арктыцы — незвычайным спосабам

З ростам канкурэнцыі за рэсурсы Паўночнага Ледавітага акіяну розныя дзяржавы абвяшчаюць сваё права на кавалкі тэрыторыі пад вадой, дзе некалі можна будзе знайсьці і здабываць нафту, газ ды іншыя карысныя выкапні. Злучаныя Штаты нядаўна зрабілі такі крок — спосабам, які выклікае шмат пытаньняў.

Сямнаццаць гадоў таму дзьве расейскія міні-субмарыны, у камандзе якіх быў вядомы дасьледчык палярных тэрыторый, апусьціліся на глыбіню прыкладна 4300 мэтраў у Паўночным Ледавітым акіяне. З дапамогай мэханічнай рукі каманда ўсталявала на дне акіяну расейскі сьцяг, зроблены з тытану, і гэтак абвясьціла аб праве Расеі на сотні тысяч кілямэтраў падводнай тэрыторыі, багатай карыснымі выкапнямі.

«Нашае пагружэньне, нашая акцыя — гэта геаграфічная падзея, а не палітычная, гэта як паставіць сьцяг на Эвэрэсьце ці на Месяцы», — тлумачыў праз шмат гадоў дасьледчык Артур Чылінгараў.

8 жніўня 2007: Расейскі сьцяг, усталяваны міні-субмарынай «Мир-1» на дне Ледавітага акіяну пад паўночным полюсам

Іншыя пабачылі гэта інакш. Хоць яна была ня дужа значнай з навуковага гледзішча, гэтая акцыя раззлавала іншыя дзяржавы Арктыкі і запусьціла на поўную хуткасьць міжнародную гонку са спробамі заявіць прэтэнзіі на дно акіяну.

У мінулым месяцы Злучаныя Штаты паставілі свой умоўны сьцяг на вялікую частку арктычнай тэрыторыі на дне акіяну, якая памерам у два разы большая за штат Каліфорнія. Новы крок ЗША пакрывае каля 1 мільёна квадратных кілямэтраў у моры Бофарта. Гэтая прадзіманая вятрамі прастора цягнецца на сотні кілямэтраў на поўнач ад берагавой лініі Аляскі.

Тэрыторыя, на якую паклалі вока Злучаныя Штаты, называецца «пашыраным кантынэнтальным шэльфам» — фактычна гэта будзе найдалейшы працяг тэрыторыі ЗША пад морам. На гэтай тэрыторыі могуць быць агромністыя запасы нафты і карысных выкапняў. Паводле дасьледаваньня Геалягічнай службы ЗША 2008 году, патэнцыйна там можна здабыць 90 мільярдаў барэляў нафты.

territorial sea

0 - 12nm

exclusive economic zone

from 12nm to 200nm

extended continental shelf

from 200nm

The extended continental shelf ends 350 nautical miles (NM) from the baseline, or 100 nm from the 2500 meter isobath line, whichever is greater.

continental shelf

Resource rights in ECS regions are

limited to the seabed.

baseline

0 NM

200 NM

300 NM

400 NM

territorial sea

0 - 12nm

exclusive economic zone

from 12nm to 200nm

extended continental

shelf

from 200nm

continental shelf

Resource rights in ECS

regions arelimited to the

seabed.

baseline

0 NM

200 NM

300 NM

400 NM

The extended continental shelf ends 350 nautical miles (NM) from the baseline, or 100 nm from the 2500 meter isobath line, whichever is greater.

territorial sea

0 - 12nm

exclusive economic zone

from 12nm to 200nm

extended continental

shelf

from 200nm

continental shelf

Resource rights in ECS regions arelimited to the seabed.

baseline

0 NM

200 NM

300 NM

400 NM

The extended continental shelf ends 350 nautical miles (NM) from the baseline, or 100 nm from the 2500 meter isobath line, whichever is greater.

territorial sea

0 - 12nm

exclusive economic zone

from 12nm to 200nm

extended continental

shelf

from 200nm

continental shelf

Resource rights in ECS regions arelimited to the seabed.

baseline

0 NM

200 NM

300 NM

400 NM

The extended continental shelf ends 350 nautical miles (NM) from the baseline, or 100 nm from the 2500 meter isobath line, whichever is greater.

territorial sea

0 - 12nm

exclusive economic zone

from 12nm to 200nm

extended

continental

shelf

from 200nm

continental shelf

baseline

0 NM

200 NM

300 NM

400 NM

Resource rights in ECS regions are limited to the seabed.

The extended continental shelf ends 350 nautical miles (NM) from the baseline, or 100 nm from the 2500 meter isobath line, whichever is greater.

Source: U.S. Department of State

Іншыя краіны зрабілі тое ж самае для сваіх «пашыраных кантынэнтальных шэльфаў». Расея, напрыклад, заявіла пра свае правы паводле працэсу, прапісанага дамовай ААН 1994 году пад назвай «Канвэнцыя марскога права». Сярод іншага, гэтая дамова, вядомая пад ангельскамоўным скаротам UNCLOS, вызначае шлях, як дзяржава можа зьбіраць доказы, абвяшчаць правы на тэрыторыю і даваць сваю заяўку на разгляд навуковых экспэртаў.

Але Расея зьяўляецца падпісантам UNCLOS, а Злучаныя Штаты — не. Апавяшчэньне, зробленае Дзярждэпартамэнтам ЗША ў мінулым месяцы, па сутнасьці, зводзіцца да наступнага: Калі мы станем падпісантам дамовы, што можа здарыцца ў будучыні, але можа і ня здарыцца, дык вось як будзе выглядаць нашая заяўка.

«Гэта быў незвычайны і нечаканы крок», — кажа Рэбэка Пінкус, дырэктарка Палярнага інстытуту ва Ўілсанаўскім цэнтры, які месьціцца ў Вашынгтоне.

«Злучаныя Штаты абвясьцілі свае правы на мільён квадратных кілямэтраў тэрыторыі, але зрабілі гэта так, што паўстаюць пытаньні наконт міжнароднага права», — сказала яна ў інтэрвію.

Пазыцыя ЗША ў тым, што «мы не пазначаем тэрыторыю, мы проста рэгіструем факты, проста абвяшчаем межы таго, што нам належыць паводле геаграфіі, а не празь нейкае палітычнае ўсталяваньне сьцягоў», — кажа Філіп Стайнбэрг, палітычны географ і кіраўнік Цэнтру памежных дасьледаваньняў Дарэмскага ўнівэрсытэту ў Брытаніі.

Расея ставіць свой сьцяг

У 2007 годзе дзьве расейскія міні-субмарыны ўсталявалі на Паўночным полюсе на глыбіні 4300 мэтраў расейскі сьцяг, зроблены з тытану. Гэта запусьціла на поўную хуткасьць міжнародную гонку са спробамі заявіць прэтэнзіі на дно акіяну.

ЗША абвяшчаюць пра свае правы на Арктыку

У сьнежні 2023 году ЗША заявілі пра свае правы на прыкладна 1 мільён квадратных кілямэтраў у моры Бофарта, што перасякаецца з прэтэнзіямі Канады на тэрыторыі ў тым жа рэгіёне.

Вымогі ЗША ў Бэрынгавым моры

ЗША таксама заявілі пра свае правы на 176,300 квадратных кілямэтраў у Бэрынгавым моры, але гэта не перасякае межаў, вызначаных марской дамовай 1990 году паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй.

Апошнія вымогі Расеі

Прэтэнзіі Расеі на дно акіяну ў Арктыцы разьвіваліся і расьлі ад часу яе першай заяўкі ў Камісію па межах кантынэнтальнага шэльфу ў 2021 годзе. Пасьля апошніх зьменаў у лютым 2023 году Расея заяўляе пра свае правы на тэрыторыю каля 2,1 мільёна квадратных кілямэтраў.

Канада, Нарвэгія, і Данія

Іншыя дзяржавы Арктыкі таксама маюць свае вымогі, і прэтэнзіі Канады, Расеі і Даніі перасякаюцца і тычацца адных і тых жа тэрыторый у значнай частцы Паўночнага Ледавітага акіяну.

Паўночны Ледавіты акіян

З прыблізна 2,8 мільёна квадратных кілямэтраў па-за межамі «выключных эканамічных зонаў» дзяржаваў Арктыкі, ніхто не абвясьціў свае правы толькі на прыкладна 18 000 квадратных кілямэтраў, менш за 1 працэнт гэтай тэрыторыі.

Са свайго боку, Злучаныя Штаты амаль два дзесяцігодзьдзі рабілі дасьледаваньні і экспэдыцыі, каб канчаткова сфармуляваць свае вымогі, якія былі апублікаваныя 19 сьнежня 2023 году: «Найбуйнейшы картаграфічны праект, праведзены ЗША ў прыбярэжных водах».

Прэтэнзіі ЗША на поўначы сягаюць бліжэй да Паўночнага полюсу, за межы «выключнай эканамічнай зоны». Яны цалкам тычацца мора Бофарта і ўключаюць у сябе падводныя ўтварэньні, вядомыя як шэльф Бофарта і схіл Бофарта. Яны таксама ўключаюць у сябе ўтварэньні, вядомыя як Чукоцкі шэльф і Чукоцкая памежная тэрыторыя. Але яны не ўключаюць у сябе ніякія тэрыторыі на захад ад марской мяжы, пра якую ў 1990 годзе дамовіліся Злучаныя Штаты і Савецкі Саюз.

У Расеі гэты крок ЗША ўспрынялі са скептыцызмам ці нават з варожасьцю.

«Пашырэньне межаў у Арктыцы ў аднабаковым парадку недапушчальнае і толькі можа прывесьці да ўзмацненьня напружанасьці, — сказаў агенцтву РИА Новости Мікалай Харытонаў, дэпутат, які ў расейскім парлямэнце ўзначальвае камітэт па Арктыцы. — «Неабходна перш за ўсё даказаць геалягічную прыналежнасьць гэтых тэрыторый так, як у свой час гэта зрабіла Расея»

Ні Данія, ні Нарвэгія не адказалі на просьбу пра камэнтар. Прэсавая прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Канады напісала ў электронным паведамленьні: «Урад Канады працягне свае намаганьні, каб атрымаць міжнароднае прызнаньне вонкавых межаў пашыранага кантынэнтальнага шэльфу Канады. Канада і ЗША знаходзяцца ў частай камунікацыі датычна кантынэнтальнага шэльфу ў Арктыцы і выказалі сваю прыхільнасьць, разам зь іншымі дзяржавамі Арктыкі, да ўпарадкаванага ўрэгуляваньня прэтэнзіяў, калі яны перасякаюцца».

У апавяшчэньні, якое абгрунтоўвае прэтэнзіі ЗША, Дзяржаўны дэпартамэнт заявіў, што Вашынгтон «актыўна падтрымліваў» дамову і што «палітыка Злучаных Штатаў заўсёды была ў тым, каб дзейнічаць спосабам, які адпавядае пунктам дамовы датычна традыцыйнага выкарыстаньня акіяну».

На просьбу адказаць на крытыку пазыцы ЗША, прадстаўнік Дзярждэпартамэнту сказаў, што UNCLOS адлюстроўвае «звычаёвае міжнароднае права» — гэтая юрыдычная канцэпцыя, па сутнасьці, кажа, што калі агульная практыка ці норма шырока прымаецца дзяржавамі і пасьлядоўна ўжываецца цягам доўгага часу, дык яна фактычна зьяўляецца законам.

«Як і мінулыя адміністрацыі ЗША, як ад Рэспубліканскай, гэтак і ад Дэмакратычнай партыі, гэтая адміністрацыя падтрымлівае далучэньне Злучаных Штатаў да Канвэнцыі марскога права, — напісаў прэсавы прадстаўнік у электронным лісьце. — Злучаныя Штаты шырока кансультаваліся з падпісантамі UNCLOS у гэтым пытаньні і будуць працягваць гэта рабіць. Наш падыход інклюзіўны і празрысты».

Элізабэт Б'юкенан, экспэртка ў палярнай геапалітыцы Інстытуту сучаснай вайны Вайсковай акадэміі ЗША ў Нью-Ёрку, назвала пазыцыю ЗША «ў нечым шызафрэнічнай».

«Гэта выглядае, як палітычны сыгнал бязь яснага кірунку ці намеру, акрамя таго, што патроху сьціраецца мяжа паміж звычаёвым правам і амэрыканскай выключнасьцю, — напісала яна ў паведамленьні для Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа. — Гэта размывае давер да міжнароднай сыстэмы, якую Захад нястомна будаваў, прасоўваў і абараняў».

Пінкус, у сваю чаргу, пагадзілася з тым, што вымогі ЗША адпавядаюць дамове.

«Але ў той жа час гэта ня тое, што кажуць нашыя канкурэнты. Калі паглядзець на асьвятленьне гэтага ў Расеі, дык там зноў «Злучаныя Штаты не гуляюць паводле правілаў, якіх усе хацелі б прытрымлівацца разам», – сказала яна.

Аўтары

Тэкст: Майк Экель. Інфармацыя: Майк Экель, Войтэк Гроец, Іван Гутэрман. Дызайн: Войтэк Гроец, Іван Гутэрман. Рэдагаваньне: Стыў Гутэрман.

Відэа: Shutterstock, дадзеныя аб кантынэнтальным шэльфе ўзятыя з мапаў IBRU, Дарэмскі ўнівэрсытэт, Вялікая Брытанія