Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўкраінскай выведцы лічаць, што прычынай сьмерці Навальнага быў «рэальна тромб»


Начальнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі міністэрства абароны Ўкраіны Кірыл Буданаў
Начальнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі міністэрства абароны Ўкраіны Кірыл Буданаў

Начальнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі міністэрства абароны Ўкраіны Кірыл Буданаў заявіў, што расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны памёр ад тромбаэмбаліі.

Буданаў назваў гэтую інфармацыю «больш-менш пацьверджанай». Раней гэтую прычыну называў, таксама без указаньня крыніц, расейскі дзяржаўны канал RT.

Буданаў адказваў на пытаньне ўкраінскаму журналісту на форуме «Украіна. Год 2024» у Кіеве. Яго спыталі, ці вядома ваеннай разьведцы «як забілі Навальнага».

«Я магу вас расчараваць, але тое, што нам вядома: ён рэальна загінуў ад тромба. І гэта больш-менш пацьверджана. Гэта ўзятае не з інтэрнэта, але, на жаль, натуральная [сьмерць]», – сказаў Буданаў.

Паплечнікі Навальнага па Фондзе барацьбы з карупцыяй і яго ўдава Юлія заяўлялі, што ён быў забіты. ФБК аб'явіў узнагароду за інфармацыю аб сьмерці палітыка, на момант публікацыі навіны інфарматару абяцана 100 тысяч эўра.

Кіраўніца ФБК Марыя Пеўчых пракамэнтавала словы Буданава ў твітары адным словам: «Брэша».

  • Навальны памёр 16 лютага ў папраўчай калёніі асаблівага рэжыму ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе за Паўночным палярным кругам. Палітыку было 47 год.
  • Па выніках ускрыцьця сьмерць Навальнага была прызнаная натуральнай, вынікае з падрыхтаванага ўладамі мэдычнага пасьведчаньня. Паплечнікі і сямʼя Навальнага не казалі, ці будзе праведзеная паўторная экспэртыза.
  • Расейскія праваабаронцы кажуць, што Навальнага, магчыма, катавалі перад сьмерцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG