Амаль тры гады таму беларусы стварылі ў Польшчы аматарскую футбольную каманду. Адзін зь яе ўдзельнікаў расказаў Свабодзе пра «Белых зуброў» у шэрай форме, галоўнага суперніка з Украіны і як зь перадапошняга месца хлопцы сталі чэмпіёнамі ў вышэйшай лізе.
Толькі за 7 дзён красавіка Беларусь увезла 2191 тону гэтай садавіны з Польшчы. Чаму Беларусь ня можа вырасьціць свае яблыкі? Разьбіраемся.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што сытуацыя ва Ўкраіне вельмі складаная і заходнім саюзьнікам неабходна як мага хутчэй вырашыць праблемы з пастаўкамі боепрыпасаў.
Урад Бэльгіі распачне расьсьледаваньне магчымых спробаў Расеі ўмяшацца ў маючыя адбыцца выбары ў Эўрапарлямэнт, заявіў прэм’ер-міністар Александэр Дэ Кро на прэс-канфэрэнцыі 12 красавіка.
Пікеты ў памяць памерлага Аляксандра Кулініча, які быў абвінавачаны паводле «палітычнага» артыкулу, прайшлі ў Польшчы і Бэльгіі, паведамляе «Вясна».
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што Эўропа ўваходзіць у «перадваенную эру». Аляксандар Лукашэнка кажа, што Беларусь рыхтуецца да вайны. А прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык прагназуе «бліцкрыг на Вільню».
Прэм’ер-міністар Славаччыны Робэрт Фіца сказаў у Браціславе, што яго краіна зычыць Ўкраіне найхутчэйшага сяброўства ў Эўрапейскім зьвязе.
Эўрапарлямэнт у чацьвер адмовіўся прымаць рашэньне па фінансаваньні Рады ЭЗ празь няздольнасьць краін Эўразьвязу забясьпечыць Украіну дадатковымі сыстэмамі Patriot.
Ці баяцца ў Літве нападу зь Беларусі і ці лічаць пагрозай беларусаў, якія прыехалі ў краіну? Ці можна нешта зрабіць, каб паміж дзьвюма краінамі не зьявілася «жалезная заслона»?
Украіна павінна атрымаць перамогу ў вайне з Расеяй, а заходнія саюзьнікі павінны прыкласьці больш намаганьняў для таго, каб забясьпечыць паражэньне Расеі.
Амаль палова жыхароў краінаў ЭЗ станоўча ставяцца да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, але ў розных краінах-чальцах ацэнкі моцна адрозьніваюцца.
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян у часе свайго візыту ў Брусэль (Бэльгія) правёў сустрэчы з кіраўніцтвам Эўразьвязу, а таксама трохбаковую сустрэчу з удзелам прэзыдэнткі Эўракамісіі Урзуляй фон дэр Ляен і дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам.
Палітыкі некалькіх эўрапейскіх краін Эўразьвязу ў апошнія дні заявілі аб пагрозе пашырэньня ўплыву расейскіх спэцслужбаў у Эўразьвязе.
Міністар па справах сям’і зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія Жазэфінэ Паўль і міністар юстыцыі зямлі Саксонія Каця Маер стануць першай гомасэксуальнай парай сярод міністраў у ФРГ.
Яшчэ больш павялічылася колькасьць грамадзян, якія паходзяць з Азіі і працуюць у Літве кіроўцамі ці будаўнікамі.
Ініцыятыўная група бацькоў дамагаецца большага: адкрыцьця прынамсі трох пачатковых клясаў па-беларуску.
Грамадзяніна Беларусі затрымалі 28 сакавіка за перавозку асоб, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу.
Новаўвядзеньні выклікалі спрэчкі ў нямецкім грамадзтве.
У канцы сьнежня 2023 году Рада Эўразьвязу часткова прыняла Баўгарыю і Румынію ў Шэнгенскую зону. У сакавіку 2024 году на паветраных і марскіх межах дзьвюх краін з краінамі Шэнгенскага пагадненьня скасавалі памежны кантроль.
З 31 сакавіка ў абедзьвюх краінах будуць дзейнічаць шэнгенскія правілы, а кантроль на ўнутраных паветраных і марскіх межах будзе скасаваны. Рада Эўропы яшчэ ня вызначылася з датай скасаваньня наземнага кантролю на мяжы.
Адпаведны закон падпісаў 28 сакавіка прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Расказваем пра пахавальны дом у Польшчы, дзе жанчыны абслугоўваюць цырымонію і выносяць труну зь нябожчыкам. Фірма «Mój anioł» ладзіла і пахаваньне беларускі Лізаветы, якая трагічна памерла сёлета ў Варшаве.
Пашырыць практыку выдачы віз грамадзянам Беларусі заклікала Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы зь міністрам у эўрапейскіх справах Чэхіі Марцінам Дворжакам.
З Латвіі перасталі пускаць у Беларусь аўта на транзытах з аб’ёмам рухавіка ад 1,9 літра і больш, а таксама даражэйшыя за 50 тысяч эўра. Раней такія абмежаваньні зафіксавалі ў Польшчы.
Падчас свайго афіцыйнага візыту ў Прагу дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Чэхіі і абмеркавала сытуацыю з палітвязьнямі, жорсткія ўмовы ў турмах, а таксама варыянты шматбаковага ціску на рэжым.
Да Дня Волі прадстаўнікі партый і грамадзкіх арганізацый узялі ўдзел у круглым стале, дзе абмеркавалі выклікі, якія стаяць перад беларусамі.
Сярод гасьцей прысутнічаў міністар замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі, якому Сьвятлана Ціханоўская ўручыла Крыж добрасуседзтва.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа прызначыў новага міністра абароны. Ім стаў Лаўрынас Кашчунас.
З 23 сакавіка на адзіным дзейным памежным пераходзе з Польшчай пачала дзейнічаць новая забарона на вываз транзытам у Беларусь аўтамабіляў з рабочым аб'ёмам рухавіка 1,9 л і вышэйшым, нават калі яны едуць транзытам, піша Office Life.
Яго ўсталявалі на Старамесцкай плошчы ў самым цэнтры чэскай сталіцы. Менавіта ў Празе ў 1517 годзе была выдадзена першая друкаваная кніга на старабеларускай мове.
Польшча ўзмоцніць прысутнасьць войскаў на ўсходзе краіны ў памежных зь Беларусьсю і Расеяй, а таксама Літвой і Ўкраінай раёнах, заявіў міністар абароны краіны Ўладзіслаў Касіняк-Камыш.
Раней Прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Урсуля фонд дэр Ляен заявіла, што абмежаваньні зьменшаць рызыкі для эўрапейскага рынку і фэрмэраў.
Эўрапейская камісія неўзабаве ўвядзе мыта на пастаўкі збожжа зь Беларусі і Расеі, каб супакоіць фэрмэраў і некаторыя краіны Эўразьвязу. Ужо некалькі месяцаў фэрмэры ў ЭЗ пратэстуюць супраць паставак збожжа з Украіны, якое, на іх думку, заніжае цэны на рынку.
21 сакавіка ў Варшаве каля амбасады Сэрбіі адбыўся пікет беларускіх дэмакратычных актывістаў, якія патрабавалі, каб сэрбскія ўлады вызвалілі беларускага рэжысэра і палітычнага актывіста Андрэя Гнёта.
Асноўныя кірункі перакіданьня мігрантаў не зьмяніліся.
19 сакавіка стала вядома, што Эўрапейская камісія разглядае магчымасьць увядзеньня мыта на пастаўкі збожжа з Расеі і Беларусі, каб супакоіць фэрмэраў і некаторыя краіны Эўразьвязу.
У рэзалюцыі Сэнат Польшчы нагадаў, што «25 сакавіка 2024 году спаўняецца 3 гады з дня зьняволеньня аднаго зь лідэраў польскай меншасьці ў Беларусі Анджэя Пачобута».
Некаторыя праграмы могуць зьмяніць фармат, застануцца праграмы пра мову і культуру. Кіраўнік «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі расказаў, ад чаго давядзецца адмаўляцца, а што зьмяніць у працы тэлеканалу.
У Літве «няма арганізаваных груп, што прапагандуюць ідэалёгію літвінізму», якія маглі б «зьяўляцца пагрозу незалежнасьці, канстытуцыйнаму ладу і тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны», заявіў Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі (ДДБ) гэтай балтыйскай краіны.
Польскія фэрмэры хацелі прыцягнуць увагу польскіх уладаў да неэфэктыўнасьці санкцыяў, накладзеных на Расею і Беларусь.
Раней Сьвятлана Ціханоўская заклікала Эўразьвяз прыняць больш рашучыя захады супраць Аляксандра Лукашэнкі.
У пачатку сакавіка 2024 году Польшча, Латвія і Літва выступілі зь ініцыятывай увесьці абмежаваньні на пастаўку сельскагаспадарчай прадукцыі ў краіны Эўразьвязу зь Беларусі і Расеі.
На пасяджэньні Рады міністраў замежных справаў ЭЗ было прынятае канчатковае рашэньне аб вылучэньні Ўкраіне дадатковых 5 мільярдаў эўра на вайсковыя патрэбы ў межах Эўрапейскага фонду міру, паведамляе сайт Рады ЭЗ.
Сьвятлана Ціханоўская заклікала Эўразьвяз прыняць больш рашучыя захады супраць Аляксандра Лукашэнкі.
Старшыня камітэту нацыянальнай бясьпекі і абароны літоўскага Сейму Лаўрынас Кашчунас запэўнівае, што гатовы ўзяць на сябе абавязкі міністра нацыянальнай абароны замест Арвідаса Анушаўскаса, які пакідае гэтую пасаду.
Эўрапейская камісія агучыла зьмены ў так званым «Зялёным ладзе» (Green Deal), праэкалягічнай палітыцы Эўразьвязу, якая стала адной з асноўных прычынай фэрмэрскіх пратэстаў.
«Большая згуртаванасьць, клопат адно пра аднаго, асабістая адказнасьць і адказнасьць усяе супольнасьці дапаможа абараніцца ад спробаў аўтарытарных рэжымаў прымусіць замаўчаць іншадумцаў і змагароў за свабоду і дэмакратыю», — заявіла старшыня Сейму Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсэн.
Разьвітаньне прайшло на Паўночных могілках (Cmentarz Północny) Варшавы ўдзень 14 сакавіка.
У Белым доме 12 сакавіка адбыліся перамовы прэзыдэнта ЗША з кіраўнікамі Польшчы.
Загрузіць яшчэ