Аляксей Бацюкоў, Магілёў Новая перадача сэрыі “Прыватны дзёньнік”. Асабістыя нататкі мінулага тыдня слухачам Свабоды падае магіляўчанін Аляксей Бацюкоў, які, у стылі сваёй прафэсіі філёзафа, сам сябе называе так: “Той, які хацеў, але так і ня стаў чалавекам зь вялікай літары”. З увагі на малады ўзрост– Аляксею няма яшчэ і трыццаці – ён не канчаткова страціў шанец стаць тым, кім хоча.