2 ліпеня, нядзеля
Сымбалічна, што Радыё Свабода справакавала расчыніцца перад сьветам акурат у знакавы ў маім жыцьці пэрыяд. І трагічны па-свойму… У мяне пераезд. Разьвітаньне з майстэрняй. Майстэрня мая – былая ўжо – у Старым Горадзе. Рэвалюцыйная, 4. Былая Койданаўская. Брат яе атрымаў у 1985 годзе. Я акурат з войска вярнуўся. Божа, відаць няма ў Менску больш знакавага месца, чым гэтае! Столькі тут адбылося! Столькі розных ініцыятываў распачалося! Мастацкіх, філязофскіх, навуковых, фальклёрных, літаратурных. Нацыяналістычных. Правых і Левых. Мілосных і ненавісьніцкіх. Схільныя да мэмарыяльных забабонаў могуць дошку памятную павесіць. А я потым прыду і саб’ю яе.
Пераезд! Трагедыя ў тым, што мы губляем свае фарпосты. Нашая сям’я – карэнныя менчукі, патомныя гарадчукі. Мы маем прыроджанае права насяляць Стары Горад. Нас гэтае новае хамскае племя выкрэсьлівае з жыцьця, выцясьняе на маргінэс. Але… Яшчэ вернемся. Воля на тое ёсьць.
3 ліпеня. Панядзелак, лукашэнкаўскае сьвята гораду
У горадзе псыхоз. Паўсюднае п’янства, распуста. Ніхто ня думае пра сэнс сьвята вызваленьня ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ну зрабілі сабе такое сьвята, дык хоць яго перажывайце з павагай і сьвятасьцю…
А ўвечары прамы эфір на Радыё Свабода. Як бы дабрацца праз ашалелы горад да хаты…
4 ліпеня, аўторак
Першая гадзіна ночы. Ня сьпіцца. Сяджу. Пішу. Сьмешна… Слухаю свой CD, запісаны супольна зь літоўскімі сябрамі-музыкамі. Кожная кампазыцыя выдумлялася з нуля. Гэта шчырая музыка. Павер слухач. Табе надарылася магчымасьць зазірнуць у інтымнае. У гэтай музыцы я голы і безабаронны. Што праўда, не люблю выглядаць слабым. Але калі пішаш або граеш дзёньнік свайго жыцьця, сваёй душы – агаляесься. Здымаеш зь сябе жалеза, латы, адкладаеш зброю. Ну як я вам такі падабаюся? Але трэба быць моцным. Пасьля апошніх выбараў зрабіўся яшчэ мацнейшым, упэўненым. Нашая доля – трываць. Быць, тварыць. Бяз шанцаў на перамогу. Зноў апранаю сваё жалеза – цяжкая, халера, ноша…
5 ліпеня, серада
Ну вось зноў зьбег акалічнасьцяў. Цэлая чарада Дзён Незалежнасьці: 3 ліпеня беларускі лукашэнкаўскі, 4 – ЗША, 5 – дзень каранацыі Яго Мосьці князя Міндоўга. Ну і гэтае апошняе сьвята адзначылі адмыслова. Літоўская амбасада зладзіла паэтычна-музычную вечарыну. Мяне запрасілі граць на дудах…
Увогуле вечарына была шыкоўная. Паэты зь Літвы, Польшчы, Украіны, Расеі… Гэткі вобраз ВКЛ. Вершы на розных мовах. І колькі пашаноты адных да другіх!
Як выглядае з гісторыі, праект Літоўскай імпэрыі ў Эўропе быў самы людзкі. Такая сабе арыстакратычна-дэмакратычная імпэрыя. Таму, мусіць, і сталася пераможанай, бо грунтавалася на чалавечых прынцыпах… На жаль, часьцей за ўсё хамы перамагаюць, бо гуляюць не па правілах.
Сустрэў Пётру Васілеўскага – журналіста і мастацтвазнаўцу. Разгаварыліся. Зноў паўстала тэма народу. Тут я пэсыміст. Аптымістычны. . Нішто яго ўжо не аб’яднае. Разьдзелены ён ужо даўно: на каталікоў і праваслаўных, на заходнікаў-эўрапейцаў і русафілаў-усходнікаў, на шляхетных арыстакратаў і дзікіх анархічных казакаў. А ўжо цяпер і на балтафілаў і славянафілаў, на беларускамоўных і расейскамоўных, на інтэлігентаў і хамаў, на рокераў і папсавікоў…
Дык скажыце, вы хочаце адчуваць сябе адным народам з хамам, забойцам, здраднікам? Я не хачу!
Вось у працяг тэмы. Быў тут дударскі фэст ну і падыходзяць журналісты з ОНТ ды розных там FM, маўляў, пагаварыць, узяць інтэрвію. Кажу, бярыце яго ў “Сяброў”, Фінберга, Смолавай – гэта вашая культура, вашыя брэнды, вашая краіна, а тут у нас нашая Краіна, наш стыль, нашая музыка, наш народ. Хочаце, можаце у нас пабываць, але, калі ласка, купляйце візу, а мы падумаем ці вам яе даваць…
6 ліпеня, чацьвер
У горадзе сквар. Не люблю гарачыні. Лепш, калі прахалодна і вільготна. І каб жабы квакалі. Гэткі мой Рай.
На вуліцах процьма прыгожых жанчын. І такіх правакацыйных! Здаецца, каб дазволілі, то ўвогуле ўсю вопратку скінулі б. Лета ў Менску – цяжкае выпрабаваньне для мужчынаў. Глядзіш, яны ходзяць усе ачмурэлыя ад гэтага назойлівага вабноцьця. Я далёка не ісламіст, але лічу, што жанчыны павінны хаваць сваё цела ад публічнасьці. Мужчына ня мусіць быць атупелы адэратычных інстынктаў, а думаць пра істотнае: працу, навуку, мастацтва, вайну… Дарэчы, з гісторыі вядома, што менавіта мужчыны, а не жанчыны ў былыя вякі былі ідэолягамі жаночае цноты.
Пабываў на фотавыставе: касьцёлы і цэрквы на здымках пачатку дваццатага стагодзьдзя. Шыкоўная выстава. Убачыў зусім іншую Радзіму. Дарэчы паказальна: дзьве трэці аб’ектаў – былыя каталіцкія, уніяцкія, пратэстанцкія бажніцы, пераробленыя на праваслаўныя расейскія цэрквы. Гэта значыць, аблепленыя прытарна салодкімі, тлустымі, бы з крэму на пірожных, аздобамі. Быццам ужо ня храм Божы, а нейкі торт для аб’яданства. І ў чым тут хвалёная расейская духоўнасьць?
Ня ем салодкага і мучнога. Ем вострае салёнае мяса з крывёй і бацьвіньнем.