Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом скасаваў замарожваньне фэдэральных грантаў празь юрыдычныя праблемы


Белы дом 5 студзеня 2025 году. Ілюстрацыйнае фота
Белы дом 5 студзеня 2025 году. Ілюстрацыйнае фота

Адміністрацыя па-ранейшаму будзе імкнуцца заблякаваць фінансаваньне ініцыятыў, супраць якіх выступае Дональд Трамп.

Позна ўвечары 29 студзеня стала вядома, што бюджэтнае ўпраўленьне Белага дому без тлумачэньняў паведаміла фэдэральным агенцтвам, што яна скасоўвае распараджэньне аб часовым спыненьні выплат грантаў.

Як паведаміў «Голас Амэрыкі», імаверна, адміністрацыя адмовілася ад замарожваньня сотняў мільярдаў даляраў у выглядзе грантаў празь юрыдычныя праблемы і жорсткае супрацьдзеяньне з боку прадстаўнікоў грамадзкасьці.

У адміністрацыі заявілі, што замарожваньне абумоўлена неабходнасьцю праверкі і спыненьня дзейнасьці фондаў і праграм, зьвязаных з разьвіцьцём зялёнай энэргетыкі, расава-гендэрнай разнастайнасьці супрацоўнікаў, а таксама з наданьнем замежнай дапамогі.

Прадстаўнік Белага дому патлумачыў, што агенцтвы ўсё яшчэ разглядаюць магчымасьць спыненьня гэтых відаў фінансаваньня.

Новае распараджэньне агучылі перад пачаткам слуханьня ў фэдэральным судзе пазову, які падалі некалькі генэральных пракурораў штатаў, якія спрабуюць спыніць замарожваньне дапамогі.

Акруговы судзьдзя Джон Маконэл заявіў, што схіляецца да таго, каб часова заблякаваць замарожваньне дапамогі, хоць ён не зрабіў гэта тэрмінова.

Распараджэньне аб замарожваньні часова заблякаваў іншы фэдэральны судзьдзя ў Вашынгтоне, які разглядае яшчэ адзін пазоў, які падалі некалькі праваабарончых груп.

На мерапрыемстве ў Белым доме Трамп сказаў, што ягоная адміністрацыя ўжо выявіла і спыніла фінансаваньне непатрэбных праграм замежнай дапамогі.

«Мы проста разьбіраемся з рашэньнем чыноўніка ў вялікіх праграмах, дзе былі растраты і злоўжываньні», — патлумачыў ён.

Імавернае замарожваньне расходаў выклікала блытаніну ў рашэньнях ураду і парушыла выплаты выканаўцам мэдычных паслуг і паслуг па доглядзе за дзецьмі, перш, чым яна была часова заблякаваная фэдэральным судзьдзёй.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG