Панядзелак, 19 чэрвеня
Учора езьдзiла ў Слонiм на пахаваньне Iвана Сяргейчыка, пiсьменьнiка, у мiнулым аўганца, майго сябра. Звычайна ён не казаў, што быў на вайне, а казаў: “Быў двойчы ў камандзiроўцы”, – падкрэслiваючы нялюдскi характар гэтай агрэсіi. За вайну меў два раненьнi, ордэн Чырвонай Зоркi, мэдалi. У армii служыў 20 гадоў. Роднай мовы не забываў. Мы знаёмыя з маладосьцi. На лiтаратурнай нарадзе ў Гораднi вучань слонiмскага СПТВ Сяргейчык чытаў свой верш пра Чапаева, а я яго надта дакарала за той верш, з таго часу ён называў мяне матуляй. Мацi яго памерла, калi быў малы. Ён рос пры мачасе ў вёсцы Пустаборы. У Слонiме кiраваў лiтаратурным аб''яднаньнем i вёў лiтаратурную дзiцячую студыю. Выдаў альманах "Пад гукi Палянэзу" i кнiгу пра дзяцей “Сцяжынка школьная мая”. Захварэў i ня вылячылi яго. Тыдзень таму, 9 чэрвеня, я была ў iх. Мы цэлы дзень размаўлялi. Разьвiталiся. Я папрасiла яго, каб памучыўся, як мага даўжэй. Ён памёр роўна праз тыдзень пры поўнай сьвядомасьцi. У той мой прыезд да жывога жонка Валя прывезла сьвятара. Ваня папрасiў у Бога прабачэньня за грахi ўсяго жыцьця i трох гадоў вайны. Я ўчора ехала ў Слонiм аўтобусам, марудна, але пасьпела. Аркадзь Войтка спаткаў мяне на пачатку гораду на сваёй машыне. Мы прыехалi i прыйшоў святар... Ваня ў труне быў яшчэ прыгажэйшы, чым у жыцьцi. Сьмерць падкрэсьлiла яго iнтэлект, вытанчанасьць, дасканаласьць рысаў. Сьвятар аддаў мне ў рукi сьвятую ваду, каб не разьлiла да могiлкаў. Малiўся зь дзьвюмя сьпявачкамi паўгадзiны. Прыйшлi салдаты, усе маладзенькiя. Выносiлi па той чарзе, як сказаў сьвятар: спачатку крыж, пасьля ордэн, пасьля кветкi i нарэшце салдаты несьлi Ваню ў труне. Заiграў ваенны аркестр. Везьлi праз увесь горад адкрытую труну на адкрытай ваеннай машыне. Могiлкi ў Слонiме ў лесе. Лес выкарчаваны да ўпадзiны. На тых могiлках восеньню 1999-га мы хавалi паэта Анатоля Iверса. А цяпер – буйнае квiтнеючае лета. Самаму магутнаму хлопцу Беларусi ў няпоўныя 57 гадоў iсьцi ў Вечнасьць. Пахавалi са сьвятаром i вайсковым салютам. Зьлева каля галавы ў труне ляжала бярэтка войскаў спэцназу. Iрына i Аркадзь Войткi аберагалi мяне на пахаваньнi i на памiнках. Падвезьлi на вакзал, пасадзiлi ў маршрутку на запасное крэсла, каб я дабралася ў Горадню. У Слонiме я сябравала з Рудольфам Пастуховым i Iванам Сяргейчыкам. Рудольф быў змагаром Беларускага Народнага Фронту, быў i паэтам, i добрым сябрам. Памёр у 1997 годзе ад той жа хваробы, што i Ваня.
Сяргейчык умеў дамовiцца i з правымi, i зь левымi, усiх перамагаў розумам. Мы шмат разоў выручалi адны адных, сустракалiся i ў Гораднi, i ў Слонiме. Улетку на лецiшчы ў Пастухова маглi размаўляць ночы навылёт…
Па тэлефоне апавядаю Алесю Чобату падрабязна, як пахавалi Ваню. А Чобат паўтарае: “Не магу ўявiць Ваню Сяргейчыка ў тых дошках...Не ўяўляю той жоўтай пясчанай страхi над Ваням. Бачу яго жывога”.
Ваня шмат напiсаў, але друкаваць не сьпяшаўся. Наеўся вайны ў Аўгане. Захварэў, то спалiў самае страшнае ў печцы на лецiшчы, каб дачка Сьвета i сын Сяргей ня мелi клопату з яго пiсанiнай. Выдаў дзёньнiк “Горкi пыл Гiндукуша”, аповесьць “Бiклажка”, яшчэ некалькi твораў на самым добрым узроўнi. Падрыхтаваў на дыскеце кнiгу “Бяз права на лiтасьць”. Не пасьпеў назьбіраць грошай на выданьне. …Я стомленая. Ня спала i ня сьпьлю…
У прамым эфiры на радыё Cвабода не выглядаю такой мудрай, як сама з сабою дома на канапцы.Я ўжо не грамадскi чалавек, ня маю хуткай рэакцыi.
Аўторак, 20 чэрвеня Юра Гумянюк – як мой сусед – прынёс са свайго агароду ўкропу, цыбулi, салаты. Як журналiст, ён патэлефанаваў у вучэльнi i ВНУ i сказаў мне, што ў Гораднi не праводзяць вечароў памяцi Васiля Быкава. Прымаюць экзамэны. Увесь дзень я сьпьлю. Будзiць мяне ў тры гадзiны ночы нейкi Вася зь Пярэсялкi. Ён ужо падняўся па коцiкавай драбiнцы ў маё вакно. Сын Валера прачнуўся, выбег на вулiцу i хутка Васю таго адправiў дадому. З боку гатэлю Беларусь пачынаецца стралянiна. Пэўна, пятарды… Ужо ня сьпьлю... Думаю пра двух пiсьменьнiкаў, воiнаў такiх розных войнаў, дарагiх мне людзей. Пачынае балець правы бок, нагу ўгаворваю, каб перастала балець, рука ня слухаецца.
Серада, 21 чэрвеня У абласной бiблiятэцы скапiравала аповесьць Ванi Сяргейчыка “Бiклажка”, каб чытаць дома. Гэта твор аб выпрабаваньнi душы ў нялюдскiх умовах бою. Чытаецца, як i проза Быкава.
Васiль Быкаў ваяваў на сапраўднай вайне, апавядаў аб ёй усё жыцьцё. Талентам i працай заняў высокае месца ў сусьветнай лiтаратуры. Жыцьцё Быкава дзелiцца неяк на тры часткi. Сярэдзiна гэтага трыпцiху, самая плённая, прыпадае на Горадню. Тут стварыў “Жураўлiны крык”, “Трэцюю ракету”, “Альпiскую баляду”, “Сотнiкава”, “Абэлiск”, “Круглянскi мост”, “Мёртвым не балiць”… Быкаву ў Гораднi здароўе дазваляла працаваць па начах. Многiя горадзенцы любiлi яго за творчасьць. У яго лiтаратурных успамiнах я выглядаю, як дробны пэрсанаж. Але ўспамiны i жыцьцё – гэта розныя рэчы. Быкаў вучыў мяне, як старэйшы брат, i я ўдзячная яму за ўсё... Набiраю тэлефон Васiля Васiльевiча, якi нарадзiўся, як i бацька, 19 чэрвеня. Трубку падымае ўнук, Васiль Быкаў. Ён скончыў першы курс фiлялёгii горадзенскага ўнiвэрсытэту. Ён беражэ дзедаў дуб.
22 чэрвеня, чацвер Дзень, калi пачалася вайна. Дзень, калi памёр Васiль Быкаў. У гэты дзень 9 гадоў таму нарадзiўся Антон, мой унук. Прадзед яго, Загнетаў Архіп, загінуў пад Ржэвам у 43-м. Унук мала ведае пра вайну. Ён зьбіраецца на возера купацца са сваім сябрам Максімам Грыневічам, а пасьля будзе сьвята, як у вялікага чалавека, некалькі дзён.
Сёньня ў касьцёле канчаецца актава Божага цела. Я іду ў касьцёл, малюся за здароўе ўнука, за здароўе дарагіх мне людзей, і за ўсе ахвяры той вялікай вайны і ўсіх войнаў, якія былі на нашай зямлі.