Панядзелак, 20 лютага
У жаночым клюбе, куды я хаджу займацца гімнастыкай для цяжарных, актыўна абмяркоўваем дзьве тэмы. Па-першае, у адной дзяўчыны хоча прысутнічаць пры родах ня муж, а сьвёкар. Такога яшчэ ніхто ня чуў. Муж баіцца крыві, крыку, дактароў… А сьвёкар з гатоўнасьцю чытае ў кніжках, як правільна дыхаць і рабіць расслабляльны масаж. Кажа, што пры саветах, калі нараджаліся яго сыны, ніхто і ня марыў, што мужчына зможа бачыць, як зьяўляецца на сьвет яго нашчадак. А цяпер, маўляў, у нас сапраўдная Эўропа.
Але абмеркаваньне другой тэмы пазбаўляе ўсялякай ілюзіі, што мы дарасьлі да эўрапейскага жыцьця, — у раддамах не хапае платных палатаў. На той дзень, калі табе нараджаць, яны ўсе проста могуць быць занятыя. Попыт. Жанчыны гатовыя плаціць грошы, бо большасьць разумее, што гэта могуць быць адзіныя роды ў іхным жыцьці. Але дзяржава, мабыць, абараняе права на бясплатную мэдыцыну для сваіх грамадзянаў.
Аўторак, 21 лютага
У мяне дзень нараджэньня. Я прачнулася, пачуўшы, як Ціма зачыняе за сабою дзьверы. Падумала: “Мабыць, паехаў па кветкі”. Ён умее так рабіць: ціха зьезьдзіць, набудзе, і я, прачнуўшыся, першае, што ўбачу, — гэта прыгожы букет.
Паднялася, крыху прыбралася на кухні, а Цімоха ўсё не было. Тэлефанаваць ня стала, бо не хацела бурыць сьвяточнага сцэнару. Уключыла Моцарта. Дзеці добра рэагуюць на гэтую музыку, і мы любім яе слухаць. І тут — званок. Празь дзьверы Ціма сказаў: “Апраніся, я не адзін”. Я хутка адчыніла. У кватэру зайшлі шасьцёра ў цывільным, яшчэ двое былі ў форме і ў чорных масках. Ціма — у кайданках. КДБ. Ордэр на ператрус. Ці ёсьць у вас валюта, зброя…
Чаканы букет, дзень нараджэньня — усё гэта стала, быццам зь мінулага жыцьця. “Вы не волнуйтесь, всё будет хорошо”, — супакоіў мяне адзін з тых, хто быў у масках, амаль спачувальна гледзячы на мой жывот. Але я і не хвалявалася. У мяне проста нешта абарвалася ўнутры.
У мяне папрасілі якія-небудзь скрынкі, каб складваць туды забранае…
— Ну где же пистолет? Может, в этом шкафу? — весела пытаецца ў мяне даволі сымпатычны супрацоўнік КДБ. Адказваю:
— Ну, калі вы яго туды паклалі, то там.
— Ну что вы, мы таким не занимаемся, — растлумачыў ён мне ці то сваю пазыцыю, ці то пазыцыю камітэту.
Праз тры гадзіны ўсё скончылася. Ціму забралі. Наступныя гадзіны я безвынікова імкнулася даведацца ў КДБ пра ягоны лёс. Толькі ў 23.30 патэлефанавалі з камітэту і паведамілі, што Цімафей у іх і падазраецца ў кіраваньні незарэгістраванай арганізацыяй.
А кветкі я ў гэты дзень усё ж атрымала. І нават не адзін букет. Ад Цімоха, ад сваіх знаёмых. А яшчэ шматлікія тэлефанаваньні са словамі падтрымкі і прапановамі дапамогі. Дзякуй усім вялікі!
22 лютага, серада
Нарэшце ўбачыла збоку сваю любімую прафэсію. Пытаньні калегаў-журналістаў часам проста бянтэжылі. Хаця я ўсё разумею і ведаю, як робяцца матэрыялы.
“Паехаў па кветкі, а вярнуўся ў кайданках? Супэр!” — выдыхае адзін.
“Так прыкольна — ты цяжарная, Астрэйкава жонка цяжарная, у Шалайкі дзесяцімесячнае дзіця. Клюб маладых бацькоў за кратамі”, — шчыра весяліцца другі.
“А, можа, у вас вазачку якую разьбілі ці яшчэ што сьмешнае было падчас ператрусу? Такія падрабязнасьці для іміджу Цімафея нават лепш…”
Засынаю з думкай, што, мабыць, і я так працавала… Даруйце, калі пакрыўдзіла каго…
23 лютага, чацьвер
Другі дзень спрабуем перадаць Цімоху цыгарэты, зубную пасту — карацей, рэчы першай неабходнасьці. І другі дзень нічога не атрымліваецца. Ні праз адваката, ні праз акно перадачаў. “Обвинение им не предъявлено, а задержаным передачи не положены”, — тлумачаць у КДБ.
Пытаньні журналіста з Браціславы ставяць у тупік: “А што дрэннага у тым, што яны хацелі назіраць за выбарамі? А вы паведамілі ў КДБ, што чакаеце дзіця? Можа яго выпусьцяць з-за гэтага?”
Разумею, што жывем у розных вымярэньнях.
24 лютага, пятніца
Сёньня Цімафею павінны прад’явіць абвінавачаньне або выпусьціць зь СІЗА КДБ. Кожную гадзіну нехта абавязкова пытаецца: “Ну што, выпусьцяць?”. І кожны раз хочацца адказаць: “Так!”. Але не атрымліваецца.