Нядзеля, 23 красавіка
Я прачнулася ўранку і адчула, як прыемна ляжаць у мяккім ложку і накрывацца цёплай коўдрай. Прыемна сядзець на кухні, піць гарбату і пазіраць у акно. Сонечная раніца. Ні аб чым ня думаю, акрамя сваіх адчуваньняў: спакойна, цёпла, смачна. Празь дзесяць хвілінаў я ўжо зусім прачнулася і ў галаву пачала пракрадацца першая хвалюючая думка — сёньня інтэрвію, на якім трэба будзе распавесьці на ангельскай мове аб намётавым лягеры, турме, праблемах ва ўнівэрсытэце. Я пачала рыхтавацца, але дакладна ведала, што гэта ня мае сэнсу, таму што там усё адбудзецца ня так, як было мною заплянавана.
А чацьвертай гадзіне я ўжо была на плошчы Кастуся Каліноўскага — на месцы, дзе раней стаяў намётавы лягер. Празь некалькі хвілінаў пасьля пачатку інтэрвію да журналістаў сталі падыходзіць спачатку амапаўцы, потым кадэбэшнікі, а затым нават даішнік з патрабаваньнем паказаць дакумэнты. На іх пытаньне аб тым, што здымаем, было адказана: стужку пра Чарнобыль. Праз гадзіну з усіх бакоў да нас пачалі падцягвацца амапаўцы ў цывільным, іх было 14 чалавек. Некаторыя падыходзілі й пыталіся, ці доўга яшчэ. Адзін з амапаўцаў у цывільным выпадкова трапіў у кадар, таму што ўвесь час намагаўся падысьці бліжэй, каб паслухаць, пра што гутарка. Заўважыўшы гэта, ён падышоў і запатрабаваў сьцерці гэты запіс, пагражаючы тым, што ў іншым выпадку не дазволіць здымаць далей.
Журналісты “Бі-Бі-Сі”, азіраючыся навокал вялізнымі вачыма і бачачы вялікую колькасьць прадстаўнікоў праваабарончых органаў у цывільным, якія ў чорных куртках і шапачках маскаваліся пад мясцовасьць, пабаяліся адпускаць нас зь сябрам з плошчы адных, палічыўшы, што гэта небясьпечна. Яны адвезьлі нас дадому.
Панядзелак, 24 красавіка
Увечары я чакала сваіх сяброў каля “Макдональдзу”, тым часам разглядаючы людзей, якія праходзілі. Калі мой позірк спыніуся на адным зь іх, у душы раптам нешта перавярнулася. Я падбегла да яго, усьміхаючыся, і сказала: “Вы мяне памятаеце? Калі я была ў турме на Акрэсьціна, вы мяне там вадзілі па кабінэтах”. Так, гэта быў той самы амапавец. Я нават сама ня ведала, чаму я так рада была яго ўбачыць. Ён, адрозна ад мяне, паводзіў сябе больш стрымана, і радасьці не выказваў. Але, зразумеўшы, што я размаўляю зь ім шчыра, зьмяніў выраз твару на больш мяккі й адказаў: “Канечне, памятаю”, а затым запытаўся, што будзе адбывацца на Чарнобыльскім шляху. І ў гэты момант нейкі юнак сфатаграфаваў нас. Амапавец падышоў да яго праверыць дакумэнты і пакет, які той трымаў у руцэ. Там былі налепкі й банданы Эўразьвязу. Раптам зьявіўся начальнік амапаўцаў Падабед у цывільным. Хлопца затрымалі й некуды павезьлі.
Падабед застаўся з намі. Ён казаў нам пра тое, што ўсё тое, што мы рабілі й робім, ня мае сэнсу, што нас выкарыстоўваюць, што мы дарма трацім амэрыканскія грошы, што нас падманваюць. Ня ведаю, на што ён разьлічваў, мабыць, на тое, што мы яму паверым, але размова хутка скончылася . Было відаць: ніхто ад сваіх поглядаў не адмовіцца.
Перад тым, як ехаць дадому, мы зь сябрамі вырашылі прайсьціся плошчай Кастуся Каліноўскага і ўбачылі там намёт. Раптам пачалі ўзьнікаць успаміны аб намётавым лягеры. У гэты момант пачуцьці былі такія моцныя, што на вачах нават выступілі сьлёзы.
Таго хлопца, які ставіў намёт, ужо не было. Толькі амапаўцы ў цывільным хутка наблізіліся да намёта, схапілі яго і некуды панесьлі.
Побач мы ўбачылі жанчыну, якая на Акрэсьціна праводзіла дагляд. На плошчы яна разам зь ейнымі сябрамі маскаваліся пад людзей, што гуляюць.
Аўторак, 25 красавіка Аўторак пачаўся ня так прыемна, як два папярэднія дні. Я прыйшла на заняткі ва ўнівэрсытэт і адчула, што мяне больш ніхто ня хоча бачыць там, акрамя адной дзяўчыны з маёй групы. Нешта адбылося. Пасьля размоваў з аднагрупнікамі я зразумела, што частка зь іх не даравала мне таго, што я паказала паштоўку, якую яны падпісалі, частка проста ня верыць у тое, што нешта можна зьмяніць у нашай краіне, і таму лічыць, што мне павінна быць сорамна за мае дзеяньні.
Затым я зайшла ў дэканат, дзе мой дэкан уключыў дыктафон і сказаў: “Мяне запрасіла на сход, які адбыўся ў сераду, твая група. Я нават ня ведаў, пайду я туды, ці не. Глядзі, вось. Глядзі, вось пісьмовае запрашэньне на КВЗ. Мяне часта кудысьці запрашаюць”. У маёй галаве ўзьнікла пытаньне: “Што павінна адбыцца з чалавекам, каб ён так нахабна хлусіў мне ў вочы? Больш за тыдзень таму ён пагражаў групе, каб змусіць студэнтаў прыйсьці на сход, ціснуў на мяне, каб я туды прыйшла, а цяпер ён запісвае на дыктафон сваю хлусьню”.
Гэта напомніла мне Беларускае нацыянальнае беларускае тэлебачаньне: хлусьня такая выразная, што часам нават узьнікаюць думкі — можа, гэта не хлусьня, таму што людзі ня могуць так падманваць? Колькі павінна быць у чалавека сумленьня, каб гэта рабіць?
Увечары я ўсё ж сустрэла сваіх сяброў з намётавага лягеру, і мне стала лягчэй. Я ведаю, што не засталася адна.
Серада, 26 красавіка
Серада пачалася з вучобы, але ўсе думкі пра Чарнобыльскі шлях. Пасьля заняткаў пачала рыхтавацца да яго, дапамагала хлопцу маляваць Пэгаса на расьцяжцы.
А пятай гадзіне я была на плошчы Якуба Коласа. На той момант там ужо затрымалі пяцёх чалавек з сымболікай Эўразьвязу. Да цырку я ішла з плошчы Якуба Коласа. У супрацьлеглым кірунку беглі нейкія людзі й крычалі: “Ідзеце назад. Там небясьпечна”. Шмат людзей завярнуліся назад. Я падумала, што, мабыць, нешта здарылася, і пайшла хутчэй.
Падыходзячы да цырку, я зразумела, што ўсё добра. Празь пяць хвілінаў людзі дасталі сьцягі й пачалі шэсьце. Уздоўж праспэкту ехалі ваенныя МАЗы, у якія нас закідалі падчас захопе намётавага лягеру. Супрацоўнікі міліцыі ўвесь час папярэджвалі пра тое, што мітынг несанкцыянаваны, і патрабавалі разысьціся. Многія людзі ўсё ж часта азіраліся на МАЗы, але ніхто патрабаваньня ня выканаў. Увесь час тэлефанавалі сябры й знаёмыя з пытаньнем: “Ты дзе?”. Гэта нават ужо пачало мяне нэрваваць.
Я ўбачыла шмат знаёмых з намётавага лягеру, зь якімі не было часу пабачыцца раней. У людзей на тварах усьмешкі й настрой сьвяточны.
Увечары зьявіліся дрэнныя весткі — зьнік Анатоль Лябедзька, і да ночы ніякай інфармацыі пра тое, дзе ён знаходзіцца, не было.
А дванаццатай гадзіне я атрымала SMS пра тое, што ён знайшоўся.
Чацьвер, 27 красавіка
Сёньня зноў размаўляла з дэканам. Прыемнага мала. Ён робіць выгляд, што вельмі добра да мяне ставіцца, але я яму ня веру. Я адчуваю, што адбываецца нешта ня тое, але ніякай падставы так лічыць у мяне няма, акрамя запісу на дыктафон. Ён таксама сказаў мне, што гэта было антыдзяржаўнае дзеяньне з боку маёй групы — купіць паштоўку і напісаць на ёй словы падтрымкі. І пераканаць яго ў адваротным было немагчыма.
Потым я размаўляла з найлепшым сябрам з групы. Ён сказаў мне, што яму не падабаецца, як я выглядаю — чорныя кругі пад вачыма, і што я рухаюся ня ў тым кірунку. І я зразумела, што цяпер жыву ня ў тым сьвеце, дзе я жыла раней, да зьяўленьня намётавага лягеру, а ўсе тыя людзі, якія былі навокал да гэтага, там і засталіся. І я ўжо не змагу туды трапіць — так шмат усяго здарылася ў апошні час.