14 сьнежня пачалося датэрміновае галасаваньне. Звычайныя выбарцы на ўчасткі не сьпяшаюцца.У гэтай сытуацыі ўлады выкарыстоўваюць мэтады, апрабаваныя падчас мінулых выбарчых кампаній. Працаўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў прывозяць на выбарчыя ўчасткі аўтобусамі, жаўнераў прыводзяць шыхтамі, арыштантаў — у калёне пад канвоем.
«Афіцэр прывёў узвод выбарцаў»
На выбарчы ўчастак у гарадзенскай школе афіцэр прывёў цэлы ўзвод падначаленых яму выбарцаў.
У Горадні на ўчастак 113, што ў школе № 11, ахвотныя прагаласаваць прыйшлі яшчэ за 10 хвілін да адкрыцьця. Кажа назіральніца ад партыі БНФ Натальля Кісель.
Кісель: «Людзі ўжо безь дзесяці дзесяць стаялі тут, а бяз трох ужо патрабавалі бюлетэні. Пераважна гэта пэнсіянэры, двое маладых, і вось прымусова прыйшлі жаўнеры».
Пытаюся ў пэнсіянэраў, якія прагаласавалі — чаму датэрмінова?
Спадар: «Таму што мы зараз знаходзімся на дачы, а прапісаныя на праспэкце Касманаўтаў. Сёньня атрымлівалі пэнсію, заадно на рынак, ну і прагаласавалі».
Спадарыня: «Я, да прыкладу, прагаласавала сёньня таму, што здаровая, а то часам у нядзелю захварэю, і ўсё…».
Падыходжу да жаўнераў-памежнікаў, якія прыйшлі цэлым узводам, і пытаюся ў іх таксама — чаму датэрмінова галасуеце? Афіцэр адразу кажа, што нічога гаварыць ня будзе, жаўнеры пры ім таксама маўчаць. Адзін сьмяльчак кажа:
Жаўнер: «Загад ёсьць загад…»
Карэспандэнт: «А калі не сакрэт — за каго аддалі свой голас?»
Жаўнер: «Супраць усіх».
Іншы жаўнер: «За Лукашэнку».
Давераная асоба Ўладзімера Някляева Алег Калянкоў, які прысутнічаў падчас галасаваньня жаўнераў, кажа, што такія прыводы цэлых узводаў — яскравы паказчык характару выбараў.
Калянкоў: «Калі ўжо ў першы дзень датэрміновага галасаваньня прыводзяць узвод жаўнераў, то відавочна, што існуе загад як мага болей людзей прыгнаць на датэрміновыя выбары. Рознымі шляхамі будуць імкнуцца гэта зрабіць: студэнтаў палохаюць, што сэсіі не паздаюць, рабочых „Гроднапрамбуда“ — што пазвальняюць».
У мястэчку Лунна Мастоўскага раёну на выбарчы ўчастак № 19 са спэцкамэндатуры ад самай раніцы прывялі больш за 10 чалавек, асуджаных на «хімію». Іх прывёў прадстаўнік камэндатуры, але незалежны назіральнік, які прысутнічаў на ўчастку, Лявон Карповіч, лічыць, што той парушыў заканадаўства.
Карповіч: «Факт — тое, што ён прывёў людзей датэрмінова галасаваць, хаця яны будуць тут і ў нядзелю, іх нікуды ня выпусьцяць. А па-другое, сам ён ня меў права прысутнічаць на выбарчым участку».
Праваабаронца Раман Юргель распавядае, што на некаторых участках былі праблемы з рэгістрацыяй назіральнікаў — праўда, вырашыліся. Ня ўсе старшыні камісій паведамляюць назіральнікам колькасьць выбарцаў, занесеных у сьпіс галасаваньня, а калі ня могуць адказаць на пытаньні, то тэлефануюць не ў раённую ці абласную камісію, а ў райвыканкамы.
Старшыня ўчастковай камісіі заяўляе пра магчымыя 40% удзелу выбарцаў у датэрміновым галасаваньні
У Магілёве ў першы дзень датэрміновага галасаваньня актыўнасьць выбарцаў была нязначнай. Наш карэспандэнт наведаў два ўчасткі, на якіх галасуюць пераважна студэнты.
Абодва выбарчыя ўчасткі — у цэнтры гораду, на вуліцы Ленінскай. Пагутарыць з старшынёй 43-га ўчастка не давялося. Патлумачылі, што яна на нарадзе. У невялікім памяшканьні прысутнічалі двое сяброў камісіі й жанчына-міліцыянт. Назіральнікаў — ніводнага. Скрыня для галасаваньня апячатана паперай двойчы з кожнага боку. У першай палове дня на гэты ўчастак, каб прагаласаваць, прыйшлі сямёра выбарцаў.
На другім участку, 44-м, што ў магілёўскім дзяржаўным каледжы, карціна падобная. Двое сябраў камісіі і жанчына-міліцыянт сядзяць у вялізнай залі. Выбарцаў няма. Пасьля непрацяглага чаканьня прыйшла старшыня ўчастковай камісіі Юлія Патыка:
Карэспандэнт: «Наколькі актыўны выбаршчык у першы дзень датэрміновага галасаваньня?»
Патыка: «Мы будзем чакаць актыўнасьці. Большая частка, якая прыйдзе датэрмінова, — гэта студэнты Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту. У нас іх блізу сямісот. Заўтра-пасьлязаўтра будзе найбольшы пік актыўнасьці».
Карэспандэнт: «Вы, відаць, ня першы раз у выбарчай камісіі. Працэнт у першы дзень галасаваньня — ён які?»
Патыка: «Я зараз не магу сказаць, аднак у цэлым за ўсе дні датэрміновага галасаваньня ў нас атрымліваецца працэнтаў 30-40».
Карэспандэнт: «А назіральнікі ці ёсьць?»
Патыка: «У нас зарэгістравана дзевяць назіральнікаў. Пакуль іх няма. Яны, відаць, праявяць сябе ў дзень асноўнага галасаваньня».
Як удалося высьветліць, назіральнікі ад апазыцыйных арганізацыяў на 44 участку не рэгістраваліся.
Зьвяртаюся да студэнтаў: «Калі пойдзеце галасаваць?». Пытаньне ўспрымаецца з жартам і сьмехам. Ахвотнікаў адказваць, аднак, ня шмат.
Студэнт: «Толькі ў дзень выбараў. Усім вядома, што будуць фальшаваньні, таму нельга хадзіць на датэрміновае галасаваньне. Ну, пакуль ня ўказвалі нам, сказалі толькі, каб усе прагаласавалі, але загаду галасаваць датэрмінова не было».
Студэнт: «У дзень выбараў. Мой кандыдат сказаў, каб я не хадзіў на датэрміновыя выбары».
Студэнт: «Датэрмінова. Так людзей будзе менш. Думаю, што будуць чэргі, каб прагаласаваць у дзень выбараў».
Прыкмета фальшаваньня: выбарцы не знаходзяць сваіх прозьвішчаў у сьпісах для галасаваньня
Віцебская актывістка Ніна Кавалёва — назіральніца на ўчастку № 58 Першамайскага раёну. Спадарыня дужа шкадуе, што не прывезла з сабой Канстытуцыю і Закон аб выбарах, каб зь першых хвілін назіраньня запатрабаваць ад участковай камісіі неабходныя зьвесткі:
«Нам не паведамілі колькасьць выбарцаў на ўчастку. Сказалі: мы не абавязаныя яе даваць і не дамо! І не сказалі, якая колькасьць атрыманых бюлетэняў. Я вазьму цяпер Канстытуцыю, Выбарчы кодэкс, усе свае даведнікі ды завязу туды. Бо зранку, калі ехала на апячатваньне скрыні, нават ня думала, што ад пачатку будуць такія парушэньні».
Участак № 58, як высьветлілася, — адзін з самых праблемных у Віцебску. На іншых хаця б паведамляюць колькасьць выбарцаў. Але яна часьцяком сьвядома заніжаецца, тлумачыць Ніна Кавалёва:
«Заніжаюць колькасьць выбарцаў, ба баяцца, што будзе нізкая яўка і што не адбудуцца выбары. Колькасьць спачатку заніжаюць, ну, а потым будуць ужо розныя маніпуляцыі зь лічбамі…»
У першы дзень датэрміновага галасаваньня ахвотных хутчэй прагаласаваць ня дужа шмат, і гэта таксама паказальна, лічыць Ніна Кавалёва:
«Адна бабулька прыйшла загадзя і нават чакала, пакуль апячатвалі скрыню. Але так — людзей было мала. За першую гадзіну, можа, чалавек шэсьць было».
На аршанскім участку № 37, дзе працуе назіральніца Ганна Чумаева, за першыя тры гадзіны прагаласавалі больш як 30 чалавек. Але зь іх шасьцёра на знайшлі сябе ў сьпісах — такім чынам пацьвердзілася, што задакумэнтаваная колькасьць выбарцаў не адпавядае рэчаіснасьці:
«У мяне было 5 чалавек такіх, і вось шосты прыйшоў хлопец. Крычалі: „Чаму? Чаму мяне няма ў сьпісах? І на мясцовых выбарах нас у сьпісах не было!“. А так народу ідзе многа — ужо недзе 32 чалавекі прагаласавалі».
Шасьцёра «няўлічаных» на 32 чалавекі — гэта нямала, лічыць аршанскі прадстаўнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ігар Казьмярчак. Ён зьвяртае ўвагу на тое, што пры заніжанай колькасьці выбарцаў на ўчасткі даслалі «падвышаную» колькасьць бюлетэняў. Як назіральнік пры гарадзкой выбарчай камісіі ён заўважыў, што бюлетэняў у горадзе атрымана на тысячу больш, чым трэба, і ўсе яны разышліся па ўчастках.
Назіральнік з Полацку Анатоль Пракапенка асабіста мусіў замацоўваць дно ў разборнай скрыні для галасаваньня на ўчастку № 15:
«Скрыня разьбіралася. Але я перарабіў: цьвікі пазабівалі, стэплерам яшчэ раз прайшоў і зафарбаваў усё. З крыкам, з гвалтам — але я зрабіў гэта. На іншых участках скрыні таксама разборныя — у іх дно на шрубах. Напісалі скаргі».
Анатоль Пракапенка стаў сьведкам і прымусовага датэрміновага галасаваньня. Ён распавёў, што на ўчастку № 16 вайскоўцы з часткі 49510 прыйшлі галасаваць пад кіраўніцтвам намесьніка камандзіра па ідэалягічнай працы. Хоць напярэдадні спадару Пракапенку, які заносіў у частку агітацыйныя матэрыялы Някляева, кіраўніцтва цьвердзіла, што шыхтамі нікога не павядзе.
Не да дому, а на выбарчыя ўчасткі развозяць рабочых аўтобусы
У горадзе Бяроза Берасьцейскай вобласьці рабочых дзяржаўных прадпрыемстваў на аўтобусах завозяць на выбарчыя ўчасткі.
У Берасьці назіральнікі і валянтэры паведамляюць пра шматлікія выпадкі, калі людзей прымушаюць прыйсьці на выбарчыя ўчасткі датэрмінова. Як адзначае Ўладзімер Вуек, cтаршыня Брэсцкай абласной арганізацыі «Маладыя дэмакраты», тычыцца гэта як студэнтаў у інтэрнатах, так і рабочых:
«Сёньня адзін з нашых валянтэраў паведаміў, што камэндант інтэрнату панчошнага камбінату прымушае ўсіх жыхароў ісьці галасаваць датэрмінова. Пры гэтым камэндант адзначыў, што хто не прагаласуе, той будзе мець надзвычай складаныя ўмовы пражываньня ў гэтым інтэрнаце».
Пагрозы наконт таго, што ўмовы пражываньня будуць непрыемныя, прагучалі і з вуснаў старшыняў каапэратываў, працягвае Ўладзімер Вуек:
«Жыхар каапэратыўнага дома па вуліцы Асіпенкі распавёў, што старшыня каапэратыву зьбіраў жыхароў і пераконваў, што на выбары трэба ісьці датэрмінова».
На выбарчых участках Берасьця ў першы дзень нешматлюдна. Прысутнасьць выбарцаў улады на ўчастках ствараюць самі. У Бярозе Берасьцейскай вобласьці рабочых давозяць на ўчасткі службовым транспартам пасярод рабочай зьмены, кажа жыхарка г. Бяроза Тамара Шчапёткіна:
«Прывезьлі людзей на аўтобусе. Гэта рабочыя камбінату будаўнічых матэрыялаў. Людзей ня вызвалілі з працы, не зрабілі выходны дзень, а сабралі іх і прывезьлі на ўчасткі, кожнага на той, на якім чалавек павінен прагаласаваць».
Тым часам апазыцыйныя актывісты Берасьця заклікаюць не галасаваць датэрмінова.
ГАРАДЗЕНШЧЫНА

МАГІЛЁЎШЧЫНА

ВІЦЕБШЧЫНА
Прыкмета фальшаваньня: выбарцы не знаходзяць сваіх прозьвішчаў у сьпісах для галасаваньня
Віцебская актывістка Ніна Кавалёва — назіральніца на ўчастку № 58 Першамайскага раёну. Спадарыня дужа шкадуе, што не прывезла з сабой Канстытуцыю і Закон аб выбарах, каб зь першых хвілін назіраньня запатрабаваць ад участковай камісіі неабходныя зьвесткі:
«Нам не паведамілі колькасьць выбарцаў на ўчастку. Сказалі: мы не абавязаныя яе даваць і не дамо! І не сказалі, якая колькасьць атрыманых бюлетэняў. Я вазьму цяпер Канстытуцыю, Выбарчы кодэкс, усе свае даведнікі ды завязу туды. Бо зранку, калі ехала на апячатваньне скрыні, нават ня думала, што ад пачатку будуць такія парушэньні».
Участак № 58, як высьветлілася, — адзін з самых праблемных у Віцебску. На іншых хаця б паведамляюць колькасьць выбарцаў. Але яна часьцяком сьвядома заніжаецца, тлумачыць Ніна Кавалёва:
«Заніжаюць колькасьць выбарцаў, ба баяцца, што будзе нізкая яўка і што не адбудуцца выбары. Колькасьць спачатку заніжаюць, ну, а потым будуць ужо розныя маніпуляцыі зь лічбамі…»
У першы дзень датэрміновага галасаваньня ахвотных хутчэй прагаласаваць ня дужа шмат, і гэта таксама паказальна, лічыць Ніна Кавалёва:
Адна бабулька прыйшла загадзя і нават чакала, пакуль апячатвалі скрыню.
На аршанскім участку № 37, дзе працуе назіральніца Ганна Чумаева, за першыя тры гадзіны прагаласавалі больш як 30 чалавек. Але зь іх шасьцёра на знайшлі сябе ў сьпісах — такім чынам пацьвердзілася, што задакумэнтаваная колькасьць выбарцаў не адпавядае рэчаіснасьці:
«У мяне было 5 чалавек такіх, і вось шосты прыйшоў хлопец. Крычалі: „Чаму? Чаму мяне няма ў сьпісах? І на мясцовых выбарах нас у сьпісах не было!“. А так народу ідзе многа — ужо недзе 32 чалавекі прагаласавалі».
Шасьцёра «няўлічаных» на 32 чалавекі — гэта нямала, лічыць аршанскі прадстаўнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ігар Казьмярчак. Ён зьвяртае ўвагу на тое, што пры заніжанай колькасьці выбарцаў на ўчасткі даслалі «падвышаную» колькасьць бюлетэняў. Як назіральнік пры гарадзкой выбарчай камісіі ён заўважыў, што бюлетэняў у горадзе атрымана на тысячу больш, чым трэба, і ўсе яны разышліся па ўчастках.
Назіральнік з Полацку Анатоль Пракапенка асабіста мусіў замацоўваць дно ў разборнай скрыні для галасаваньня на ўчастку № 15:
«Скрыня разьбіралася. Але я перарабіў: цьвікі пазабівалі, стэплерам яшчэ раз прайшоў і зафарбаваў усё. З крыкам, з гвалтам — але я зрабіў гэта. На іншых участках скрыні таксама разборныя — у іх дно на шрубах. Напісалі скаргі».
Анатоль Пракапенка стаў сьведкам і прымусовага датэрміновага галасаваньня. Ён распавёў, што на ўчастку № 16 вайскоўцы з часткі 49510 прыйшлі галасаваць пад кіраўніцтвам намесьніка камандзіра па ідэалягічнай працы. Хоць напярэдадні спадару Пракапенку, які заносіў у частку агітацыйныя матэрыялы Някляева, кіраўніцтва цьвердзіла, што шыхтамі нікога не павядзе.
БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА
Не да дому, а на выбарчыя ўчасткі развозяць рабочых аўтобусы
У горадзе Бяроза Берасьцейскай вобласьці рабочых дзяржаўных прадпрыемстваў на аўтобусах завозяць на выбарчыя ўчасткі.
У Берасьці назіральнікі і валянтэры паведамляюць пра шматлікія выпадкі, калі людзей прымушаюць прыйсьці на выбарчыя ўчасткі датэрмінова. Як адзначае Ўладзімер Вуек, cтаршыня Брэсцкай абласной арганізацыі «Маладыя дэмакраты», тычыцца гэта як студэнтаў у інтэрнатах, так і рабочых:
«Сёньня адзін з нашых валянтэраў паведаміў, што камэндант інтэрнату панчошнага камбінату прымушае ўсіх жыхароў ісьці галасаваць датэрмінова. Пры гэтым камэндант адзначыў, што хто не прагаласуе, той будзе мець надзвычай складаныя ўмовы пражываньня ў гэтым інтэрнаце».
Прывезьлі людзей на аўтобусе. Гэта рабочыя камбінату будаўнічых матэрыялаў.