У Хойніках 13 сьнежня міліцыя затрымала Леаніда Цітка, распаўсюдніка агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча й Дзьмітрыя Вуса.
Як патлумачыў спадар Ціток, на вуліцы Савецкай на прыпынку грамадзкага транспарту ён наклеіў тры агітацыйныя ўлёткі кандыдатаў у прэзыдэнты — ня ведаў, што на прыпынках, дзе шмат розных аб’яваў, іх клеіць нельга. Пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі са службы "Ахова" і адвезьлі хлапца ў РАУС. Там яму заявілі, што агітацыя нібыта наагул скончылася.
У агітатара забралі тры сотні ўлётак Мікалая Статкевіча й каля тысячы ўлётак Дзьмітрыя Вуса. Міліцэйскі сьледчы Дзьмітрый Каўроў склаў на хлопца адміністрацыйны пратакол і патлумачыў, што перадасьць яго ў камісію райвыканкаму.
Ціток: "Копію пратакола мне не далі, і я ня ведаю, паводле якога артыкула мяне абвінавацілі ў адміністрацыйным правапарушэньні. А 23-й гадзіне мне патэлефанавалі зь міліцыі й паведамілі, што я магу забраць агітацыйныя ўлёткі кандыдатаў у прэзыдэнты. Я прыйшоў і забраў іх пад расьпіску".
Давераныя асобы кандыдатаў у прэзыдэнты паведамляюць, што ў Хойніках выявілі толькі 2 дазволеныя месцы для разьвешваньня перадвыбарчых агітацыйных матэрыялаў, у Брагіне і Лоеве — па адным.