Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ: дзяржаўныя мэдыі факусуюць увагу на адным кандыдаце


Асноўная схема асьвятленьня выбарчага працэсу дзяржаўнымі мэдыямі ў Беларусі засталася нязьменнай. Яны факусуюць увагу на адным кандыдаце.

Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, падводзячы вынікі маніторынгу асьвятленьня прэзыдэнцкіх выбараў у беларускіх СМІ за пэрыяд з 21 лістапада да 10 сьнежня. Гэта быў самы актыўны пэрыяд выбарчай кампаніі, у які кандыдаты праз газэты, радыё і тэлебачаньне зьвярнуліся да выбарцаў са сваімі праграмамі.

Да прыкладу, у праграме "Панарама" на першым канале беларускага тэлебачаньня Лукашэнку адводзілі 51% часу, у праграме "Нашы навіны" на ОНТ 80%.

Паводле БАЖ, нягледзячы на паляпшэньне ўмоваў прамога доступу кандыдатаў да дзяржаўных мэдыяў параўнальна з папярэднімі выбарчымі кампаніямі, асноўная схема асьвятленьня выбарчага працэсу засталася нязьменнай.

Назіральнікі БАЖ, між іншым, адзначаюць, што дзяржаўныя СМІ факусуюць увагу на адным кандыдаце, дзейным кіраўніку краіны — Аляксандру Лукашэнку. У якасьці галоўных асобаў выбарчага працэсу рэпрэзэнтуюцца суб’екты, роля якіх (напрыклад, рэгіянальных камісій ці мясцовых уладаў) — галоўным чынам тэхнічная. Працягваецца маргіналізацыя апазыцыйных кандыдатаў, іхняй дзейнасьці, а таксама дзейнасьці апазыцыйных партыяў за кошт адмоўных ацэнак і наўмыснай мінімалізацыі іх прысутнасьці ў дзяржаўных СМІ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG