371 малады міліцыянт урачыста атрымаў дыплём у Менску. Сёньня на плошчы Дзяржаўнага Сьцяга прайшла цырымонія выпуску афіцэраў, якія скончылі Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў.
На вуліцы Веры Харужай у Менску зрабілі невялікі кавалак роварнай дарогі наўпрост на праезнай частцы. Гэты першая такая дарожка ў сталіцы. На ёй усталяваныя адмысловыя дарожныя знакі, нанесеная разьметка і нават ёсьць адзін сьвятлафор.
Беларускія скакуны на батуце заваявалі два залатыя і адзін бронзавы мэдаль на ІІ Эўрапейскіх гульнях у Менску.
Цэнтральныя вуліцы Менска перакрывалі чатыры дні запар праз роварныя спаборніцтвы на ІІ Эўрапейскіх гульнях.
Спартыўная акрабатыка — від спорту ў выкананні акрабатычных практыкаваньняў, зьвязаных з захаваннем раўнавагі (балансаваньня) і кручэньнем цела з апорай і без апоры.
Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Журналістам паказалі вёску, дзе жывуць спартоўцы, якія будуць выступаць на II Эўрапейскіх гульнях. На тэрыторыі працуе ўзмоцнены рэжым бясьпекі; нават маючы акрэдытацыю на Эўрапейскія гульні, туды так проста ня трапіш. Больш інфармацыі ў нашых фатаздымках.
На рэпэтыцыі адкрыцьця Эўрапейскіх гульняў у Менску утварыліся вялікія чэргі з жадаючых трапіць на стадыён «Дынама». Праз галоўны ўваход амаль нікога не пускалі. Ён быў аддадзены VIP-пэрсонам.
Падчас Эўрапейскіх гульняў на некаторых скрыжаваньнях у Менску будуць працаваць брыгады рэгулявальнікаў руху, кожная будзе складацца з мужчыны і дзьвюх жанчын, паведамляецца на сайце МУС.
21 чэрвеня ў Менску пачнуцца 2-я Эўрапейскія гульні, якія працягнуцца да канца месяца. Як сталіца падрыхтавалася да спаборніцтваў — у нашым фотарэпартажы.
Генэральны прагон запальваньня агню ІІ Эўрапейскіх гульняў прайшоў увечары 16 чэрвеня на плошчы Дзяржаўнага сьцяга ў Менску. Сотні валянтэраў, беларускія алімпійскія чэмпіёны і зоркі сцэны рэпэтавалі цырымонію запальваньня агню. Сярод запрошаных артыстаў — экс-вакаліст Deep Purple Джо Лін Тэрнэр.
У Беларусі сьпякотнае надвор'е. Тэмпература б'е рэкорды апошняга стагодзьдзя. Як людзі ратуюцца ад сьпякоты і бавяць час у аквапарку Dreamland, у нашым фотарэпартажы.
У цэнтры Масквы прайшоў марш, які плянавалі правесьці ў падтрымку карэспандэнта «Медузы» Івана Галунова. Паліцыя праз гадзіну пасьля шэсьця перакрыла некалькі вуліц і пачала затрыманьні. Затрыманыя каля 400 чалавек
Два гады таму у горадзе Залатое Луганскай вобласьці ўкраінскія войскі і прарасейскія баевікі разьвялі сілы і сродкі паражэньня. Але абстрэлы на лініі фронту працягваюцца.
З праспэкту Пераможцаў прыбралі бэтонныя блёкі, за якія Аляксандар Лукашэнка 10 чэрвеня скрытыкаваў міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, перад тым як той падаў у адстаўку.
Ці залежыць ступень усьведамленьня сваіх каранёў ад памеру тэрыторыі і колькасьці тытульнай нацыі? Два прыклады ўрбанізацыі і стаўленьня да традыцый — у Беларусі і на Фарэрскіх выспах, у двух рэгіёнах, якія заўсёды лічыліся аграрнымі.
Вось якой убачыў гульню фотакарэспандэнт Свабоды.
Сёньня ў Верхнім горадзе і каля Палацу спорту ў Менску праходзіць сьвяткаваньне Дня Расеі. Афіцына гэта сьвята назвалі «Днём шматнацыянальнай Расеі. Менск». Фэстываль наведалі топавыя чыноўнікі беларускага ўраду.
Падзеі мінулага тыдня на здымках сусьветных агенцтваў.
6 чэрвеня спаўняецца 75 гадоў з дня высадкі саюзных войскаў у Нармандыі. Гэта была найбольшая ў гісторыі марская дэсантная апэрацыя.
Да нядзелі 9 чэрвеня можна пасьпець наведаць міжнародную выставу «Белагра-2019», што каля вёскі Шчомысьліца пад Менскам. Тэматыка выставы абумовіла разнастайнасьць экспанатаў — ад яек да камбайнаў.
Фотографии глав государств, сделанные задолго до того, как они пришли в политику
Ураза-Байрам (альбо Рамазан-Байрам) — сьвята заканчэньня месяца Рамазан. Рамазан — месяц абавязковага для мусульман посту, калі яны павінны ня есьці ад сьвітанку да захаду сонца.
Пасьля вясновай засухі колер глебы на палях істотна змяніўся і месцамі стаў нагадваць нетутэйшыя краявіды. Паглядзіце, як выглядаюць палі пад Менскам.
З урочышчам Курапаты зьвязаныя лёсы многіх людзей, якія расказалі праўду пра расстрэлы, якія абаранялі, захоўвалі, аднаўлялі, прыбіралі, добраўладкоўвалі ўрочышча, усталёўвалі крыжы, маліліся і проста прыходзілі ў Курапаты ўшанаваць памяць ахвяраў.
Месца масавых расстрэлаў, урочышча Курапаты пад Менскам за 31 год наведалі сотні тысяч чалавек.
У Менску адбылася традыцыйная каталіцкая працэсія Божага Цела. Паводле некаторых падлікаў, было да 8 тысяч удзельнікаў.
II Эўрапейскія гульні пройдуць у Менску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тысяч атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.
Ля менскага праваслаўнага катэдральнага сабору Сьвятога Духу 30 траўня прайшоў хрэсны ход у памяць ахвяраў цісканіны ў падземным пераходзе ля станцыі мэтро Няміга. 20 гадоў таму ў трагедыі загінулі 53 чалавекі.
Каманда бюро «Месяца фатаграфіі ў Менску» (МФМ) трэці раз падвяла вынікі штогадовай прэміі і вызначыла найлепшых дзеячоў у сфэры фатаграфіі за 2018 год.
Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х клясаў беларускіх установаў агульнай сярэдняй адукацыі сёлета зьвініць 29 і 30 траўня.
Падзеі мінулага тыдня на фaтаздымках сусьветных агенцтваў.
Актывісты БРСМ зладзілі ў Менску рэканструкцыю партызанскага параду, які адбыўся 16 ліпеня 1944 года. Узначаліў парад легендарны казёл па мянушцы Малыш.
Аэрафатаздымкі раскрываюць схаваныя таямніцы Румыніі і яе цяжкое мінулае.
У центрі Києва перекрито рух. Біля Верховної ради готуються до інавгурації Володимира Зеленського 20 травня
У музэі Вялікай Айчыннай вайны і ў Нацыянальнай бібліятэцы адзначылі «Дзень піянэрскай дружбы». На ім прэзэнтавалі талісман беларускай піянэрскай арганізацыі. Ім стала рысянё, якому далі мянушку Вогнік.
Прэзэнтацыя новай мапы ад Радыё Свабода з сэрыі «Беларускі нацыянальны нэкропаль» пра Вайсковыя могілкі адбылася падчас экскурсіі, якую правёў экскурсавод Павал Каралёў.
Удзень 9 траўня ў Менску прайшла прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк». Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.
Унікальная традыцыя памінаньня продкаў захавалася ў вёсцы Высокае на Магілёўшчыне. Там на Радаўніцу магілы пакрываюць абрусамі і накрываюць бяседны стол. Празь некалькі кілямэтраў тут ужо пачынаецца зона адсяленьня.
У вёсцы Обчын, што на Любаншчыне, Радуніцу адзначаюць у панядзелак. Старажылы кажуць, што з аўторак будзе Наўская Радуніца(радуніца для саміх нябожчыкаў).
На Любаншчыне адзначылі Юр'еў дзень. Гэта адно з найбольш адметных сьвятаў земляробчага календару, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых дзеяньняў.
Падзеі мінулага тыдня ў фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Фатаздымкі крыжоў зь вёсак паўднёвай часткі Пінскага раёну і суседніх украінскіх тэрыторый.
2019 год стане першым за 30 гадоў, калі у сталіцы Беларусі ня будзе вулічнай акцыі з нагоды ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Свабода згадвае, як Чарнобыльскі шлях праходзіў на менскіх вуліцах.
1990 год, яшчэ савецкая Беларусь, толькі другі па ліку «Чарнобыльскі шлях». Але стрымаць народны пратэст ужо немагчыма: дзясяткі тысяч людзей зьбіраюцца ў цэнтры Менску, над натоўпам ня толькі «чарнобыльскія», але і палітычныя лёзунгі. Прысутныя слухаюць Зянона Пазьняка.
Загрузіць яшчэ