Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горш за ўсіх у Эўропе. У «Індэксе чалавечай свабоды 2024» Беларусь апусьцілася на 7 пазыцый


Становішча Беларусі сярод іншых эўрапейскіх краінаў на інфаграфіцы з рэйтынгу Human Freedom Index-2024
Становішча Беларусі сярод іншых эўрапейскіх краінаў на інфаграфіцы з рэйтынгу Human Freedom Index-2024

У штогадовым сусьветным «Індэксе чалавечай свабоды» за 2024 год (Human Freedom Index-2024) Беларусь апынулася на 140-ым месцы, апусьціўшыся ў параўнаньні зь леташнім паказчыкам яшчэ на сем пазыцый (у 2023-м была на 133 месцы).

Беларусь апынулася ў канцы рэйтынгу — на 140-ым месцы з 165, паміж Расеяй, якая ў 2023-2024 гадах скацілася адразу на 16 пазыцыяў (139-е месца) і Конга (141-е месца).

У рэйтынгу «Індэкс чалавечай свабоды» Беларусь за 2023 год Беларусь была на 133 месцы, у 2022-м — на 126 месцы, у 2021-м — 109 месцы, у 2020-ым — на 99-ым, у 2019-ым — на 92-м месцы, у 2018-ым — на 128-ым. У 2017-ым годзе Беларусь у рэйтынгу ня згадваецца.

Ніжэй за Беларусь у рэйтынгу 2024 году знаходзяцца толькі ісламскія і афрыканскія краіны, а таксама Кітай і Вэнэсуэла.

У рэгіянальнай групе краін Усходняй Эўропы Беларусь займае апошняе месца. У лідэры ва Ўсходняй Эўропе трапілі Эстонія (10 месца ў сьвеце), Чэхія і Латвія.

Горш за ўсё экспэрты ацанілі ў Беларусі асабістую свабоду грамадзян (144 месца), у той час як па эканамічных свабодах становішча Беларусі ў рэйтынгу крыху лепшае (112 месца).

Найбольшыя праблемы ў Беларусі экспэрты бачаць па такім крытэры, як «выказваньне меркаваньня і распаўсюджваньне інфармацыі», а таксама «аб’яднаньні, асацыяцыі і грамадзянская супольнасьць». Таксама ў Беларусі слабыя пазыцыі па рэлігійнай свабодзе і вяршэнстве права.

Што да эканамічных свабодаў, Беларусь мае найбольшы бал па крытэры «надзейнасьці грошай» (гаворка пра інфляцыю і інш). Найгорш справы з правамі ўласнасьці.

Затое, паводле складальнікаў рэйтынгу, у Беларусі ўсё добра ў галіне свабоды адносінаў (гаворка пра аднаполыя адносіны, скасаваньне шлюбу і інш.).

На першым месцы ў штогадовым сусьветным «Індэксе чалавечай свабоды» апынулася Швайцарыя, за ёй у топ-5 ідуць Новая Зэляндыя, Данія, Люксэмбург і Ірляндыя.

Найгоршая сытуацыя з правамі чалавека — у Сырыі (165 месца), Емэне (164-6), Іране (163), М’янме (162) і Судане (161).

  • «Індэкс чалавечай свабоды» ацэньвае ўзровень свабодаў у краінах сьвету і выпускаецца дасьледчым цэнтрам Інстытуту Катона (ЗША) сумесна з аналітычным цэнтрам інстытуту Фрэйзэра (Канада). Сёлетні Індэкс ацэньвае становішча ў 165 краінах і юрысдыкцыях, якія ахопліваюць 98% насельніцтва плянэты.
  • Індэкс вылічваецца паводле шэрагу паказчыкаў (усяго 86), у тым ліку ўлічвае стан асабістых, грамадзянскіх і эканамічных свабодаў, сытуацыю зь бясьпекай, свабодай веравызнаньня, правамі на ўласнасьць і г.д.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG