Два гады таму у горадзе Залатое Луганскай вобласьці ўкраінскія войскі і прарасейскія баевікі разьвялі сілы і сродкі паражэньня. Такім чынам тут былі выкананыя менскія дамоўленасьці аб урэгуляваньні на Данбасе. Але абстрэлы на лініі фронту працягваюцца, у тым ліку з буйнакалібернай зброі, людзі пакінулі свае дамы, украінскія вайскоўцы збудавалі абаронныя аб’екты.
Як выглядзае прыфрантавая зона на Данбасе — фотарэпартаж карэспандэнта ўкраінскай службы Радыё Свабода.
Прыфрантавая зона на Данбасе. Фотарэпартаж Свабоды

Вайсковец Узброеных сілы Ўкраіны каля «Дома Паўлава» — так называюцца два дамы, якія знаходзяцца за кантрольным пунктам уезду-выезду «Залатое». Цэнтральная частка аднаго з будынкаў глядзіць у бок пазыцый расейскіх гібрыдных сіл

Ня так даўно ў гэтых дамах жылі мірныя жыхары. Цяпер яны павінны былі пакінуць свае дамы, таму што расейскія гібрыдныя сілы ўзмацнілі абстрэл гэтага кірунку. Жыцьцё мірных жыхароў знаходзіцца пад пагрозай

Па словах вайскоўцаў, праціўнік вядзе агонь з забароненай менскімі пагадненьнямі зброі. На фота салдат паказвае наступствы нядаўняга абстрэлу са зброі калібру больш за 120 мілімэтраў. Снарад прызямліўся на рагу цывільнага будынку


Салдаты запэўніваюць, што даводзіцца абараняцца і адказваць, таму што расейскія гібрыдныя сілы рэгулярна абстрэльваюць іх пазыцыі


Сібірак з пазыўным «Жартаўнік» з Прыбайкальля (Расея). У часы Савецкага Саюзу ягоная сям’я трапіла пад «раскулачваньне». Калі пачалася цяперашняя вайна, «Жартаўнік» не застаўся ў баку і прыехаў ва Ўкраіну. Цяпер ён у шэрагах ВСУ. Кажа, што не паддаўся на расейскую прапаганду, таму што чэрпаў інфармацыю толькі з кніг

Нягледзячы на пякучае сонца, вайскоўцы стаяць на перадавых пазыцыях напагатове, бо праціўнік спрабуе падыходзіць блізка да іх разьмяшчэньня

Гэта так званая зона разьвядзеньня. Вайскоўцы запэўніваюць, што цяпер немэтазгодна адыходзіць з занятых пазыцый, таму што баевікі расейскіх гібрыдных сіл, па іх словах, зойдуць на гэтую тэрыторыю за 40 хвілін


У 2016 годзе ў раёне канторольнага пункту ўезду-выезду «Залатое» адбылося разьвядзеньне сіл і зброі, аднак пасьля ўкраінскія вайскоўцы прасунуліся ў глыбіню так званай «шэрай зоны»