Падзеі мінулага тыдня на фaтаздымках сусьветных агенцтваў.
Аўганкі з алеем, чэх з карыкатурай, украінец з булавой. 10 фотаімгненьняў тыдня.

1
Адкрыцьцё помніка Іосіфу Кабзону ў Маскве.

2
Аўганкі ў паранджах атрымліваюць дапамогу ад дабрачыннай арганізацыі падчас Рамадану ў правінцыі Герат.

3
Імам у Саборным мячэце ў Маскве.

4
Украінскі палітык Алег Ляшко на ровары перад прэзыдэнцкай адміністрацыяй у Кіеве, 21 траўня.

5
Індыйскі хлопчык шукае крабаў і рыбін на дне перасохлага возера на ўскраіне гораду Чэнаі на поўдні Індыі.

6
Пратэстовец трымае карыкатуру прэм’ера Чэхіі Андрэя Бабіша падчас антыўрадавага мітынгу ў Празе 21 траўня.

7
Жанчына размаўляе па тэлефоне на Лубянскай плошчы ў Маскве.

8
Мігрант на борце нямецкага карабля глядзіць на мора каля берагоў Італіі, 19 траўня.

9
Інаўгурацыя прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў Вярхоўнай Радзе ў Кіеве 20 траўня.

10
Пэрформанс у Міжнародны дзень музэяў у Алматы 18 траўня.