«З глыбокім смуткам мы, яго сям’я, паведамляем пра сьмерць чалавека і мастака Дэвіда Лінча... Цяпер, калі яго больш няма з намі, у сьвеце ўтварылася велізарная пустэча. Але як ён сам казаў: «Сачыце за пончыкам, а не за дзіркай», — адзначаецца ў паведамленьні.
У жніўні 2024 году Дэвід Лінч паведаміў журналістам, што ў яго дыягнаставалі хранічнае захворваньне — эмфізэму лёгкіх. Па словах рэжысэра, захворваньне перашкодзіла яму працаваць і прывязала да дома.
Лінч пачынаў кар’еру як мастак анімацыйных фільмаў. Яго карціна «Чалавек-слон» (The Elephant Man) 1980 году атрымала восем намінацыяў на «Оскара». У 2019 годзе рэжысэр атрымаў «Оскара» за выдатныя заслугі ў кінематографе.
Сярод найбольш вядомых работ Лінча — фільмы «Сіні аксаміт», «Шаша ў нікуды» і «Малхаланд Драйв», сэрыял «Твін Пікс». Характэрнымі рысамі рэжысэрскага стылю Лінча зьяўляюцца сюррэалістычнасьць і ілюзорнасьць рэальнасьці. У асноўным Лінч працаваў у жанры трылера.
Рэжысэр — уладальнік «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафэстывалю.
Форум