Хатка каля падножжа «самотнага каменя» у горнай акрузе Харгіта ва ўсходняй Трансыльваніі.
Гермэс, грэцкі бог гандлю, падарожжаў і крадзяжу, танчыць на будынку 1909 года ў заходняй частцы горада Тымішаара.
Шарлётэнбург, кругавая вёска, пабудаваная нямецкімі пасяленцамі ў канцы 1700-х гадоў. Гэты рэгіён быў «распрацаваны» ў стылі позьняга барока Габсбургскай імпэрыі.
Амаль траціна румынаў занятыя сённьня ў сельскай гаспадарцы, але хуткаму эканамічнаму росту краіны спрыяла тэхналягічная прамысловасьць.
Турма Дафтана, дзе малады Нікаляе Чаўшэску правёў два гады за «камуністычную дзейнасьць» у 1930-х гадах. Турму пазьней ператварылі ў музэй.
Горная дарога непадалёк ад Брашава, у Паўднёвых Карпатах.
Казіно Канстанцы — шэдэўр у стылі мадэрн — бамбілі і зьнішчалі ў абедзьвюх усясьветных войнах, а затым выкарысталі для дэманстрацыі камуністычнай прапаганды. Сёньня казіно застаецца пустым і працягваюцца сваркі наконт таго, як яго лепш аднавіць.
Вёска Бэртан у цэнтральнай Румыніі.
Умацаваныя цэрквы, як гэтая з тоўстымі мурамі ў Хармане, узвышаюцца над 150 вёскамі ў Трансыльваніі.
Такія цэрквы будавалі ў асноўным для абароны сельскіх жыхароў-хрысьціян ад паўторных турэцкіх уварваньняў ў Трансыльванію, якія пачаліся ў 1300-х гадах.
Масіўны бюст караля Дэцэбала, высечаны ў скале на мяжы Сэрбіі і Румыніі.
Зоркападобная фартэцыя Альба Юлія. Цытадэль пабудаваная ў пачатку 1700-х гадоў пры аўстрыйскай Габсбургскай манархіі.
Замак Пэлеш, архітэктурная ікона Румыніі, будаўніцтва якога завершана ў 1914 годзе.
Пастух вядзе статак на пашу ўздоўж ракі Альбэсьці на ўсходзе Румыніі.
Закінутая Вялікая сынагога ў Канстанцы. Жорсткі перасьлед румынскіх габрэяў пачаўся шмат стагодзьдзяў таму, але пасьля таго як Каралеўства Румынія ўвайшло ў хаўрус з нацысцкай Немеччынай, габрэяў у краіне пачалі масава забіваць.
Замак Бран, некалі памылкова вызначаны румынскім камуністычным рэжымам як дом уладара III Дракулы, румынскага караля.
Міт пра тое, што Ўлад III Цэпэш калісьці жыў у замку, выклікаў хвалю цікавасьці сярод фанатаў вампіраў, якая працягваецца і сёньня. Выдуманы Дракула мае мала супольнага з гiстарычнай асобай Улада III Дракулы.
Гатычны замак Корвін, улюбёнае месца аматараў «звышнатуральных» зьяваў.
Рыцар на вяршыні аднаго са сьпічакоў замку Корвін.
Мост на дарозе паміж Канстанцай і Бухарэстам. Калі яго адкрылі ў 1895 годзе, ён быў найбольшым чыгуначным мостам у Эўропе. Яго даўжыня 2,6 км.
Драўляная царква Сурдэшць. Сьпічак узьнімаецца на 72 мэтры ў паветра, як паведамляецца, у надзеі, што малітвы змогуць лягчэй дасягнуць нябёсаў.
Царква Сьвятых Арханёлаў ў вёсцы Рогаз.
Наглядчыкі гэтай царквы ўсталявалі вогнетушыльнікі на яе вонкавых сьценах.
Палац парлямэнту ў цэнтры Бухарэсту. Велізарнае збудаваньне замовіў Чаўшэску, які быў зрынуты і пакараны разам са сваёй жонкай у 1989 годзе. У 2000-х гадах ацяпленьне і асьвятленьне будынку каштавала каля 6 мільёнаў даляраў у год.
Горад Рышнаў.
Выява Ісуса Хрыста на вяршыні гары Аніна на паўднёвым захадзе.
Графства Марамурэш.
Трыюмфальная арка ў Бухарэсьце.