У цэнтры Кіева перакрылі рух. Каля Вярхоўнай Рады рыхтуюцца да інаўгурацыі Ўладзімера Зяленскага.
Згодна з атрыманай Радыё Свабода інфармацыі, праграма мерапрыемстваў 20 траўня такая:
Ад 10:00 да 11:00 Зяленскі прыме ўдзел ва ўрачыстым пасяджэньні Вярхоўнай Рады Ўкраіны, дзе прыме прысягу прэзыдэнта Ўкраіны ўкраінскаму народу;
Ад 11:05 да 11:20 у Марыінскім палацы прэзыдэнт Зяленскі прыме ўдзел у цырымоніі прадстаўленьня камандуючых відамі Ўзброеных сіл Украіны і ў цырымоніі ўзьняцьця дзяржаўнага сьцяга Ўкраіны;
Ад 11:20 да 11:50 у Марыінскім палацы прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і першая Алена Зяленская прымаць віншаваньні ад кіраўнікоў замежных дэлегацый;
12:00 — 13:30 прыём для кіраўнікоў замежных дэлегацый з нагоды ўступленьня Ўладзімера Зяленскага на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны.
Як будзе выглядаць інаўгурацыя Ўладзімера Зяленскага. 6 фота

1
Каля Марыінскага палаца зроблены спэцыяльны калідор. Гэта зьвязана з тым, што некалькі падзеяў адбудуцца менавіта там

2
У прыватнасьці, Зяленскі будзе ўдзельнічаць у цырымоніі прадстаўленьня камандуючых відамі Узброеных сіл Украіны і ў цырымоніі ўзьняцьця дзяржаўнага сьцяга Ўкраіны

3
Усё гэта здымуць тэлекамэры. Большасьць зь іх прамаркіраваныя знакам тэлеканала «1+1», якім валодае мільярдэр Ігар Каламойскі, цесная сувязь зь якім прыпісваюць Уладзімеру Зяленскаму

4
На плошчы Канстытуцыі перад сьценамі парлямэнта замантаваны экран, які будзе трансьляваць ход інаўгурацыі

5
І не бяз ганаровай варты. Ад 10:00 да 11:00 новаабраны прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі на ўрачыстым пасяджэньні парлямэнта прысягне ўкраінскаму народу

6
У МУС паведамілі, што вуліцы паблізу ўрадавага квартала ў цэнтры Кіеве 20 траўня будуць перакрытыя ў сувязі з інаўгурацыяй новаабранага прэзыдэнта Ўкраіны