Падчас Эўрапейскіх гульняў на некаторых скрыжаваньнях у Менску будуць працаваць брыгады рэгулявальнікаў руху, кожная будзе складацца з мужчыны і дзьвюх жанчын, паведамляецца на сайце МУС.
«Паказаць твар краіны». У Менску рэгуляваць рух паставілі жанчын. ФОТА

1

2
Жанчынаў адбіралі з розных рэгіёнаў Беларусі, для іх праводзілі дадатковую падрыхтоўку

3
Якія былі крытэры адбору, не паведамляецца, але сьцьвярджаецца, што жанчынам пастаўленая задача «паказаць твар краіны»

4
Сьцьвярджаецца, што «абаяльныя і ўсьмешлівыя дзяўчаты, здольныя прафэсійна забясьпечыць бясьпеку на складаных скрыжаваньнях, фармуюць імідж краіны»

5

6
Звычайна жанчыны дзяжураць на скрыжаваньнях у пары з мужчынамі, але на час Эўрапейскіх гульняў брыгады будуць складацца зь дзьвюх жанчынаў і мужчыны

7
ДАІ сьцьвярджае, што «прыгажуні, якія заварожваюць сваімі дакладнымі адточанымі рухамі» ня створаць «дадатковую аварыйную абстаноўку» — «гэта выключана», яны «ўмеюць кантраляваць сытуацыю»

8
Вядома, што інспэктаркі будуць рэгуляваць рух у цэнтры Менску перад Эўрапейскімі гульнямі і на пачатку іх — у прыватнасьці, на скрыжаваньнях вуліцаў з праспэктамі Незалежнасьці і Пераможцаў

9