На вуліцы Веры Харужай у Менску зрабілі невялікі кавалак роварнай дарогі наўпрост на праезнай частцы. Гэты першая такая дарожка ў сталіцы. На ёй усталяваныя адмысловыя дарожныя знакі, нанесеная разьметка і нават ёсьць адзін сьвятлафор.
У цэнтры Менску зьявілася першая роварная дарожка на праезнай частцы. ФОТА
1
Разьметка на дарозе зробленая жоўтай фарбай. Каля дарогі паставілі знакі, якія пазначаюць, што паласа каля краю прызначана толькі для руху раварыстаў
2
Роварная дарожка пазначана на абодвух баках вуліцы Веры Харужай. Ад скрыжаваньня з вуліцай Куйбышава і амаль да скрыжаваньня з вуліцай Якуба Коласа
3
На скрыжаваньні вуліц Куйбышава і Веры Харужай усталявалі роварны сьвятлафор, які пакуль яшчэ не працуе. Дагэтуль перасячы дарогу тут можна было толькі па падземным пераходзе
4
Адмысловая паласа для руху раварыстаў праз скрыжаваньне
5
Вуліца Веры Харужай у бок Якуба Коласа
6
Роварная дарожка пачынаецца ня самым відавочным чынам
7
Аўтамабілісты працягваюць паркавацца на краі праезнай часткі
8
Раварысты вымушаны абʼяжджаць аўтамабілі па суседняй паласе
9
З боку Камароўскага рынку роварная дарожка пакуль упіраецца ў плот
10