Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Агонь на танкеры, пацалунак у Маскве, індык у Кішынэве. 15 фотаімгненьняў тыдня.

1
Брыг «Россия» пад пунсовымі ветразямі плыве па Няве ў Санкт-Пецярбугру, 13 чэрвеня.

2
Гарыць танкер у Аманскай затоцы каля Армузскай пратокі.

3
Работнік ахалоджваецца вадою падчас сьпякотнага лета ў штаце Утар Прадэш у Індыі.

4
Кіргіская ганаровая варта рыхтуецца да прывітаньня кіраўніка Кітаю ў Бішкеку, 13 чэрвеня.

5
Аўганскія дзяўчынкі працуюць у цагельні на ўскраіне Кабулу, каб падтрымаць свае сем’і.

6
Расейская паліцыя затрымлівае ўдзельніка мітынгу ў падтрымку затрыманага журналіста Івана Галунова, Масква, 12 чэрвеня.

7
Сцэна зь мітынгу ў падтрымку журналіста Івана Галунова, Масква, 12 чэрвеня.

8
Затрыманьне ўдзельніцы мітынгу апазыцыі ў Алматы 10 чэрвеня, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Казахстане.

9
Каля «вечнага агню» ў сьпякотны дзень у Маскве.

10
Пасьля пажару ў псыхіятрычнай клініцы ў Адэсе, у якім загінулі шэсьць чалавек.

11
Цэнтар рэгістрацыі выбарцаў у Кабуле перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў Аўганістане.

12
Работнікі Горкаўскага аўтамабільнага заводу трымаюць пікет перад амбасадай ЗША ў Маскве, 10 чэрвеня.

13
Казахская паліцыя затрымлівае ўдзельніка мітынгу за свабодныя і сумленныя выбары, 9 чэрвеня.

14
Чалавек кідае індыка за агароджу прэзыдэнцкай адміністрацыі ў Кішынэве ў пратэсьце супраць прэзыдэнта, 9 чэрвеня.

15
Перад падлікам галасоў у прэзыдэнцкіх выбарах на ўчастку ў Алматы, 9 чэрвеня.