Лінкі ўнівэрсальнага доступу
Перайсьці да галоўнага зьместу
Перайсьці да галоўнай навігацыі
Перайсьці да пошуку
Навіны
Усе навіны
Відэа і фота
Людзі
Палітыка
Эканоміка
Вайна
Беларусы на вайне
Палітвязьні
Культура
Каляндар
Толькі на свабодзе
Блогі
ГІСТОРЫЯ НА СВАБОДЗЕ
падкасты
Тэсты
Кнігі
Аўдыёкнігі
PREMIUM
МОВА
НА ХВАЛЯХ СВАБОДЫ
Сувязь
Абысьці блякаваньне
Падзяліцца інфармацыяй
Эмэйл-рассылка
ПАДПІСАЦЦА
RSS
падкасты
facebook
twitter
Сачыце за абнаўленьнямі
Усе сайты РС/РСЭ
Шукаць
РАССЫЛКА
НАВІНЫ
Шукаць
Папярэдняя старонка
Наступная старонка
Гарачыя навіны!
Фотагалерэі
«Несьмяротны полк» у Менску. ФОТАГАЛЕРЭЯ
09 травень 2019, 13:05
Уладзь Грыдзін
Удзень 9 траўня ў Менску
прайшла
прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк». Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.
1
На акцыю прыйшлі каля 500 чалавек. Некаторыя зь іх выйшлі з партрэтамі сваіх родзічаў, якія ваявалі ў Другую сусьветную
2
На пачатку траўня кіраўнік МЗС Украіны
прапанаваў
свой варыянт «Несьмяротнага палка»: несьці партрэты ахвяраў Сталіна і агрэсіі Расеі
3
…некаторыя — з партрэтамі Сталіна і нават Леніна (які памёр за больш як 15 гадоў да пачатку Другой сусьветнай вайны), некаторыя — са сьцягамі БССР (вэрсіі 1951 году) і СССР
4
На акцыі актыўна раздавалі
«георгіеўскія стужкі»
, дзяржаўнай або нацыянальнай беларускай сымболікі практычна не было
5
Такая акцыя ў Беларусі сёлета была толькі ў сталіцы. У Віцебску мясцовыя ўлады
адмовілі
ў правядзеньні шэсьця-акцыі «Несьмяротны полк» з фармулёўкай «не ўяўляецца магчымым» і прапанавалі далучыцца да акцыі «Беларусь памятае»
6
У сакавіку
Аляксандр Лукашэнка
заявіў, што «катэгарычна супраць» гэткіх мерапрыемстваў.
Афіцыйныя мерапрыемствы
праходзяць у іншым фармаце пад лёзунгам «Беларусь памятае», без выкарыстаньня «георгіеўскай стужкі» і практычна без савецкай сымболікі
7
Адзін з арганізатараў акцыі, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Валер Драко
адзначыў, што Сталін цяпер папулярны ў Расеі, бо «алігархі забралі ўсё, што магчыма», а Беларусі трэба трымацца Расеі, бо «з поўначы NATO стаіць, манэўры праводзіць» і «ў Берасьці, Горадні амэрыканцы стаяць-глядзяць, нэгры, я сам гэта бачыў, двухмэтровыя»
8
У 2018 годзе ўлады спачатку не далі дазволу на акцыю «Несьмяротны полк» у Менску, прапанаваўшы ініцыятарам уліцца ў дзяржаўнае шэсьце «Беларусь памятае». Тады пра забарону «Несьмяротнага палку» ў Менску пачалі пісаць расейскія СМІ, яго арганізатары пачалі заклікаць прыхільнікаў выйсьці на акцыю без дазволу. У выніку шэсьце дазволілі менш як за дзень да яго правядзеньня
9
Дзяржаўныя СМІ праігнаравалі гэтае і папярэднія шэсьці «Несьмяротнага палку»
10
У мінулым годзе Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ніхто не забараняў ісьці з партрэтамі сваякоў, якія загінулі на вайне, а зьмяніць фармат папрасілі самі вэтэраны. Пры гэтым кіраўнік Беларусі
скрытыкаваў
тых, хто хоча «прыватызаваць» тэму перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
11
Арганізатары плянавалі правесьці невялікае шэсьце ад 10-й гадзіны, але толькі каля 10:30 частка ўдзельнікаў выйшла на ходнікі на праспэкце Незалежнасьці, большасьць засталася каля музэю І зьезду РСДРП. Прайсьці шэсьцем у бок плошчы Перамогі фактычна немагчыма: там зьбіраюцца ўдзельнікі дзяржаўнага мерапрыемства
12
У Крамлі ўважліва сочаць за сытуацыяй вакол правядзеньня акцыі «Несьмяротны полк» у шэрагу гарадоў Беларусі і Казахстану, але рабіць высновы не сьпяшаюцца,
казаў
прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна
13
«Рускаміраўцы» пасьля акцыі
прапанавалі
Лукашэнку забараніць бел-чырвона-белы сьцяг
Уладзь Грыдзін
Журналіст Радыё Свабода
hrydzinu@rferl.org
Падпісацца
«Несьмяротны полк» у Менску. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Яшчэ на гэтую тэму
З партрэтамі Леніна і Сталіна. У Менску прайшоў мітынг «Несьмяротны полк». ФОТА і ВІДЭА
Што арганізатар менскага «Несьмяротнага палку» думае пра партрэты Сталіна на акцыі
«Рускаміраўцы» прапанавалі Лукашэнку забараніць бел-чырвона-белы сьцяг
Катэгорыі
Мультымэдыя
Арлета Бойкэ. Гэтай ёй Лукашэнка прапаноўваў чай з малінавым варэньнем
Як жыве адзін з найлепшых беларускіх тэатраў на выгнаньні
Шрайбман: Як расейска-украінскі канфлікт адбіўся сёлета на палітыцы Лукашэнкі і пазыцыі дэмсілаў?
Яшчэ
Відэа
Арлета Бойкэ. Гэтай ёй Лукашэнка прапаноўваў чай з малінавым варэньнем
Як жыве адзін з найлепшых беларускіх тэатраў на выгнаньні
Шрайбман: Як расейска-украінскі канфлікт адбіўся сёлета на палітыцы Лукашэнкі і пазыцыі дэмсілаў?
Яшчэ
XS
SM
MD
LG