Да 80% рынку наркотыкаў у Беларусі — марыхуана і гашыш.
З агучаных прапановаў падобна, што гаворка аб тым законапраекце, які Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні мінулым летам, але ў сьнежні вынесла папраўкі ў артыкул 328.
Свабода высьвятляла, ці вызваляюць умоўна-датэрмінова тых, хто асуджаны за наркотыкі, як гэта, верагодна, сталася з былым супрацоўнікам КДБ Ігарам Карыцкім.
На пытаньне Свабоды, ці ёсьць у Віцебску праблема з рэклямай наркотыкаў на сьценах, у аддзеле інфармацыі і грамадзкіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкаму не адказалі.
«Будзем патрабаваць, каб парлямэнт проста разагналі», — кажа Тацяна Канеўская з ініцыятывы «Наша права», якая прадстаўляе сваякоў зьняволеных па «антынаркатычным» 328-м артыкуле.
Ранкам 20 сьнежня сваякі зьняволеных паводле 328-га артыкулу прыйшлі ў Палату прадстаўнікоў і патрабуюць працягнуць разгляд законапраекту.
19 сьнежня на сэсіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу дэпутаты выключылі з законапраекту аб зьменах у Крымінальны кодэкс папраўкі ў так званы «наркатычны» артыкул Крымінальнага кодэксу. Актывісткі руху «Маці-328» зьбіраюцца ісьці да парлямэнту патрабаваць адмены гэтага рашэньня.
На паседжаньні Палаты прадстаўнікоў 19 сьнежня значылася пытаньне «Аб унясеньньні зьменаў і дапаўненьняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь».
Эміля Астраўко зь Менску абвінавацілі ў распаўсюджваньні наркотыкаў шляхам «закладак».
Інфармацыя пра тое, што ў ноч з 3 на 4 лістапада там былі хваляваньні, зьявілася ў vk-суполцы «Беларуская турма».
Марына Мацулевіч другія суткі галадае на лаўцы каля турмы на Валадарскага. Яе асноўвае патрабаваньне — каб сюды прыйшоў пракурор і выпусьціў яе сына.
Марына Мацулевіч, маці аднаго з абвінавачаных паводле артыкулу за незаконны зварот наркотыкаў, заявіла, што будзе сядзець на лаве ля брамы СІЗА № 1 па вуліцы Валадарскага ў Менску, пакуль да яе не прыйдзе пракурор, паведамляе тэлеканал Белсат.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 7 верасьня апублікавала вынікі сацыялягічнага апытаньня наконт эфэктыўнасьці працы міліцыі. Апытаньне праводзіў інстытут сацыялёгіі Нацыянальнай Акадэміі навук.
Прэзыдэнцкі дэкрэт «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеяньні незаконнаму абароту наркотыкаў» дзейнічае ад студзеня 2015 году. У адпаведнасьці зь ім у месцах пазбаўленьня волі для асуджаных паводле арт. 328 створаныя адмысловыя атрады і нават асобныя спэцыялізаваныя калёніі. Cёньня ў такіх атрадах і калёніях агулам утрымліваецца каля шасьці тысяч чалавек, або 1/6 ад усіх зьняволеных.
У першай палове 2018 году за незаконны абарот наркотыкаў і псыхатропаў (арт. 328 КК) у Беларусі асудзілі 1232 чалавек, паведамляе БелТА са спасылкай на Вярхоўны суд Беларусі.
Міністэрства інфармацыі Беларусі паведаміла 13 ліпеня пра абмежаваньне доступу да 12 сайтаў.
Прааналізавалі тры рэальныя прысуды па артыкуле 328 разам зь юрыстам Паўлам Сапелкам.
Да сайтаў nabyvaj.by, dziejaby.org, legalizebelarus.org закрыты доступ зь Беларусі.
Актывісткі руху «Маці 328», якія трымалі галадоўку, прыходзяць да высновы, што іхнія праблемы глыбей разумеюць амбасадары замежных краінаў, чым дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
29-гадовы гамяльчук Дзьмітры Дзегцяроў правёў у калёніі амаль усё дарослае жыцьцё.
Сайт кампаніі за дэкрыміналізацыю марыхуаны і кантраляваных рэчываў legalize.by заблякавалі на падставе апавяшчэньня зь Міністэрства ўнутраных спраў.
Ліяна Шуба, актывістка Руху «Маці 328» са Жлобіну, якая два тыдні галадала за лібэралізацыю антынаркатычнага артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу, вітала апошнія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі наконт больш дакладнага разьмежаваньня адказнасьці за спажываньне і збыт наркотыкаў.
Шуневіч заявіў, што цяперашні ўзровень наркатычнай пагрозы дазваляе казаць, што «мы адэкватна адрэагавалі на выклікі і пагрозы».
Актывістка ініцыятывы руху «Маці 328» Тацяна Канеўская — ініцыятарка галадоўкі маці асуджаных за наркотыкі шпіталізаваная ў гомельскую лякарню хуткай дапамогі.
Актывісткі руху «Маці 328» Людміла Лапко і Алена Мікалаюк, якія галадалі дзесяць сутак, 19 траўня атрымалі адказ з адміністрацыі Лукашэнкі. Адказ іх не задаволіў, але галадоўку яны вырашылі прыпыніць і будуць дамагацца сваіх мэтаў іншымі шляхамі.
Міністэрства інфармацыі закрыла доступ да сайту legalize.by у падтрымку дэкрыміналізацыі марыхуаны і кантраляваных рэчываў.
Партал pravo.by апублікаваў законапраект аб зьмене Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў Беларусі. Свабода паглядзела, што прапануюць зьмяніць у «наркатычных артыкулах».
У Лідзе шостыя суткі працягваюць галадаць дзьве актывісткі руху «Маці 328» — Людміла Лапко і Алена Мікалаюк. Сёньня прадстаўнікі райвыканкаму пацікавіліся станам здароўя адной зь іх, Людмілы Лапко.
Людміла Лапко зь Ліды трымае галадоўку шосты дзень. У Лідзкім райвыканкаме яе зварот і расьпіску пра добраахвотную галадоўку не прынялі, запыталіся, ці зьвярталася яна асабіста да прэзыдэнта.
Кіраўніца адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі даслала актывісткам руху «Маці 328» адказ на іх патрабаваньні.
Людміла Лапко зь Ліды, якая галадае з чацьвярга, сёньня з раніцы дрэнна сябе адчувае, у яе панізіўся ціск. Наталя Горбач з Горадні праз кепскі стан здароўя спыніла галадоўку і вярнулася зь Ліды дамоў.
Алена Мікалаюк пачала галадаць разам зь Людмілай Лапко. Паводле яе, галадоўка — крок адчаю, каб улады пачулі ўсіх маці, якія галадаюць.
Савет міністраў накіраваў у Палату прадстаўнікоў законапраект аб зьмене крымінальнага артыкула 328.
Шэсьць удзельніц руху «Маці 328» з Калінкавіч, якія галадаюць 15-я суткі, дамагаючыся зьменаў антынаркатычнага заканадаўства, сёньня прыехалі ў Менск. Перад будынкам прэзыдэнцкай адміністрацыі жанчыны заявілі пра спыненьне сваёй галадоўкі, паколькі сілы ў іх «не бясконцыя».
Актывісткі руху «Маці 328», якія галадалі у Пухавіцкім раёне, заявілі Свабодзе, што сёньня пачалі выхад з галадоўкі.
Актывістка руху «Маці 328» Людміла Лапко, якая сёньня распачала галадоўку ў Лідзе, заявіла чыноўнікам райвыканкаму, што галадоўкі ня спыніць і будзе надалей усімі магчымымі мэтадамі змагацца за адмену несправядлівага прысуду ейнаму сыну.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая 10 траўня прэзэнтавала прапановы зьмяненьняў у «наркатычны» артыкул 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
10 траўня апоўдні ў Лідзе пачала галадоўку Людміла Лапко. Яна далучылася да 11 жанчын з руху «Маці 328», якія працягваюць галадаць у Калінкавічах і Пухавіцкім раёне.
4 галадоўніцы ў Пухавіцкім раёне маюць намер з 11 траўня спыніць галадоўку і далучыцца да актывістак з Калінкавіч, якія зьбяруцца заўтра ў другой палове дня каля адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, каб перадаць сваю заяву.
Пра гэта Свабодзе паведаміла Ліяна Шуба, адна з шасьці жанчын, якія 13 сутак галадаюць у Калінкавічах.
Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала называе галадоўку ўдзельніц руху «Маці 328» ціскам і ўмяшаньнем у правасудзьдзе — дзяржава зноў спрабуе выдаць белае за чорнае і наадварот.
Галадоўка актывістак руху «Маці 328» праходзіць у Беларусі з 27 красавіка. У розныя дні ў акцыі пратэсту бралі ўдзел да 14 чалавек. Лукашэнка адказаў галадоўніцам з руху «Маці 328»: «Ціск і ўмяшаньне ў правасудзьдзе».
13-ы дзень у Каленкавічах і Пухавіцкім раёне галадаюць 11 маці, чые дзеці і мужы асуджаныя на вялікія тэрміны паводле крымінальнага антынаркатычнага артыкулу 328.
Актывістка руху «Маці 328» Натальля Горбач мела сёньня размову з намесьніцай старшыні Горадзенскага гарвыканкаму Зояй Кулешай.
Чаму пераважна маці найбольш адчайна і пасьлядоўна змагаюцца за сваіх дзяцей? Як эфэктыўна змагацца з наркотыкамі? Адказваюць актывісткі руху «Маці 328» Ларыса Жыгар з Горадні, Тацяна Канеўская, якая прадстаўляе групу актывістак у Каленкавічах, і Натальля Шарыпа зь Віцебску.
Актывісткі руху «Маці 328», якія дамагаюцца лібэралізацыі антынаркатычнага артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу, а таксама перагляду спраў сваякоў, і галадаюць 12-ы дзень, адрэагавалі на заяву Аляксандра Лукашэнкі.
На 12-ы дзень пратэсту актывістак руху «Маці 328» 4 жанчыны галадаюць у Пухавіцкім раёне.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў аб недапушчальнасьці паслабленьня адказнасьці распаўсюднікаў наркотыкаў, але дапусьціў магчымасьць пэўных паслабленьняў да спажыўцоў.
Актывісткі руху «Маці 328», якія дамагаюцца лібэралізацыі антынаркатычнага артыкула 328 Крымінальнага кодэксу, а таксама перагляду спраў сваякоў і сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, галадаюць 11-ы дзень.
Група падтрымкі «Маці 328» ідзе да адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, каб нагадаць пра галадоўку і спытаць пра тое, як чыноўнікі рэагуюць на патрабаваньні галадоўніц.
Загрузіць яшчэ