Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 1232 чалавекі асуджаныя паводле «наркатычнага артыкулу»


У першай палове 2018 году за незаконны абарот наркотыкаў і псыхатропаў (арт. 328 КК) у Беларусі асудзілі 1232 чалавек. Гэта 95,6% усіх асуджаных за нарказлачынствы, паведамляе БелТА са спасылкай на Вярхоўны суд Беларусі.

Усяго за злачынствы зьвязаныя з наркотыкамі за першыя 6 месяцаў 2018 году асудзілі 1276 чалавек.

Сёлета ў першым паўгодзьдзі паводле арт. 328 асудзілі 10 непаўналетніх, за аналягічны пэрыяд летась – 21.

Сёлета 27 красавіка прадстаўнікі руху «Маці 328» абвясьцілі галадоўку, патрабуючы зьмякчэньня «антынаркатычнага» заканадаўства ў дачыненьні да тых, хто ўжываў забароненыя рэчывы. 2 траўня ў Палаце прадстаўнікоў абяцалі зьмякчыць пакараньні па «наркатычным» артыкуле 328.

Сярод паправак у Крымінальны кодэкс разглядаюць і зьмены ў «наркатычных артыкулах». 29 чэрвеня гэтыя зьмены ў першым чытаньні ўхваліла Палата прадстаўнікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG