Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: 50% апытаных выступаюць за ўзмацненьне пакараньняў за наркатычныя злачынствы


Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 7 верасьня апублікавала вынікі сацыялягічнага апытаньня наконт эфэктыўнасьці працы міліцыі. Апытаньне праводзіў інстытут сацыялёгіі Нацыянальнай Акадэміі навук.

Каго пыталі?

У дасьледаваньні ўзялі ўдзел:

  • мужчыны – 46% рэспандэнтаў;
  • жанчыны – 54%;
  • моладзь да 30 гадоў – амаль 26%;
  • гараджане – 74%;
  • вяскоўцы – 26%.

Што адказвалі?

Паводле МУС, кожны трэці апытаны лічыць, што цяперашняя антынаркатычная палітыка неэфэктыўная. Рэспандэнты прапануюць:

  • 12,7% — захаваць усё як было;
  • «кожны другі галасуе за ўзмацненьне антынаркатычнай палітыкі»;
  • 4,6% — зьмякчыць антынаркатычную палітыку.

Якія менавіта пытаньні задавалі рэспандэнтам і па якім прынцыпе падводзілі вынікі апытаньня, не канкрэтызуецца.

19 красавіка кіраўнік МУС Ігар Шуневіч заявіў, што ягонае ведамства не вітае паслабленьня адказнасьці па «наркатычных» артыкулах, у тым ліку для спажыўцоў наркотыкаў.

27 красавіка прадстаўнікі руху «Маці 328» абвясьцілі галадоўку, патрабуючы зьмякчэньня «антынаркатычнага» заканадаўства ў дачыненьні да тых, хто ўжываў забароненыя рэчывы. 2 траўня ў Палаце прадстаўнікоў абяцалі зьмякчыць пакараньні па «наркатычным» артыкуле 328.

Сярод паправак у Крымінальны кодэкс разглядаюць і зьмены ў «наркатычных артыкулах». 29 чэрвеня гэтыя зьмены ў першым чытаньні ўхваліла Палата прадстаўнікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG