Тэракт у канцэртнай залі пад Масквой, у якім загінула 139 чалавек, стаў для лукашэнкаўскіх прапагандыстаў нагодай для грандыёзнага хайпу.
Ці нападзе расейскае і беларускае войска на Літву, як гэта прагназуе Сахашчык? Чаму Захад спачувае расейцам у сувязі з тэрактам у Падмаскоўі? Палітычная адліга — абавязковая ўмова пераменаў у Беларусі?
У дні, калі адзначаецца 106-я гадавіна абвяшчэньня БНР, мы вырашылі нагадаць, як і калі дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі адмовіліся ад намеру абвясьціць сталіцай краіны Вільню і ад мары адрадзіць супольнае зь літоўцамі Вялікае Княства Літоўскае.
Сутнасна сёньняшнія рэпрэсіі ад сталінскіх не адрозьніваюцца нічым. Тыя самыя «чорныя вораны», ператрусы-пагромы ў кватэрах, арышты, тыя самыя турмы і прысуды на гады, вырваныя з жыцьця ні ў чым не вінаватых людзей.
39 нобэлеўскіх ляўрэатаў заклікалі сусьветную супольнасьць узмацніць падтрымку Ўкраіны ў адлюстраваньні расейскага ўварваньня, падтрымаць дэмакратычную апазыцыю ў Расеі і не прызнаваць Уладзіміра Пуціна прэзыдэнтам краіны.
Закулісьсе сустрэчы з Джо Байдэнам, тапкі для Франака Вячоркі і шчырасьць у палітыцы — што паказалі і не паказалі ў фільме аб працы Офіса Сьвятланы Ціханоўскай.
Расейская прапаганда і афіцыйныя асобы сьцьвярджаюць, што тэракт у Падмаскоўі нібыта арганізавала Ўкраіна, украінскія ўлады. Між тым з расповеду Лукашэнкі вынікае, што насамрэч у тэрарыстаў ніякага «акна» на ўкраінскай мяжы не было, яны ўцякалі ў Беларусь.
Пасьля 2020 году пад перасьлед з боку ўлады трапілі ў тым ліку сьвятары, актыўныя вернікі і рэлігійныя арганізацыі. «Суткі» для сьвятароў за «экстрэмізм», кантроль казаньняў, рэпрэсіўныя законы – цяперашняя рэальнасьць для многіх вернікаў.
Калі зьявілася «ІД-Харасан», хто ў яе ўваходзіць, якія атакі зьдзейсьніла.
Калі ўпершыню Сьвятлана Ціханоўская адзначала Дзень Волі? Чаму трэба падтрымліваць Паліну Шарэнду, якая змагаецца за жыцьцё за кратамі? Як пазьбегнуць падзелу паміж беларусамі за мяжой і ў Беларусі? Які плян у дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў 2025 годзе?
Ігар Сергеенка больш за 30 гадоў адпрацаваў у КДБ. У Адміністрацыі прэзыдэнта ён зьмяніў Натальлю Качанаву, пры ім былі выбары 2020 году і каранавірусная пандэмія.
Беларусь выводзіць на арбіту спадарожнікі, прымае касьмічныя праграмы, запускае ў космас першую жанчыну. Паглядзелі, што гэта дае і колькі каштуе.
25 Сакавіка — бясспрэчнае галоўнае нацыянальнае сьвята Беларусі. У пэўным сэнсе важнейшае за 27 ліпеня (афіцыйны Дзень незалежнасьці ў 1991–1995) і за 25 жніўня (дзень фактычнага выхаду з СССР у 1991 годзе, які ніколі шырока не сьвяткаваўся).
Беларускі мастак Алесь Пушкін, пачынаючы з канца 1990-х гадоў, неаднаразова браў удзел у плэнэрах у Польшчы, і шмат сваіх твораў падараваў іх арганізатарам і мастакам, зь якімі пасябраваў.
Стратэгія на 2024-2025, беларуска-ўкраінскія адносіны, дапамога палітвязьням, легалізацыя дакумэнтаў і культурнае адраджэньне — што абмяркоўвалі на Канфэрэнцыі беларускіх дыяспар.
Натальля Гардзіенка — дасьледніца гісторыі эміграцыі, сябра ўправы Беларускага Інстытуту навукі й мастацтва (Нью-Ёрк). Пагаварылі зь ёй пра тое, як і дзе ўшанаваная памяць пра стваральнікаў БНР і куды беларусы могуць прыйсьці ў гэтыя сакавіцкія дні, адзначаючы Дзень незалежнасьці БНР.
Напярэдадні Дня Волі Ўладзімер Арлоў і ягоны выдавец Яраслаў Іванюк правялі шэраг сустрэч зь беларусамі, якія жывуць у Літве. Расказваем, як прайшла сустрэча ў Вільні.
Рэжым Пуціна пасьля «ашаламляльных» вынікаў выбараў выглядае як ніколі трывалым і ўстойлівым. І на гэтым тле пагрозы для беларускай незалежнасьці, пра якія было столькі размоў на працягу апошніх гадоў, нібыта блякнуць, успрымаюцца перабольшанымі. Ці так гэта ў сапраўднасьці?
Выдавец Уладзімера Арлова, беларус з Падляшша Яраслаў Іванюк, расказаў пра літаратурныя навінкі і працу заблякаванай у Беларусі інтэрнэт-бібліятэкі.
Беларус Міця Савелаў упершыню пайшоў на акторскія курсы ў 2021 годзе. Сёлета выйшаў ужо другі сэрыял зь ягоным удзелам для Netflix. Актор расказаў, як здымаўся ў фільме з Энтані Гопкінсам, як яго на здымках падтрымала «каралева» і ў чым сакрэт ягонага посьпеху.
Аляксандар Апейкін, кіраўнік Беларускага Фонду спартовай салідарнасьці, камэнтуе фармат удзелу спартоўцаў зь Беларусі ў Алімпіядзе ў Парыжы, ацэньвае пазыцыю афіцыйнага Менску адносна рашэньня МАК і тлумачыць, чым небясьпечная для алімпійскага руху расейская ідэя «Гульняў дружбы».
25 сакавіка беларусы ўсяго сьвету адзначаць 106-ю гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Свабода паглядзела, што беларусы прымеркавалі да чарговай даты.
Аляксандар Лукашэнка загадаў чыноўнікам да 9 траўня «прывесьці ў парадак» дарогі. Свабода паглядзела статыстыку і паразмаўляла з кіроўцам — ці рэальны такі загад?
21 сакавіка ў космас упершыню выпраўляецца грамадзянка Беларусі Марына Васілеўская. Беларускія дзяржаўныя мэдыя ўдзяляюць гэтай падзеі вялізную ўвагу. Напярэдадні Аляксандар Лукашэнка размаўляў з экіпажам па відэасувязі, «даваў устаноўкі» наконт палёту.
Дзеля чаго насамрэч Лукашэнку патрэбны Ўсебеларускі народны сход, які мае адбыцца пры канцы красавіка? Ці зможа ён адыграць пэўную ролю падчас магчымых будучых палітычных трансфармацый у Беларусі?
Нацысты падчас акупацыі забівалі беларусаў ня толькі за падтрымку партызан. Зьнішчалі цэлыя вёскі і за ежу, за харчы.
Некаторыя праграмы могуць зьмяніць фармат, застануцца праграмы пра мову і культуру. Кіраўнік «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі расказаў, ад чаго давядзецца адмаўляцца, а што зьмяніць у працы тэлеканалу.
У «год якасьці» рэжым Лукашэнкі замахнуўся на адну з галоўных чалавечых якасьцяў — чалавечнасьць.
Палітоляг Вадзім Мажэйка адказвае на пытаньне, ці будзе Лукашэнка сумяшчаць дзьве галоўныя ўладныя пасады, і заяўляе, што УНС можа стаць вырашальнай структурай у момант палітычнага крызісу.
Беларусь знаходзіцца на 8 месцы ў сусьветным рэйтынгу са 180 краін па колькасьці людзей з дэпрэсіяй. У рэйтынгу па колькасьці суіцыдаў Беларусь на 12-м месцы. Наколькі гэта абумоўлена масавымі рэпрэсіямі пасьля 2020 году і вайной, у якую ўцягнутая Беларусь?
Палітычная кампанія ў Расеі пад назвай «прэзыдэнцкія выбары» скончылася ўсім вядомым вынікам, які многія загадзя прагназавалі.
Для Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнцкія выбары даўно перасталі быць электаральнай працэдурай, а прэзыдэнцкія тэрміны сталі проста адрэзкамі вымярэньня каляндарнага часу, як дзень, год ці дзесяцігодзьдзе.
Сотні людзей сабраліся каля расейскай амбасады ў Вільні.
Дзеля чаго Пуцін яшчэ да вайны прымусіў Лукашэнку пачаць дрэйф у бок таталітарызму і чаму перамены ў Беларусі і Расеі непазьбежныя.
На другую гадавіну жыцьця ў эміграцыі былы палітвязень Даніла Касенка адкрыў турыстычны бізнэс і мае намер пашыраць кірункі эўрапейскіх тураў.
16 сакавіка — юбілей вядомага беларускага паэта, мастака, публіцыста і перакладніка.
Свабода пагутарыла з салістам гурту «Бі-2» Ягорам Бортнікам (сцэнічнае імя Лёва), пра арышт у Тайляндзе, вайну ва Ўкраіне, маці ў Беларусі, музыку і палітыку.
Спаўняецца 10 гадоў з моманту расейскай анэксіі ўкраінскага Крыму. Магчыма, менавіта ад гэтай падзеі будучыя гісторыкі павядуць адлік новай эпохі, якая атрымае назву «посткрымская».
За апошнія чатыры гады Лукашэнка паздымаў амбасадараў у пятнаццаці краінах Эўразьвязу, а таксама закрыў адно пасольства.
Пятніца 15 сакавіка ў Расеі — першы дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах. Упершыню яно праходзіць тры дні — пачынаецца 15 сакавіка і заканчваецца асноўным днём выбараў у нядзелю, 17 сакавіка.
15 сакавіка — 30-я гадавіна прыняцьця першай Канстытуцыі незалежнай Беларусі, якая, сярод іншага, замацавала прэзыдэнцкае кіраваньне. Публікуем разьдзел кнігі Сяргея Навумчыка.
Якім можа быць плён акцыі «Поўдзень», заплянаванай расейскай апазыцыяй на дзень галасаваньня 17 сакавіка? Ці зьменіцца палітыка Пуціна пасьля пераабраньня? Якая роля ў ягоных плянах адведзена Беларусі? Ці адбудуцца сёлета мірныя перамовы наконт вайны ва Ўкраіне?
Разьвітаньне прайшло на Паўночных могілках (Cmentarz Północny) Варшавы ўдзень 14 сакавіка.
23 студзеня па ўсёй Беларусі прайшлі масавыя затрыманьні сваякоў палітвязьняў і тых, хто ім дапамагаў. Дзяржава змушае «вярнуць» ёй кошты прадуктаў, якія людзі атрымалі праз ініцыятыву IndeedHelpBy.
Новы выпуск «Тлумачым з Гурневічам».
Польскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі апублікаваў вынікі апытаньня на тэму «Якія нацыі палякі любяць найбольш, а якія найменш?» Выявілася, беларусаў ня любяць 43% палякаў, абыякавыя 21%, ставяцца з сымпатыяй 24%.
Беларусы сёньня жывуць ва ўмовах актыўнай прапаганды, прычым як з боку рэжыму ў Менску, так з боку расейскіх мас-мэдыя, якія вядуць сапраўдную інфармацыйную вайну. І гэты стан для беларусаў — не навіна. Тое самае было і з боку розных рэжымаў у ХХ стагодзьдзі.
Вольга Аполька нарадзілася на Палесьсі. Цяпер яна жыве за 17,5 тысячы кілямэтраў — у Новай Зэляндыі — і напісала кнігу на палескай гаворцы.
Што адбываецца ў Кіргізстане, некалі адной з самых дэмакратычных краінаў Цэнтральнай Азіі, дзе былі канкурэнтныя выбары і незалежныя СМІ? Якія небясьпекі нясе кіргізам расейская мова, якая мае тут, як і ў Беларусі, статус другой дзяржаўнай?
Атрыманьне другога грамадзянства, якое не супярэчыць заканадаўству Беларусі, часам патрабуе вялікіх фінансавых рэсурсаў.
Загрузіць яшчэ