Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве адкрылася выстава твораў Алеся Пушкіна, прымеркаваная да Дня Волі


На адкрыцьці выставы Алеся Пушкіна ў Варшаве
На адкрыцьці выставы Алеся Пушкіна ў Варшаве

Беларускі мастак Алесь Пушкін, пачынаючы з канца 1990-х гадоў, неаднаразова браў удзел у плэнэрах у Польшчы, і шмат сваіх твораў падараваў іх арганізатарам і мастакам, зь якімі пасябраваў.

24 сакавіка ў Варшаве на пляцоўцы Беларускай прасторы «Робім Разам» адкрылася выстава арыгінальных карцін Алеся Пушкіна. Усяго дэмаструецца паўтара дзясятка твораў — гэта карціны зь дзьвюх прыватных калекцый і аднаго ўнівэрсытэту: партрэты гістарычных дзеячаў, пэйзажы.

«Хмары над замкам»
«Хмары над замкам»

На выставе выступілі польскія сябры Алеся Пушкіна — мэцэнат Войцех Гурэцкі, гісторык мастацтва Раман Постэк, і таксама віцебскі калега, мастак Эдвард Галустаў. Прагучала шмат цёплых словаў і кранальных успамінаў пра беларускага мастака, які заўчасна памёр у беларускай турме.

Войцех Гурэцкі
Войцех Гурэцкі
Раман Постэк
Раман Постэк
Эдвард Галустаў
Эдвард Галустаў

Сярод наведнікаў выставы — палітык Зянон Пазьняк з жонкай Галінай Вашчанкай, шмат моладзі, творчых асобаў.

Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк

Уладальнікі задарма прадаставілі карціны на выставу на тры тыдні.

«Сьвяты Андрэй Баболя», 2014 год.
«Сьвяты Андрэй Баболя», 2014 год.
Партрэт удзельніка «Вэнгроўскіх Тэрмапілаў», 2009 год.
Партрэт удзельніка «Вэнгроўскіх Тэрмапілаў», 2009 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG