Прага
23 сакавіка
23–24 сакавіка ў Празе офіс Сьвятланы Ціханоўскай правядзе ІІІ дыяспаральную канфэрэнцыю.
У першы дзень, з 9:00 да 19:00, адбудзецца сама канфэрэнцыя. У яе межах праскі Офіс адказвае за беларуска-ўкраінскую сэкцыю. Дзеля яе правядзеньня арандавалі дадатковую пляцоўку, каб беларускія кнігавыдаўцы маглі прадставіць сваю прадукцыю.
24 сакавіка ў 16:00 пройдзе ўрачыстае адкрыцьцё дошкі на Старамаку на месцы друкарні Севярына, дзе свае выданьні друкаваў Францішак Скарына. У імпрэзе маюць узяць удзел амбасады Літвы і Польшчы. А 17-й гадзіне са Старамаку адправіцца беларускі марш да Дня Волі, які ладзіць Bělaruské studentstvo ČR.
25 сакавіка аб 11:00 пройдзе ўскладаньне кветак на магілы прэзыдэнтаў БНР. Пазьней адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё праскага прадстаўніцтва Офісу Ціханоўскай з удзелам міністра замежных спраў Чэхіі.
А на канфэрэнцыі чакаецца 2-я панэль «Роля беларусаў(-ак) замежжа ў беларуска-ўкраінскіх адносінах». Мадэратар — Паліна Бродзік, галоўны запрошаны — Ігар Кізім, амбасадар Украіны па асаблівых даручэньнях у Беларусі. Іншыя госьці: Генадзь Манько (Місія дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве), Тацяна Гацура-Яворская (рэабілітацыйны цэнтар «Ланка» і кінафэстываль «1084 На мяжы»), Станіслаў Салавей (беларускі мэдык ва Ўкраіне, ByMedSol), Маша Анімія (прадстаўніца фонду BySol, каардынатарка дапамогі беларускім добраахвотнікам ва Ўкраіне), Яўген Магда (палітоляг, спэцыяліст па ўкраінска-беларускіх дачыненьнях).
Варшава
24 сакавіка
14:00 Марш ад пляцу Трох крыжоў да помніка Мікалая Каперніка.
16:30 Сьвяточны канцэрт на Замкавым пляцы з удзелам музыкаў: Піт Паўлаў, Atesta, Dzieciuki і іншыя.
25 сакавіка
19:00 менскага часу, адбудзецца жывая трансьляцыя на YouTube-канале «Годна». Яна падзеленая на музычную і інфармацыйную часткі.
У музычнай праграме будуць удзельнічаць:
- J: Морс
- Naviband
- Dlina Volny
- Dzieciuki
- Nochy
- Volski
Весьці вечарыну будуць Ліза Ветрава — прадстаўніца каманды «Годна», папулярная беларуская блогерка, і Дзяніс Дудзінскі — вядомы тэлевядоўца.
Уся інфармацыя — пад цэтлікам #БНР106 і на старонцы BNR106.info.
Арганізатары абвясьцілі збор на арганізацыю сьвяткаваньня. Сродкі патрабуюцца на арэнду тэхнічнага абсталяваньня, пляцоўкі, працу тэхнічнай каманды ды арганізацыю выступаў.
Нью-Ёрк
24 сакавіка
Сьвяткаваньне пачнецца ў 12:00 ў грамадзкай залі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Адрас: 401 Atlantic Ave., Brooklyn, New York 11217.
- У праграме: афіцыйная частка з гістарычным дакладам і выступамі гасьцей, сьвяточны абед і музычны канцэрт ад
- The Kozak Family Trio.
- Царкоўная літургія пачнецца ў 10:00 раніцы.
Вільня
22 сакавіка
Канфэрэнцыя Каліноўскага з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай, літоўскіх, польскіх і ўкраінскіх палітыкаў, у тым ліку старшыні Сейму Літвы Вікторыі Чміліце-Нільсэн, старшыні Вярхоўнай Рады Ўкраіны Руслана Стэфанчука (онлайн), маршалка Сэйму Польшчы Шымона Галоўні (онлайн), прэм’ер-міністаркі Літвы Інгрыды Шыманіце.
Сёлета Канфэрэнцыя Каліноўскага засяродзіцца на эўрапейскім выбары Беларусі ў кантэксьце праэўрапейскай дэклярацыі Беларускіх дэмакратычных сілаў ад жніўня 2023 году, а таксама на маючых адбыцца выбарах у Беларусі ў 2025 годзе, адзначылі арганізатары. На Форуме разгледзяць аргумэнты на карысьць эўрапейскай будучыні ўсяго рэгіёну «Ўсходняга партнэрства», які з 1991 году ўсімі сіламі спрабуе вырвацца з савецкага мінулага і «русского мира».
24 сакавіка
Канцэрт з удзелам беларускіх музыкаў (Naka, Антон Маслыка і Сьвятлана Ярміліна і інш.), Naujoji Riovonių g. 10
25 сакавіка
9:00 — Акцыя памяці. Збор на могілках Росы ля капліцы, наведваньне магілы братоў Луцкевічаў.
10:00 — Вольны бел-чырвона-белы аўтапрабег ад могілак Росы да будынку Сейму Літоўскай Рэспублікі.
12:00 — Экскурсія-шпацыр «Віленскія адрасы дзеячоў БНР». Рэгістрацыя
16:00 — Круглы стол Рады БНР у Вільні «Актуальнасьць ідэалаў 25 сакавіка» з удзелам прадстаўнікоў уладаў Літвы, беларускіх ініцыятываў і журналістаў. Рэгістрацыя
18:00 — Мітынг, прысьвечаны Дню Волі, на Лукіскай плошчы. Выкананьне гімну БНР і «Пагоні» беларусамі Вільні хорам, разам з ансамблем «Гоман». Фотавыстава пра Беларускі асобны батальён у літоўскім войску 1918–1923 гг. і моманты з сучаснай вайны ва Ўкраіне.
18:30 — Сьвяточны марш, прысьвечаны Дню Волі, у суправаджэньні ўдарнікаў (Лукіская плошча — Tauro gatvė — Mindaugo gatvė — Варта Сьвятла — Naugarduko gatvė — Pylimo gatvė — Рэфармацкая царква).
19:15 — Канцэрт Вольнага хору ў Рэфармацкай царкве.
Дапамагчы правядзеньню імпрэзаў.
Рыга
23 сакавіка
14:30, вул. Слокас 37, Латвійскае таварыства беларускай культуры «Сьвітанак» запрашае адзначыць 25 сакавіка разам з Уладзімерам Арловым.
Чыкага
23 сакавіка
12:30, ушанаваньне памяці Язэпа Варонкі — аднаго з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, які пахаваны ў Чыкага, Elmwood Cemetery, lot 49
13:30, Дыскусія Беларуская Спадчына, Northlake Public Library. Дэталі
Беласток
24 сакавіка
15:00 мітынг - канцэрт з удзелам Кацярыны Ваданосавай, Kurwadziki, Ігара Палынскага, ul.Rynek Kosciuszki 10, 15-426 Дэталі
Гданьск
10:30 Урачыстае ўскладаньне кветак на магілы дзеячаў БНР. Гарнізонныя могілкі, ul.Dąbrowskiego 2
11:30 Сьвяточны марш Волі ад фантану «Няптун» ul.Długi Targ, да Эўрапейскага Цэнтру Салідарнасьці, на pI. Solidarności, 1.
15:00, Дэбаты: «Спадчына БНР — у пошуках нацыянальнай ідэнтычнасьці». Госьці: Зьміцер Лукашук, Алена Глагоўская, Рыгор Астапеня, Наста Ільіна. Бібліятэка ЕЦС.
13:00 — 18:00 Маратон пісаньня лістоў беларускім палітвязьням, арганізаваны Amnesty International, Зімовы сад ЕЦС.
17:00 Урачысты канцэрт: супольны праект мужчынскага гурта традыцыйнага сьпеву «Kasary» i рок-гурту «Relikt». Новая адмысловая праграма. Сьпеўны сход зь Сержуком Доўгушавым. Аўдыторыя ЕЦС. Дэталі.
Брусэль
24 сакавіка
14:00 — 15:00 Мітынг на плошчы Luxemburg plein, каля Эўрапарлямэнту
15:00 — 15:30 Марш Волі зь вялікім нацыянальным сьцягам, Luxemburg plein
15:30 — 16:30 Прэзэнтацыя «Шляхамі БНР», Wetenschapstraat 23. Дэталі
Шчэцін
17:00 Акцыя на Plac Solidarności
18:00 Сьвяточны канцэрт Czeslove & Leo, Piwnica Kany. Дэталі
Ліён
16:00 Акцыя на Дзень Волі, place Bellecour.
Познань
15:00 Марш Волі ад Пляцы Волі да Пляцу Адама Міцкевіча, дзе адбудзецца сьвяточны мітынг-канцэрт. Дэталі.
Больш поўны расклад тут.