Праз амаль тры гады закрыцьця беларуска-польскай мяжы, на пунктах пропуску зноў пачуўся рух аўтамабіляў, а дзяржаўныя СМІ падавалі гэтае адкрыцьцё як вялікую падзею для ўсёй краіны.
Уся гэтая раптоўная эўфарыя выглядае асабліва кантрасная на фоне папярэдніх гадоў, калі афіцыйная рыторыка пра Польшчу і Эўропу была зусім іншай.
«Тлумачым з Гурневічам»
Штотыдзень журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч выкрывае фэйкі і маніпуляцыю прапагандыстаў Аляксандра Лукашэнкі і расейскіх СМІ.
Крок за крокам мы аналізуем факты, з усьмешкай разьбіраем дэзынфармацыю і паказваем, што насамрэч адбываецца.
Місія Радыё Свабода — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі. Першая неабходная ўмова дэмакратыі — гэта добра інфармаванае грамадзтва.
У праекце «Тлумачым з Гурневічам» мы заахвочваем нашу аўдыторыю ставіцца да інфармацыі крытычна, правяраць яе дакладнасьць і не прымаць на веру без належнага аналізу.
Як глядзець на YouTube
Новыя выпускі праекту выходзяць кожны тыдзень.
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Радыё Свабода», каб не прапусьціць ніводнага відэа.
Форум