Спачатку плятформа будзе больш падобная да сацыяльнай сеткі, але паступова разаўецца ў паўнавартасную лічбавую дзяржаву, кажуць яе распрацоўнікі.
Раней выпускнікі маглі здаваць цэнтралізаванае тэставаньне па 4 дысцыплінах на выбар. Гэта дазваляла паступаць у тую ВНУ, куды яны праходзілі па балах.
53-гадовая Мэліса Гайсьміт, якая была выкрадзена няняй зь яе дома, калі ёй было ўсяго 22 месяцы, змагла знайсьці сваіх бацькоў, дзякуючы тэсту ДНК.
Беларуская студыя распрацоўнікаў кампутарных гульняў Sector13 расказала аб працы над гульнёй пра Беларусь пад назвай Losted. Дзеяньне будзе разгортвацца ў Полацкім княстве XI стагодзьдзя, у пэрыяд найбольшага росквіту дзяржавы, якая сфармавалася на сёньняшняй тэрыторыі краіны.
Новы ўладальнік Twitter Ілан Маск зрабіў апытаньне, у якім узялі ўдзел больш за 31,6 млн карыстальнікаў. Звыш 72% удзельнікаў апытаньня падтрымалі аднаўленьне заблякаваных акаўнтаў.
Амэрыканскі касьмічны карабель «Арыён» (Orion) без астранаўтаў на борце ў панядзелак, 21 лістапада, праляцеў на адлегласьці каля 130 км ад Месяца, упершыню наблізіўшыся да яго ў рамках місіі «Артэміда-1» (Artemis 1), паведаміла NASA.
За студзень-красавік чысты адток спэцыялістаў з ІТ-кампаніяў склаў 2,7 тысячы чалавек.
Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі заявіла аб больш чым дзесяці выбухах раёне Запароскай АЭС у суботу ўвечары і ў нядзелю раніцай.
Былога прэзыдэнта ЗША бестэрмінова заблякавалі ў сацыяльнай сетцы ў студзені 2021 году за прасоўваньне «тэорыі змовы».
Аляксандар Лукашэнка падчас нарады аб пэрспэктывах разьвіцьця Парку высокіх тэхналёгій (ПВТ) выказаў вялікае незадавальненьне паводзінамі айцішнікаў падчас бурлівых падзей 2020 году. Паводле яго, супрацоўнікі ПВТ выступілі рухаючай сілай пратэстаў. Але ці магло быць па-іншаму?
Партызанскі Telegram, небеларуская SIM-картка. Як бясьпечна карыстацца Telegram.
Беларускі аўтарынак сутыкнуўся з «ідэальным штормам». Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры заявіў старшыня праўленьня Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Варывода.
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе аб разьвіцьці Парку высокіх тэхналёгіяў прызнаўся, што ні ён, ні спэцслужбы не надалі настроям працаўнікоў ПВТ, спэцыялістам ІТ-сэктару «належнай увагі».
Раніцай 16 лістапада амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA запусьціла да Месяца звышцяжкую ракету-носьбіт SLS (Space Launch System) з караблём Orion.
Удзельнікі праекту разьвіцьця беларускай нацыянальнай экспэртызы ў галіне карпарацыйнага кіраваньня зрабілі пераклад падручніка, зь якога вучацца найлепшыя сусьветныя спэцыялісты.
Паразмаўлялі з мэнэджаркай Women in Tech Ганнай Самарскай пра тое, як праект дапамагае беларускім жанчынам увайсьці ў ІТ, а таксама спыталі ўдзельніц, што ім падабаецца ў праекце і чаму яны абралі такі шлях.
У кастрычніку грамадзкія настроі расейцаў пачалі паступова аднаўляцца пасьля наймацнейшага стрэсу ад мабілізацыі, абвешчанай прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным. Прычым пра станоўчы настрой часьцей гавораць мужчыны, прыхільнікі ўлады, а таксама самыя маладыя і забясьпечаныя рэспандэнты.
Карпарацыя Meta, якая валодае сацсеткамі Facebook і Instagram, скароціць больш за 11 тысяч працоўных месцаў. Пра гэта яе кіраўнік Марк Цукербэрг паведаміў у лісьце да супрацоўнікаў у сераду.
Пад Віцебскам рыхтуюць да запуску экспэрымэнтальны цэх досьледна-прамысловай вытворчасьці беларускай вакцыны ад COVID-19.
WorkFusion ня мае беларускіх каранёў, зь Менскам яе зьвязваў толькі буйны R&D офіс. Тым ня менш, гэта яшчэ апошняя кампанія-аднарог, якая пакінула Беларусь усьлед за PandaDoc, Flo і Wargaming.
Шатляндзкая марская энэргетычная кампанія AWS Ocean Energy правяла выпрабаваньні новай тэхналёгіі пераўтварэньня хвалевай энэргіі пад назвай «Хвалі Архімэда» (Archimedes Waveswing) ля паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа краіны.
Супрацоўнікаў Twitter папрасілі не прыходзіць у офіс у пятніцу, 4 лістапада, бо ў кампаніі праходзіць «скарачэньне працоўнай сілы». Апавяшчэньне пра свой лёс супрацоўнікі атрымаюць праз пошту.
Украінская кампанія-апэратар «Энэргаатам» паведаміла, што ў выніку расейскага абстрэлу Запароскай АЭС пашкоджаны дзьве апошнія высакавольтныя лініі сувязі з украінскай энэргасытэмай. Такім чынам, учора каля 23 гадзін станцыя «перайшла ў рэжым поўнага абясточваньня».
Як часта мэдыкі абараняюць дысэртацыі па-беларуску.
Касьмічны тэлескоп «Джэймс Уэб» зрабіў новы здымак знакамітых «Стоўпаў Тварэньня», якія ўпершыню былі сфатаграфаваныя касьмічным тэлескопам Хабла ў 1995 годзе.
Таксама дзьве кампаніі ўвайшлі ў топ-250 падаткаплатнікаў Літвы.
Юрысты з Legal Hub, «Беларускай абсэрваторыі інтэрнэту» і лічбавыя назіральнікі За BYnet ацанілі ўказ Лукашэнкі пра наданьне КДБ і ААЦ прамога доступу да базаў зьвестак сайтаў у Беларусі.
У Швэцыі пачасьціліся выпадкі крадзяжоў фотакамэраў дарожнай паліцыі з аўтамабільных трасаў. Пра гэта паведамляе газэта Aftonbladet.
Кампанія ліквідуе беларускую юрыдычную асобу. Такая інфармацыя зьявілася на сайце Адзінага дзяржаўнага рэгістру.
Першы энэргаблёк БелАЭС плянуюць запусьціць пасля рамонту да канца гэтага году, заявіў падчас тэлефоннай лініі намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк.
Касьмічнае агенцтва Злучаных Штатаў NASA 11 кастрычніка прызнала ўдалай «місію выратаваньня Зямлі ад сутыкненьня з астэроідам».
Улады назвалі чарговае адкладаньне запуску першага энэргаблёку «карэктаваньнем даты».
Здымкі PlanetScope апублікаваныя кампаніяй Planet у твітары.
Ці магчымыя адэкватныя сацыялягічныя апытаньні ў рэпрэсіўных, аўтарытарных грамадзтвах? Якімі прыёмамі карыстаюцца сацыёлягі, каб улічыць ці зьменшыць уплыў фактара страху?
Ракетная кампанія Ілона Маска SpaceX запускае 5 кастрычніка на арбіту чарговы доўгачасовы экіпаж міжнароднай касьмічнай станцыі.
Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы за 2022 годзе прысудзілі французу Алену Аспэ, амэрыканцу Джону Клаўзэру і аўстрыйцу Антону Цайлінгеру за «экспэрымэнты са зблытанымі фатонамі, выяўленьне парушэньня няроўнасьці Бэла і наватарства ў квантавай інфарматыцы».
Асьпірантаў за 5 гадоў паменела на 440 чалавек. Паглядзелі, як справы з навукай і навукоўцамі.
Ці можна засьцерагчыся ад ядзернага выбуху? Якія прэпараты могуць зьменшыць шкоду для здароўя? Якое галоўнае пасланьне да беларускіх палітвязьняў? І чаму вельмі важна прымаць вітамін В12 і фоліевую кіслату?
З 2022 году спадарожнікавая сыстэма Starlink прымяняецца Ўзброенымі сіламі Ўкраіны для сувязі паміж падразьдзяленьнямі і навядзеньня зброі, дронаў і артылерыі, каб нішчыць расейскія вайсковыя цэлі падчас уварваньня Расеі ва Ўкраіну. Але першапачатковая і галоўная мэта Starlink ня ў гэтым.
Амэрыканскі касьмічны апарат DART у ноч на аўторак па менскім часе пратараніў 160-мэтровы астэроід Дыморф, які знаходзіцца за 11 мільёнаў кілямэтраў ад Зямлі. Гэта было першае выпрабаваньне плянэтарнай аховы ад небясьпечных касьмічных аб’ектаў.
Заснавальнік мэсэнджэра зьвярнуўся да лукашэнкаўскіх прапагандыстаў.
Індржых Карасэк з амэрыканска-японскай кампаніі Trend Micro тлумачыць, як працуюць кампаніі дэзынфармацыі, чым дэзынфармацыя падобная да кампутарнага вірусу і як расейцы выкарыстоўваюць мясцовыя праблемы для апэрацый уплыву.
Рэзэрвовая лінія электраперадачы Запароскай АЭС зноў запрацавала, паведаміла 11 верасьня Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі.
Прамысловыя прадпрыемствы традыцыйна знаходзяцца сярод лідэраў у забруджваньні навакольнага асяродзьдзя ў Беларусі.
Навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадставілі на электраралі першы спартыўны электрамабіль, заявіла Міністэрства энэргетыкі Беларусі.
Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі апублікавала справаздачу аб сытуацыі на акупаванай расейскімі вайскоўцамі Запароскай атамнай электрастанцыі.
Як распавялі ў CERN выданьню The Wall Street Journal, арганізацыя хоча пазьбегнуць раптоўнага адключэньня энэргіі, якое можа пашкодзіць калайдэр коштам 4,4 мільярда даляраў.
Піянэр пошуку пазаземных цывілізацый, амэрыканскі астраном Фрэнк Дрэйк памёр на 93-м годзе жыцця 2 верасьня ў сваім доме ў Каліфорніі.
Касьмічнае агенцтва ЗША NASA другі раз за пяць дзён адклала пуск звышцяжкай ракеты-носьбіта СЛС з караблём «Арыён» да Месяца. Прычынай стаў выцек пераахалоджанага вадкага вадароднага паліва з бакаў асноўнай прыступкі ракеты.
Выступаючы перад школьнікамі і студэнтамі 1 верасьня, Лукашэнка паказаў нібыта новую беларускую распрацоўку — «супэркампутар», а дакладней, ноўтбук. Прыгадваем, як у Беларусі імпартзамяшчалі тэхніку.
Загрузіць яшчэ