Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША памёр піянэр пошуку іншаплянэтных цывілізацый Фрэнк Дрэйк


Фрэнк Дрэйк
Фрэнк Дрэйк

Піянэр пошуку пазаземных цывілізацый, амэрыканскі астраном Фрэнк Дрэйк памёр на 93-м годзе жыцця 2 верасьня ў сваім доме ў Каліфорніі.

Пра гэта паведамляецца на сайце інстытуту SETI.

Навуковец распрацаваў і рэалізаваў першую назіральную праграму пошуку радыёсыгналаў ад разумных іншаплянэтных цывілізацый.

У 1970-я Дрэйк, сумесна з астраномам Карлам Саганам, быў аўтарам пасланьняў у далёкі космас з інфармацыяй пра чалавецтва, яго навуковыя веды і Сонечную сыстэму. Чатыры паведамленьні былі накіраваныя з амэрыканскімі зондамі «Піянэр-10», «Піянэр-11», «Вояджэр-1» і «Вояджэр-2». Яшчэ адно — закадаванае ў радыёсыгнале, адпраўленым у кірунку шаравога зорнага скопішча М13 з абсэрваторыі ў Коста-Рыцы.

Дрэйк доўгі час быў прэзыдэнтам інстытуту SETI, які займаецца пошукам сыгналаў пазаземных цывілізацый, вывучэньнем астраноміі, астрабіялёгіі, экзаплянэт і папулярызацыяй навукі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG