Ракета-носьбіт устаноўленая на стартавую пляцоўку касмадрому на мысе Канавэрал у Флорыдзе. Адмена пуску ў суботу адбылася прыблізна за тры гадзіны да заплянаванага часу старту. Трансьляцыя падрыхтоўкі да палёту вялася ў Youtube-канале NASA.
У першы палёт СЛС павінна адправіць карабель «Арыён» без экіпажу на арбіту Месяца. Калі місія будзе пасьпяховай, у другі палёт карабель адправіцца ўжо з астранаўтамі, а ў трэці яны павінны будуць упершыню за 50 гадоў высадзіцца на Месяц.
Папярэдні раз, 29 жніўня, пуск ракеты таксама быў адкладзены праз выцек вадароду. Новая дата старту прызначаная на 5 верасьня, паведамляецца на сайце NASA.