Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распрацоўнік праграмы для жаночага здароўя Flo канчаткова пакідае Беларусь


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кампанія ліквідуе беларускую юрыдычную асобу. Такая інфармацыя зьявілася на сайце Адзінага дзяржаўнага рэгістру.

Рашэньне аб ліквідацыі, як вынікае з дакумэнтаў, прынята 29 верасьня.

Аб тым, што Flo пакіне Беларусь было вядома яшчэ ўвесну. Таксама ў пачатку сакавіка ў ТАА «Фло Хелс Бел» зьмяніўся ўласьнік: замест амэрыканскай кампаніі «Фло Хелс, Інк», якая валодала 100% ТАА «Фло Хелс Бел» са жніўня 2018 году, беларуская кампанія стала належаць фізычнай асобе.

У самой кампаніі інфармацыю аб сыходзе зь Беларусі не камэнтавалі, піша devby.io.

На сайце Flo даўно няма згадак пра офіс у Менску, таксама няма вакансіяў для працы ў Беларусі. Апошнія некалькі месяцаў Flo актыўна пашырае каманду ў Літве — за чэрвень-верасень штат тамтэйшага офісу вырас удвая, да 245 чалавек.

Flo Health — кампанія зь беларускімі каранямі, якая выпускае папулярную мабільную праграму ў сэгмэнце жаночага здароўя. Штаб-кватэра месьціцца ў Лёндане, мае прадстаўніцтвы ў Нідэрляндах і ЗША, офісы распрацоўкі ў Менску і Вільні. Цяпер менскі офіс закрыты, віленскі адкрыўся ў канцы 2020 году.

Колькасьць супрацоўнікаў на канец 2021 году чакалася каля 400 чалавек, зь іх у Менску — каля паловы. Увосень 2021 году Flo закрыла інвэстыцыйны раўнд B. Агульная сума інвэстыцый склала $50 млн, ацэнка кампаніі дасягнула $800 млн. Папулярнейшая за яе толькі кампанія зь беларускім паходжаньнем PandaDoc.

Праграма Flo апошнія тры гады — самы папулярны ў App Store у катэгорыі Health&Fitness. Па дадзеных кампаніі, аплікаця мае ўжо больш за 250 мільёнаў унікальных карыстальнікаў у сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG