Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкія дарожныя камэры знаходзяць у расейскіх бесьпілётніках


У Швэцыі пачасьціліся выпадкі крадзяжоў фотакамэраў дарожнай паліцыі з аўтамабільных трасаў. Пра гэта паведамляе газэта Aftonbladet.

У той жа час Міністэрства абароны Ўкраіны сьцьвярджае, што выявіла камэры падобнай мадэлі ў зьбітых расейскіх бесьпілётных лятальных апаратах. Швэдзкі бок пацьвердзіў, што яму вядомая гэтая інфармацыя.

Па заяве швэдзкай паліцыі, за апошнія месяцы з аўтадарог краіны зьнікла больш за 100 прыбораў аўтаматычнага кантролю хуткасьці. Як удакладніла прадстаўніца Швэдзкай транспартнай адміністрацыі Эва Лундбэрг, некаторыя зь іх потым знаходзяць ускрытымі: зь іх выдалены менавіта фотакамэры, а астатнія часткі апаратуры — радары і працэсары — застаюцца некранутымі.

Ва Ўкраіне было апублікавана відэа з разборкай расейскага бесьпілётніка «Арлан», які разьбіўся. Лятальны апарат зроблены шмат у чым саматужна. На кадрах відаць, што ў робата ўмантаваная фатакамэра падобнага тыпу.

Прэсавы сакратар швэдзкай паліцыі бясьпекі Фрэдрык Хультгрэн-Фрыбэрг заявіў, што ў ведамстве ведаюць пра сувязь паміж крадзяжамі на швэдзкіх дарогах і расейскімі бесьпілётнікамі, але падкрэсьліў, што ня мае права выдаваць падрабязнасьці выведнай працы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG