Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акадэмія навук Беларусі прэзэнтавала «першы айчынны спартыўны электрамабіль». Фотафакт


Навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадставілі на электраралі першы спартыўны электрамабіль, заявіла Міністэрства энэргетыкі Беларусі.

Паводле першага намесьніка старшыні Прэзыдыюма НАН Сяргея Чыжыка, 70% дэталяў у вопытных мадэлях, прадстаўленых на выставе, — беларускай вытворчасьці.

«Цяпер ідзе прапрацоўка пытаньня аб тым, каб паставіць гэтыя аўтамабілі на масавую вытворчасьць. І калі гэта адбудзецца, доля айчынных кампанэнтаў павялічыцца», — сказаў ён.

Паводле начальніка навукова-інжынірынгавага цэнтру Аб'яднанага інстытута машынабудаваньня НАН Аляксандра Бялевіча, вага аўтабіля больш за 1 тону, пакуль ён дасягае максымальнай хуткасьці за 6 сэкундаў, але навукоўцы маюць на мэце скараціць гэты час да 4 сэкундаў. Праўда, пра якую менавіта хуткасьць ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

Belarus - First Belarusian electromobile. Minsk, 10Sep2022
Belarus - First Belarusian electromobile. Minsk, 10Sep2022

15 жніўня Аляксандру Лукашэнку на заводзе «Мотавела» паказалі «навінку беларускай вытворчасьці» — праўда, потым высьветлілася, што гэта матацыкл францускай кампаніі і кітайскай вытворчасьці Mash X-Ride 650.

А падчас «адкрытага ўроку» са школьнікамі 1 верасьня Лукашэнка прадэманстраваў «унікальную распрацоўку» — першы «беларускі кампутар», адзначыўшы, што ў ім «каля 12% беларускага, да канца года будзе 30%».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG