Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьніклая дачка ўзьядналася зь сям’ёй праз 51 год, дзякуючы аналізу ДНК


53-гадовая Мэліса Гайсьміт, якая была выкрадзена няняй зь яе дома, калі ёй было ўсяго 22 месяцы, змагла знайсьці сваіх бацькоў, дзякуючы тэсту ДНК.

BBC паведамляе, што таямніца вакол лёсу Мэлісы Гайсьміт пачалася ў жніўні 1971 году, калі яе маці наняла няню, даўшы абвестку ў газэце ў горадзе Форт Ўорт у амэрыканскім штаце Тэхас. Няня зьнікла зь дзіцём, запачаткаваўшы дзесяцігодзьдзі пошукаў Мэлісы з боку сямʼі, паліцыі і фэдэральных уладаў. Прарыў у гэтай справе адбыўся 6 лістапада, калі тэст ДНК на вэб-сайце 23AndMe зьвязаў дзяцей Мэлісы Гайсьміт зь яе біялягічнымі бацькамі. Мэліса Гайсьміт і яе бацькі ўпершыню сустрэліся 26 лістапада.

Нягледзячы на тое, што тэрмін даўнасьці выкраданьня даўно мінуў, паліцыя ў Форт Ўорт заявіла, што працягне расьсьледаваньне зьнікненьня Мэлісы 51 год таму, каб разабрацца ў тым, што адбылося.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG