У 2021 годзе Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі была падзеленая на дзьве часткі. Першую палову прэміі атрымалі Сюкюро Манабэ і Кляўс Гасэльман за «фізычнае мадэляваньне клімату Зямлі і надзейны аналіз глябальнага пацяпленьня», другую палову ўручылі Джорджу Парызі — за «адкрыцьцё таго, як парадак і флюктуацыі ўзаемадзейнічаюць у фізычных сыстэмах ад атамаў да плянэтаў».