Менскі гарадзкі суд прысудзіў хрысьціянскаму прапаведніку і супрацоўніку дэлегацыі Эўразьвязу ў Беларусі Мікалаю Хілу 4 гады зьняволеньня, паведаміла Politico.
У зьяўленьні ў інфармацыйным полі Віктара Бабарыкі зашыфраваны шэраг мэсэджаў, схавана некалькі завуаляваных сэнсаў. Розныя пасланьні робяцца беларускаму грамадзтву, Захаду.
«Адзін з нас» — так называецца дакумэнтальны фільм пра палітвязьня Сяргея Ціханоўскага, прэм’ера якога адбудзецца 12 студзеня. Пра асобу і значэньне Сяргея Ціханоўскага для найноўшай гісторыі, а таксама пра відэа з палітвязьнем Віктарам Бабарыкам пагаворым зь адвакаткай Натальляй Мацкевіч.
Дакумэнтальны фільм пра палітвязьня Сяргея Ціханоўскага «Адзін з нас» прэзэнтуе тэлеканал «Настоящее время. Док» 12 студзеня.
Палітычныя хаўрусьнікі Віктара Бабарыкі пазытыўна адрэагавалі на ягоныя фота і відэа з наваполацкай калёніі.
Паводле «Вясны», з 5 лютага 2023 году Віктара Бабарыку трымалі ў рэжыме інкамунікада.
Палітвязьню Мікалаю Аўтуховічу 7 студзеня споўнілася 62 гады. Сваякі палітвязьня спадзяюцца, што ён сустрэў гэты дзень у сваёй звычайнай камэры, а не ў ШЫЗА, дзе пабываў перад Новым годам.
Раней жанчыну асудзілі на 5 з паловай гадоў пазбаўленьня волі.
Праграма пашырыцца на іншыя краіны, заявіў сузаснавальнік фонду Аляксей Лявончык.
Адзін зь першых SEO-спэцыялістаў Беларусі, чалавек з журналісцкім нюхам, пасьпяховы бізнэсовец. Гарадзенцы расказалі пра Сяргея Чабоцьку, уласьніка і галоўнага рэдактара сайту s13.ru, якога днямі прызналі палітвязьнем.
Кіраўнік руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк папрасіў Аляксандра Лукашэнку спыніць рэпрэсіі ў Беларусі. Пра гэта палітык сказаў у навагоднім відэазвароце, апублікаваным у на Youtebe-канале руху.
Сама меней 1721 чалавек асуджаныя паводле палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі за 2024 год, сьведчаць падлікі праваабаронцаў «Вясны».
Траім дзецям сабралі грошы на самыя дарагія ў сьвеце лекі. Беларуска выйграла маратон у ЗША. У Горадзенскай вобласьці знайшлі чырвонакніжную кветку, якую лічылі зьніклай. Свабода ўспомніла добрыя навіны 2024 году.
Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітвязьнямі яшчэ 10 чалавек, цяпер іх 1254.
У гэтыя сьвяты дзясяткі тысяч людзей працягваюць чакаць на волі сваіх палітзьняволеных блізкіх. І ўсім ім вельмі трэба падтрымка.
Падсудныя ня ведаюць сутнасьці абвінавачаньняў. Прызначаныя адвакаты баяцца кантактаваць са сваімі падабароннымі. Юрысты патлумачылі Свабодзе, што ня так з завочнымі судамі.
Палітзьняволенага журналіста працягваюць жорстка ўціскаць за кратамі.
Цяпер мужчына будзе сядзець за кратамі 7 гадоў.
Такімі «кур’ерамі» назвалі Дзьмітрыя Кавалёва, Сяргея Кардаша і Аляксея Кубракова, якія знаходзіяцца ў СІЗА. Сьцьвярджаецца, што гэтыя людзі перадавалі грошы сем’ям палітвязьняў.
Хто б мог падумаць, што я ледзь не зь цеплынёй буду ўзгадваць часы, калі сілавікі публікавалі прымусовыя відэа з затрыманымі. І не, я не звар’яцела, не пераўтварылася ў пачвару і не палюбіла глядзець на катаваньні.
На 20 сьнежня ў Беларусі знаходзяцца ў зьняволеньні 45 прадстаўнікоў СМІ. Сярод іх шэсьць чалавек, якія атрымалі тэрміны ад 10 гадоў пазбаўленьня волі.
У Беларусі не спыняюцца затрыманьні, ператрусы, катаваньні ў ізалятарах, чыніцца ціск на палітвязьняў, незалежныя мэдыя прызнаюць «экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваньнямі».
23 сьнежня суд Цэнтральнага раёна Гомля будзе разглядаць адміністрацыйную справу супраць экс-выкладчыцы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта транспарту Валерыі Дзяцук.
Падман. Вызваленьне. Арышт. Творчасьць. Спатканьне. Свабода паглядзела, што прынёс 2024 год палітзьняволеным Паліне Шарэндзе-Панасюк, Рыгору Кастусёву, Ігару Ільяшу, Уладзімеру Гундару, Марыі Калесьнікавай.
Амбасада ЗША ў Беларусі пракамэнтавала вызваленьне больш як 200 беларускіх палітвязьняў і чарговым разам заклікала вызваліць усіх палітычных зьняволеных.
Хто павінен прадстаўляць Беларусь на перамовах пра мір? Якім быў 2024 год для Беларусі і сьвету, паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Зь якім пасланьнем зьвернецца Ціханоўская да беларусаў у навагоднім віншаваньні?
Эўразьвяз ухваліў 15-ы пакет санкцый у адносінах да рэжымаў Расеі і Беларусі. Матывацыя новых санкцый супраць афіцыйнага Менску — «у сувязі з сытуацыяй у Беларусі і ўдзелам Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны».
Перапрацоўваньне, шкодная вытворчасьць, бясплатная праца ў холадзе. Такія праблемы ў беларускіх вязьняў на працы.
«За беларускае жыцьцё...» — так называецца новая кніга пра Алеся Бяляцкага — праваабаронцу, палітвязьня, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру.
12 сьнежня ў Брусэлі адбылося ўрачыстае адкрыцьцё арт-інсталяцыі «Нязломныя», прысьвечанай палітзьняволеным праваабаронцам «Вясны».
Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Дэвід Лэмі ў Сусьветны дзень правоў чалавека 10 сьнежня напісаў лісты падтрымкі тром актывістам. Сярод іх — нобэлеўскі ляўрэат, беларускі палітзьняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі.
Летась палітзьняволенага Ягора Лебядка паводле ч. 1 і ч.2 арт. 361–4 («Спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці») Крымінальнага кодэксу пакаралі на 5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
11 сьнежня ў Шклове пачынаюць судзіць журналіста Ігара Карнея, які ўжо адбывае пакараньне ў мясцовай калёніі.
На 10 сьнежня 2024 году ў Беларусі налічвалася 1283 палітвязьнія, прызнаныя такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць людзей, зьняволеных з палітычных матываў, можа быць большай.
7 сьнежня на волю выйшла былая дырэктарка і галоўная рэдактарка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН палітзьняволеная Ірына Леўшына.
9 сьнежня Аляксандар Лукашэнка памілаваў яшчэ 29 чалавек, асуджаных паводле так званых «экстрэмісцкіх» артыкулаў.
Вершы журналіста-расьсьледніка Дзяніса Івашына, асуджанага больш як на 13 гадоў няволі за прафэсійную дзейнасьць, перасталі даходзіць да родных з-за кратаў пасьля прысуджэньня яму прэміі імя Францішка Аляхновіча.
Свабодзе вядома пра паўторны арышт як мінімум аднаго з памілаваных у 2024 годзе палітзьняволеных. Сярод тых, хто цалкам адбыў пакараньне, такіх выпадкаў значна больш.
Які вэрдыкт вынес 29 лістапада судзьдзя горада Бабруйску і Бабруйскага раёну Павел Карцінін заснавальніку YouTube-каналу «Шэры кот» Зьмітру Казлову, пакуль невядома. Але ў выніку відэаблогер, які ўжо цалкам адбыў прысуджаны раней тэрмін, на волю так і ня выйшаў.
Другі раўнд Стратэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі адбыўся 3–4 сьнежня ў Вільні. Першы раўнд прайшоў 6–8 сьнежня 2023 году ў Вашынгтоне.
Выйшла кніга палітзьняволенага анархіста Міколы Дзядка пад назвай «Праўда без кампрамісаў». Гэта зборнік выбраных артыкулаў палітвязьня, напісаных да затрыманьня — з 2015 па 2020 год.
У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян за палітычную і грамадзкую актыўнасьць.
Іран часова вызваліў ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі міру Наргес Махамадзі ў сувязі са станам здароўя.
У кастрычніку ў Беларусі арыштавалі мастакоў Ігара Рымашэўскага і Людмілу Шчамялёву. Абаім выставілі абвінавачаньні паводле крымінальных артыкулаў, яны знаходзяцца ў СІЗА.
Сталі вядомыя імёны 7 палітзьняволеных жанчын, якія выйшлі на волю на падставе памілаваньня Лукашэнкі 20 лістапада.
Дакумэнтальны праект Свабоды «Скрадзеная маладосьць» — гэта шэсьць гісторый студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы, якія правялі больш за два гады ў турме за тое, што далучыліся да пратэсту ў 2020 годзе.
Праваабаронцы ацанілі колькасьць і жорсткасьць крымінальных спраў супраць іншаземцаў.
Ад імя Эўрапарлямэнту выступіла кіраўніца яго дэлегацыі ў адносінах зь Беларусьсю.
29 лістапада ў Вільні адкрываецца канфэрэнцыя «Жаночае здароўе ў беларускай турме», на якой праваабаронцы і лекары прадставяць экспэртнае дасьледаваньне стану мэдычнай і псыхалягічнай дапамогі жанчынам у зьняволеньні.
Ігара Карнея абвінавачваюць у непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі калёніі, паведамляе «Вясна».
Загрузіць яшчэ