Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўная тэлевізія паведаміла пра затрыманьне «кур’ераў фонду BYSOL». Кіраўнік фонду пракамэнтаваў


Лягатып BySOL на канфэрэнцыі "Новая Беларусь-2024" у Вільні, жнівень 2024
Лягатып BySOL на канфэрэнцыі "Новая Беларусь-2024" у Вільні, жнівень 2024

Такімі «кур’ерамі» назвалі Дзьмітрыя Кавалёва, Сяргея Кардаша і Аляксея Кубракова, якія знаходзіяцца ў СІЗА. Сьцьвярджаецца, што гэтыя людзі перадавалі грошы сем’ям палітвязьняў.

Таксама ў сваім фільме, на які зьвярнула ўвагу «Вясна», прапагандысты паказалі жанчын, якія нібыта былі «кур’ерамі» «By_help» і «dissidentBY». У якім статусе яны знаходзяцца — невядома.

У «схеме экстрэмісцкіх фондаў» у якасьці прадстаўнікоў BYSOL таксама згадваюцца адвакат Міхаіл Кірылюк і культурны мэнэджар Аляксандр Чахоўскі.

У відэа паказалі і некаторых палітвязьняў. Некалькі зь, чые імёны канал АНТ назваў сярод вызваленых, казалі аднолькавы тэкст, што нібыта падрыхтавалі скаргі ў Эўрапейскі суд па правах чалавека праз тое, што «іх пэрсанальнымі дадзенымі карыстаюцца ў Эўразьвязе», і абвінавацілі ў гэтым «экстрэмісцкія фонды».

Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак на сваёй старонцы ў Фэсбуку зазначыў, што людзей у кадры, якіх выкарыстоўваюць прапагандысты, лічыць закладнікамі і ахвярамі тэрору. «У іх становішчы яны могуць рабіць любыя заявы. Мы ведаем і разумеем што іх вымушаюць гэта казаць», — напісаў ён.

Акрамя таго, ён зазначыў: «Усё што сказана пра BYSOL у гэтым роліку — плод хваравітых фантазій. Мне невядомыя прозьвішчы трох зь пяці названых “супрацоўнікаў” арганізацыі. Ня ўпэўнены ўвогуле ў іх існаваньні. Ніякіх нашых грашовых траншаў унутры краіны сілавікі не перахоплівалі. Чарговая хлусьлівая і нізкапробная падзелка».

У інтэрвію «Люстэрку» Стрыжак адпрэчыў, што Кірылюк і Чахоўскі маюць дачыненьне да ягонай арганізацыі.

Андрэй Стрыжак нагадаў, што некалькі тыдняў таму папярэджваў, «што лукашысты рыхтуюць сэрыю правакацый супраць гуманітарных арганізацый». Ён цьвердзіць, што BYSOL не зазнаў шкоды і працягвае працу. «Задача госаў падарваць давер і разарваць плыню салідарнасьці з палітвязьнямі не дасягнутая», — напісаў ён.

Сузаснавальнік By_Help Аляксей Лявончык таксама сьцьвярджае, што сетка салідарнасьці ў Беларусі не была закранутая.

  • Ініцыятыва BY_help — грамадзянская кампанія, якая дапамагае ахвярам рэпрэсій у Беларусі ад 2017 году. Аплочвае палітычныя штрафы, пазовы, адвакатаў палітзьняволеным, рэабілітацыю былым палітвязьням.
  • Фонд салідарнасьці BYSOL — некамэрцыйная няўрадавая арганізацыя, створаная 14 жніўня 2020 году ў адказ на масавыя арышты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Фонд арганізуе збор сродкаў для падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій у РБ. На гэты момант фонд працуе пераважна на падтрымку палітычных зьняволеных, экстранай рэлякацыі людзей за межы краіны і з пэрсанальнымі зборамі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG