У 2020 годзе Дзьмітры Лукомскі неаднаразова пабываў у ІЧУ за «палітыку». Там ён зазнаў зьдзекі і катаваньні. Пасьля жыў ва Ўкраіне. Цяпер ён зь дзяўчынай у лягеры для ўцекачоў у Славаччыне.
10 верасьня ў Вільні ў рамках канфэрэнцыі «Беларускія мэдыя. Якасьць кантэнту і пытаньні самарэгуляваньня», арганізаванай Беларускай асацыяцыяй журналістаў, узнагародзілі пераможцаў традыцыйнага конкурсу журналістаў «Вольнае слова».
Да расейскай вайны ва Ўкраіне памежнікі дзьвюх краін штогод дамаўляліся аб арганізацыі спрошчаных пунктаў пропуску для ўкраінскіх грамадзян для збору лясных грыбоў і ягад на тэрыторыі беларускага ляндшафтнага заказьніку «Альманскія балоты».
Вязьням зь Беларусі, Украіны, краінаў Цэнтральнай Азіі і заходніх краін прапануць напісаць згоду на адпраўку на радзіму для далейшага адбыцьця пакараньня.
Больш за сотню работнікаў працягваюць тушыць пажар у Палескім лясгасе на Альманскіх балотах, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі.
Улады працягваюць перасьлед былых палітвязьняў, якія цалкам адбылі пакараньне і выйшлі на свабоду. А таксама тых, хто вось-вось павінен вызваліцца. На іх заводзяць новыя справы. Расказваем пра некалькі такіх выпадкаў.
7–12 гадзінаў дасягае спазьненьне аўтобусаў з прычыны чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы, сьведчыць праведзены інфармацыйным агенцтвам «Позірк» аналіз паведамленьняў прадпрыемства «Мінсктранс» у спэцыялізаваным тэлеграм-канале «Минсктранс.Международные маршруты» за апошнія трое сутак (7–9 верасьня).
Беларусы, старэйшыя за 60 гадоў, могуць падаць дакумэнты на польскую гасьцявую візу без папярэдняй рэгістрацыі, паведамляе VFS Global.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Суд Кастрычніцкага раёну Горадні 9 верасьня разгледзіць пазоў пракуратуры горада аб прызнаньні несапраўдным продажу маёмасьці журналісткі Ірыны Чарняўкі, жонкі палітвязьня Паўла Мажэйкі, на якую завочна завялі крымінальную справу за садзейнічаньне «экстрэмісцкай дзейнасьці».
Сабралі прыклады таго, як Беларусь усё больш ператвараецца ў дзяржаву, якая абмяжоўвае сваіх грамадзян.
Самалёт Ваенна-паветраных сілаў Гішпаніі з Эдмунда Гансалесам прызямліўся на авіябазе Тарэхон у Мадрыдзе, дзе яму будзе прадастаўлены палітычны прытулак, паведамляе ВВС.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне (НАУ) перадала ў Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы матэрыялы для ўвядзення новых пэрсанальных санкцый супраць датычных да міграцыйнага крызісу на мяжы, паведамляе прэс-служба НАУ.
На большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласьцей захоўваецца надзвычайная пажарная небясьпека, вынікае з паведамленьня Гомельскага абласнога ўпраўленьня МНС.
Невядомыя зьнішчылі крыжы і стэнды ў «Віцебскіх Курапатах» непадалёк ад вёскі Хайсы ў Віцебскім раёне.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская павіншавала беларусаў зь Днём вайсковай славы.
Былы палітвязень паэт Мікола Папека аднавіў на Беласточчыне заснаваную ім асабіста літаратурную Мядовую прэмію.
На гэтым тыдні беларуска бяз статусу міжнароднай аховы атрымала пашпарт замежніка.
Грамадзкі актывіст Сяргей Верамеенка, на якога ў Беларусі завочна завялі крымінальную справу, знайшоў свае рэчы на сайце канфіскату, піша Hrodna.life.
У адпаведнасьці з мэтадалёгіяй Міжнароднай арганізацыі працы ўзровень беспрацоўя ў Эўразійскім эканамічным саюзе ў першым квартале 2024 года склаў 3,2 працэнта колькасьці рабочай сілы, вынікае з паведамленьня Эўразійскай эканамічнай камісіі.
Сябры групоўкі «Руская праваслаўная царква — Царская Імпэрыя», затрыманыя ў Беларусі, узятыя пад варту.
Пракуратура Масквы паведаміла аб адкрыцьці крымінальнай справы супраць расейскай сьпявачкі Манетачкі (Лізаветы Гырдымавай).
Тэлеканал «Настоящее время» зрабіў апытаньне на вуліцах Варшавы пра стаўленьне варшавякаў да кіраўніка Беларусі і сытуацыі з правамі чалавека ў суседняй краіне.
Беларуска, этнограф і пісьменьніца Аліна Высоцкая сабрала і сыстэматызавала 2153 аўтэнтычныя запісы пра сны беларусаў. Яна выдала кнігу «Беларускі народны соньнік».
У Беларусі працягваюць цэлымі сем’ямі затрымліваць людзей за пратэсты супраць дыктатуры.
Раней суд у Парыжы забраў усе пашпарты ў стваральніка мэсэнджара Telegram і мільярдэра Паўла Дурава на пэрыяд сьледзтва.
5 верасьня «Кібэрпартызаны» зноў узламалі сайт афіцыйнай газэты Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту «Гомельская праўда». На цяперашні момант сайт gp.by не працуе.
34-гадовую берасьцейку Дзіяну Завадзкую затрымалі неўзабаве пасьля вяртаньня з-за мяжы. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы, паведамляе «Наша Ніва».
Вострыя дыскусіі з гэтай нагоды ідуць некалькі месяцаў.
Былому намесьніку міністра энэргетыкі і куратару Беларускай АЭС Міхаілу Міхадзюку прысудзілі 6 гадоў калёніі і штраф 40 000 рублёў. Вось як раней у Беларусі судзілі высокіх начальнікаў і што зь імі было потым.
З пачатку 2024 году сама меней 126 чалавек асудзілі за «выкарыстаньне замежнай дапамогі для ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці» пасьля рэйду сілавікоў па тых, хто дапамагаў палітвязьням.
На журфаку БДУ сёлета не было конкурсу. У дзяржаўных СМІ — дзясяткі вакансій. Пагаварылі з выпускніцай факультэту журналістыкі, якая працуе па разьмеркаваньні.
4 верасьня на свабоду па памілаваньні выйшла палітзьняволеная актывістка руху «Маці-328» Марына Кісялевіч.
Што цяпер адбываецца зь беларускімі гаворкамі на Дзьвіншчыне ў Латвіі? Як і куды зьнікаюць беларусы Латгаліі? Чаму мова чалавека не заўсёды супадае зь яго нацыянальнай ідэнтычнасьцю?
Амаль 200 тысяч рублёў спагналі ў бюджэт з выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх навучальных установаў Гомельскай вобласьці і Менску, якія не адпрацавалі абавязковы тэрмін па разьмеркаваньні.
Палітзьняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі з Гомельскага СІЗА ў Рэчыцкі ізалятар часовага ўтрыманьня.
Згуртаваньне беларусаў Канады падвяло першыя вынікі сустрэчы і апублікавала фатаздымкі з падзеі.
Арцём Мядзьведзкі трапіў пад перасьлед у 2020 годзе. Ён атрымаў «хімію», дзе выкрываў адміністрацыю, зьбег адтуль, трапіў у калёнію. Цяпер Арцём мусіў уцякаць зь Беларусі.
У Тэлеграме распачаў працу Advakatby_bot, распрацоўкай якога займаліся адвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіяў у Беларусі за абарону палітвязьняў, пры кансультацыйнай падтрымцы праваабаронцаў.
У аб’яднаньні былых сілавікоў ByPol заявілі, што з восені 2023 году прадаюць сваю маёмасьць, «у якой цяпер ня маюць патрэбы».
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Апэратыўнікі Берасьцейскай мытні выявілі і затрымалі тры цягачы, якія нібыта часова ўвезьлі на тэрыторыю Беларусі з Польшчы, але насамрэч плянавалі пасьля прадаць іх у Расеі.
Супрацоўнікі ПК-1 зьнішчалі асабістыя рэчы асуджаных празь недахоп месца на складах.
Сьвятлана Мацкевіч, кандыдатка пэдагагічных навук, мэтадоляг, сябра Каардынацыйнай рады, аналізуе, якія задачы ўлады ставяць перад сыстэмай адукацыі і ці ўдасца ім «пашыхтаваць» студэнтаў, зрабіць іх ляяльнымі і паслухмянымі.
Натальля Луцэнка з канца 90-х гадоў жыве ў Расеі, укладала ва ўкраінскі бізнэс, але дагэтуль ейная прадпрымальніцкая дзейнасьць актыўна ідзе і ў Беларусі.
Вядома, што ў сакавіку 2023 году Ўладзімера Кадарыя экстрадавалі з Кіргізстану ў Беларусь.
Ці адносяць сябе беларусы да заходняй культуры? Ці хацелі б яны жыць, як у Эўразьвязе? Як беларусы ставяцца да заходніх санкцыяў?
Загрузіць яшчэ