Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таронта прайшла 35-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі. ФОТА


На сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Таронта
На сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Таронта

Згуртаваньне беларусаў Канады падвяло першыя вынікі сустрэчы і апублікавала фатаздымкі з падзеі.

31 жніўня – 2 верасьня 2024 году ў Таронта прайшла 35-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Арганізатары сустрэчы — Згуртаваньне беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска-амэрыканскае заадзіночаньне (БАЗА).

Традыцыя сустрэч беларускай дыяспары Канады і ЗША, што адбываюцца кожныя два гады, пачалася ў 1952 годзе, калі прадстаўнікі абедзьвюх краінаў сабраліся на канадыйскім баку Ніягарскага вадаспаду. Гэта адна з найбуйнейшых і прадстаўнічых беларускіх падзей у замежжы, арганізаваная дыяспарай. На сустрэчу прыехалі беларусы Канады і ЗША, прадстаўнікі дыяспаральных арганізацый і фондаў, бізнэсоўцы, дасьледнікі і навукоўцы, творчыя калектывы.

У час сустрэчы
У час сустрэчы

Удзельнікаў сустрэчы вітала старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла. Таксама быў зачытаны прывітальны ліст ад Зянона Пазьняка. У сустрэчы прынялі ўдзел дарадца Офісу Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца Ціханоўскай у эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч.

Івонка Сурвіла і іншыя ўдзельнікі сустрэчы
Івонка Сурвіла і іншыя ўдзельнікі сустрэчы
Сымболіка палка Каліноўскага на сустрэчы
Сымболіка палка Каліноўскага на сустрэчы

Упершыню афіцыйным інфармацыйным партнэрам форуму стаў «Белсат». У якасьці інфармацыйнага партнэра ўдзельнічаў Аляксандар Івулін — футбаліст, журналіст і блогер.

Сустрэча адбылася ў залі GVA Lighting, пасьпяховага высокатэхналягічнага бізнэсу, які распрацоўвае і вырабляе ўнікальныя сыстэмы для падсьвечваньня архітэктурных аб’ектаў. Кампанію стварыў беларускі інжынэр і прадпрымальнік Уладзімер Грыгорык.

На сустрэчу прыехалі прэзыдэнтка Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы Ганна Шарко і іншыя сябры Галоўнай управы. Зараз сябры АБА знаходзяцца ў 25 гарадах у 14 штатах Амэрыкі. Сярод іх лідэры беларускіх суполак, кіраўнікі беларуска-амэрыканскіх некамэрцыйных арганізацый і ініцыятыў і вядомыя беларускія дзеячы ў ЗША.

Пры падтрымцы Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (АВВА) адбылася бізнэс-панэль зьезду. Удзельнікі сустрэчы падзяліліся ідэямі падчас панэльных дыскусій аб супрацы дыяспары, незалежных мэдыя і бізнэс-супольнасьці. Гасьцей чакалі прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнэсоўцаў і блогераў, прэзэнтацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады, выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і дасьледнікаў, вялікі канцэрт канадыйскіх і амэрыканскіх музыкаў.

На трэці дзень адбылася экскурсія да Беларускага крыжа ў Мідлэндзе.

Ля Беларускага крыжа ў Мідлэндзе
Ля Беларускага крыжа ў Мідлэндзе

Падрабязна пра ўдзельнікаў і дабрадзеяў на сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі напісаў сайт беларусаў Канады.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG