Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Як беларусы ставяцца да Захаду? Вынікі апытаньня Chatham House


Рыгор Астапеня. Каляж
Рыгор Астапеня. Каляж

Ці адносяць сябе беларусы да заходняй культуры? Ці хацелі б яны жыць, як у Эўразьвязе? Як беларусы ставяцца да заходніх санкцыяў?

Пра вынікі апошняга онлайн-апытаньня сярод гараджанаў Беларусі ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня.

У канцы чэрвеня — на пачатку ліпеня «Беларуская ініцыятыва» правяла чарговае онлайн-апытаньне сярод гараджанаў Беларусі. Яно было сфакусаванае на тэме стаўленьня беларусаў да Захаду, да Эўразьвязу.

Прапануем адзін з адказаў Астапені.

— Цікавыя адказы пра стаўленьне да тэзы «беларусаў у Эўропе ніхто не чакае». Пра што гэта пытаньне — пра дзяржаву Беларусь, якой не чакаюць у ЭЗ, ці пра стаўленьне да беларусаў як да турыстаў ці працаўнікоў?

— Гэта пытаньне пра эмоцыю, на ўзроўні пачуцьця — нас там ня хочуць, не чакаюць, намі не цікавяцца. Тут важнае стаўленьне нават не ўсяго грамадзтва, а групы беларусаў, найбольш прыхільных да Эўропы, якія маюць найбольш сувязяў з краінамі ЭЗ.

Нават унутры гэтай групы пераважае пачуцьцё, што нас там не чакаюць, чыняць розныя перашкоды.

Самы яскравы прыклад — калі мытнікі адбіралі прадукты харчаваньня на беларуска-літоўскай мяжы. Не ў Лукашэнкі ежу адбіралі, а ў звычайных людзей. І людзі рабілі выснову: «Напэўна, нам тут ня вельмі радыя». Беларусы адчуваюць, што іх успрымаюць як пагрозу, як частку Расеі.

— Відавочна, што напрыканцы 2020 году і ў 2021 годзе стаўленьне да беларусаў у краінах ЭЗ было зусім іншым. Беларусаў успрымалі як народ, які паўстаў супраць тыраніі. Ці можна параўнаць стаўленьне беларусаў да Захаду тады і цяпер?

— Тады Беларусьсю ў Эўропе захапляліся. Беларусам падабалася, што імі захапляюцца, было адчуваньне, што мы для Эўропы, для Захаду — важная частка сьвету. Зараз такога адчуваньня няма, беларусаў успрымаюць праз прызму не 2020-га, а 2022 году — праз прызму вайны.

Як часта беларусы езьдзяць у ЭЗ, ці хацелі б яны жыць, як у Эўропе, як ацэньваюць пэрспэктывы ўступленьня Беларусі ў Эўразьвяз — пра гэта глядзіце відэа гутаркі з Рыгорам Астапенем.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG