Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вандалы зьнішчылі крыжы і стэнды ў «Віцебскіх Курапатах»


Хайсы. Архіўнае фота. Сьляды вандалізму.
Хайсы. Архіўнае фота. Сьляды вандалізму.

Невядомыя зьнішчылі крыжы і стэнды ў «Віцебскіх Курапатах» непадалёк ад вёскі Хайсы ў Віцебскім раёне.

Аб гэтым расказаў стваральнік ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» Ян Дзяржаўцаў са спасылкай на сябраў ініцыятыўнай групы. Сам Дзяржаўцаў знаходзіцца ў эміграцыі.

Ян Дзяржаўцаў. Кіраўнік грамадзкай ініцыятывы “Хайсы”, актывіст КХП-БНФ з Віцебску, дасьледчык “віцебскіх Курапатаў”, Вільня, Літва, 17 траўня 2023.
Ян Дзяржаўцаў. Кіраўнік грамадзкай ініцыятывы “Хайсы”, актывіст КХП-БНФ з Віцебску, дасьледчык “віцебскіх Курапатаў”, Вільня, Літва, 17 траўня 2023.


Дзяржаўцаў піша ў Фэйсбуку пра тое, што «зьнішчаныя ўсе 8 мэталічных указальнікаў, якія служылі арыенцірамі да магіл, у якіх ляжалі ахвяры камуністычнага тэрора, і парэшткі якіх выкапалі пошукавікі з 52-га пошуковага батальёна і потым чыноўнікі далі загад пахаваць у брацкай магіле 172 — х чалавек ля станцыі Лосвіда пад відам нямецкіх ахвяраў».

Паводле інфармацыі Дзяржаўцава, зьнішчаныя 26 крыжоў разам з шыльдамі, а таксама стэнды, якія інфармавалі пра расстрэлы нявінных грамадзянаў пад час сталінскага тэрора.

Актывіст робіць выснову, што рэжым ня хоча, «каб людзі ведалі пра крывавыя злачынствы ва ўрочышчы Хайсы» супраць беларускага народа".

  • Пра тое, што ў лесе каля вёсак Хайсы і Дрыкольле мясцовыя жыхары знаходзяць выкінутыя зь зямлі чалавечыя парэшткі, стала вядома яшчэ на пачатку 2000-х. Пра жахлівыя знаходкі расказаў жыхар вёскі Лужасна Іван Кудзінаў. У лістападзе 2014 году віцебскія журналісты і актывісты на свае вочы ўбачылі ў лесе чалавечыя косткі і чарапы. 14 лістапада 2014 году тут першы раз ушанавалі памяць ахвяраў: у трох месцах, дзе былі самыя вялікія яміны з парэшткамі, усталявалі крыжы.
  • Да 2022 году самаробны мэмарыял складаўся з больш як трох дзясяткаў драўляных крыжоў, тры жалезныя крыжы з інфармацыйнай шыльдай былі ўсталяваныя каля дарогі з боку вёскі Хайсы, яшчэ адзін жалезны крыж актывісты паставілі на ўскрайку лесу, каля сьцежкі, што вядзе да ямін з парэшткамі ад чыгункі Віцебск — Гарадок.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG