Увечары 19 верасьня ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» выйшаў прапагандысцкі фільм пра палітзьняволенага апазыцыянэра Юрася Зянковіча, асуджанага на 11 гадоў пазбаўленьня волі нібыта за спробу дзяржаўнага перавароту.
У Стакгольме адбылася сустрэча старшынь камітэтаў па міжнародных справах парлямэнту Швэцыі — Арона Эмільсана і Каардынацыйнай рады — Аляксандры Мамаевай.
Выстава ў мясцовым Цэнтры сучаснага мастацтва «#Framedin Belarus: на шляху да салідарнасці» разьмясцілася ў падвальным памяшканьні, што і вызначыла яе канцэпцыю, піша Reform.news.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прывітала вызваленьне з-за кратаў палітзьняволенай, маці пяцярых дзяцей Вольгі Залатар.
Расейскае войска ўдарыла па доме састарэлых у горадзе Сумы. Загінуў адзін чалавек, яшчэ 12 пацярпелі, паведамляе Дзяржаўная служба Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.
У Польшчы арыштаваны Анатоль Бліноў, якога Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) лічыць арганізатарам нападу на аднаго са сваіх кіраўнікоў Леаніда Волкава ў Вільні ў сакавіку сёлета. Аб арышце Блінава паведаміла «Сирена» са спасылкай на нацыянальную пракуратуру Польшчы.
З заклікам перагледзець забарону на ўезд у Грузію беларускаму журналісту Андрэю Мялешку выступіла Плятформа Рады Эўропы па садзейнічаньні абароне журналістыкі і бясьпекі журналістаў.
Крымінальную справу супраць некаторых удзельнікаў праграмы «Плян:Б» прыпынілі 5 верасьня, паведамляюць крыніцы «Белсату».
Прадстаўнікі Службы хуткай гуманітарнай дапамогі і Аб’яднанага пераходнага кабінэту прэзэнтавалі ў Вільні дзейнасьць Міжнароднага гуманітарнага фонду, які займаецца фінансавай дапамогай беларускім палітвязьням і іх сем’ям.
Трапіць у Польшчу для беларусаў цяпер — выпрабаваньне. Содні чаканьня на мяжы, чэргі зь дзясяткаў аўтобусаў, праверкі тэлефонаў. Расказваем, што адбываецца.
У Тбілісі забілі папулярную трансгендэрную мадэль Кесарыю Абрамідзэ.
Цэнтральнае выведвальнае ўпраўленьне ЗША апублікавала штогадовы антырэйтынг краін па ўзроўні сьмяротнасьці. Беларусь заняла ў ім дзясятае месца.
Грузінскі праваабаронца Мамука Андгуладзэ мяркуе, што ўрад краіны выціскае за мяжу ўсіх, хто крытыкуе Пуціна. Ён спадзяецца на перамены ў Грузіі пасьля выбараў, якія пройдуць увосень.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
23-гадовы грамадзянін Латвіі Эмілс Асарс затрыманы ў Беларусі пры спробе ўвозу 1,06 грама амфэтаміну, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі (ДМК).
Латушка прысьвяціў ўзнагароду свайму бацьку і брату Андрэю, якіх ужо няма, сказаўшы, што тыя да апошняй хвіліны змагаліся за вольную Беларусь, і стрыечнаму брату, які цяпер знаходзіцца ў турме.
Сёньня ў Менску часовы павераны ў справах ЗША Пітэр Каўфман і сталы каардынатар прадстаўніцтва ААН Расул Багіраў усклалі кветкі да мэмарыялу Рут Уолер.
Па словах Ілона Маска, прылада Blindsight дасьць магчымасьць бачыць людзям, якія страцілі абодва вока і зрокавую нэрву.
Дэпутатка парлямэнту Грузіі Хатыя Дэканаідзэ асудзіла дзеяньні ўладаў Грузіі, якія не дапусьцілі ў краіну беларускага журналіста Андрэя Мялешку, і ягоную 11-гадовую дачку Аляксандру.
У чэрвені Леаніду Судаленку прысудзілі 5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах строгага рэжыму.
У ААН гатовыя разгарнуць гуманітарную місію на падкантрольнай украінскім войскам частцы тэрыторыі Курскай вобласьці. Для гэтага арганізацыі спатрэбіцца дазвол Расеі.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі 28 жніўня прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» праект для настаўнікаў «Адукаванка», вынікае зь пераліку, апублікаванага на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
У Лібане сотні ўдзельнікаў узброенай групоўкі «Хэзбала», уключаючы байцоў і мэдыкаў, сур’ёзна пацярпелі ад выбуху пэйджараў. Групоўка прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і ў некаторых краінах ЭЗ.
У Беларусі Ларысу Шчыракову асудзілі на 3,5 года калёніі.
Агульныя страты вайскоўцаў Расеі і Ўкраіны з пачатку поўнамаштабнай вайны РФ у 2022 годзе могуць перавысіць мільён чалавек.
Журналіст і актывіст Андрэй Мялешка расказаў Свабодзе, як яны з дачкой правялі дзень у аэрапорце Кутаісі перад высылкай з Грузіі, чаму зь імі зьнікла сувязь і што яны плянуюць рабіць далей.
Віталій Ёфэ, вядомы ў Пецярбургу актывіст, упершыню выйшаў на пратэст пасьля анэксіі Расеяй Крыму ў 2014 годзе. У 2022 годзе, пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну, разам зь Віталіем на антываенныя мітынгі пачалі хадзіць ягоныя жонка і дачка.
Паводле апошніх зьвестак, сама меней 17 чалавек сталі ахвярамі наймацнейшых паводак у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, паведамляе Reuters.
Самалёт вугорскай авіякампаніі Wizzair з дэпартаваным з Грузіі беларускім журналістам і актывістам нацыянальнага адраджэньня Андрэем Мялешкам і ягонай дачкой адправіўся з Кутаісі ў Варшаву з амаль 10-гадзіннай затрымкай — 17 верасьня ў 1:21 замест 16 верасьня ў 15:40.
Некалькі буйных лясных пажараў ліквідуюць у Гомельскай вобласьці, паведаміла 16 верасьня Міністэрства лясной гаспадаркі.
У Лос-Анджэлесе адбылася 76-я цырымонія ўручэньня тэлевізыйнай прэміі «Эмі». Упершыню гэтую ўзнагароду атрымалі японскія акторы. Анна Саваі і Хіроюкі Санада атрымалі статуэткі за свае ролі ў сэрыяле «Сёгун».
Верагодна, яго затрымалі, піша Reform.news з спасылкай на знаёмых іншаземца.
Акцыя памяці зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзьмтрыя Завадзкага і Юрыя Захаранкі прайшла 16 верасьня ў галяндзкім Эйндговэне.
Суд над Аленай Масьлюковай паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») пачнецца 30 верасьня, паведамляе «Вясна».
З 16 верасьня набылі моц больш жорсткія патрабаваньні да ўвозу свойскіх жывёлаў зь Беларусі і Расеі ў краіны Эўразьвязу. Гэтыя зьмены датычацца перавозкі жывёлаў як у камэрцыйных, так і ў некамэрцыйных (асабістых) мэтах.
Данілу Гарасіму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.
Ён можа правесьці ў турме амаль 3 гады.
Самалёт, які не ляціць у Беларусь, можа там сесьці нават пасьля «кейса Пратасевіча». Якія форс-мажоры здараюцца, куды могуць пасадзіць борт, хто прымае рашэньне і як выбраць бясьпечны рэйс, — у публікацыі Свабоды.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Па стане на 16 жніўня ў Беларусі 1343 палітвязьні прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
Кажа: «У вас віза польская?». Адказваю: «Так, у мяне віза польская». Журналіст Андрэй Мялешка расказаў, як іх не ўпусьцілі назад у Грузію пасьля кароткай паездкі ў Эўропу.
Пра цяперашнюю сытуацыю ў Вэнэсуэле, у нечым падобную да беларускай, пра расейскіх «зялёных чалавечкаў» і пра пэрспэктывы апазыцыі ў выгнаньні расказала Ванэса Нойман, вэнэсуэльская дыпляматка і дасьледчыца, прэзыдэнтка базаванага ў ЗША дасьледчага цэнтру Asymmetrica.
Журналісту Андрэю Мялешку, які вяртаўся з дачкой з Польшчы ў Грузію, дзе жыве пасьля ад’езду зь Беларусі з палітычных прычынаў, забаранілі ўезд у краіну і плянуюць адправіць назад у Польшчу.
У рашэньні ўладаў гаворыцца, што Каламойскі пры атрыманьні грамадзянства схаваў некаторыя факты сваёй біяграфіі, а наданьне яму грамадзянства стварала і працягвае ствараць рызыку для рэпутацыі краіны
Касьмічны карабель прыватнай кампаніі SpaceX раніцай у нядзелю паспяхова сеў на ваду каля берагоў амэрыканскага штату Флорыда пасьля пяцідзённага арбітальнага палёту.
Расейскаму блогеру Глебасу (Глебу Дзямідаву), якога затрымалі ў Менску за відэа, забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў.
У Беластоку выйшаў першы нумар новага літаратурнага альманаху «Апостраф».
Загрузіць яшчэ